Каласоўнік бясплодны

(Пасля перасылкі з Bromus sterilis)

Каласоўнік бясплодны[3][4] (Bromus sterilis) — від аднадольных раслін роду каласоўнік (Bromus) сямейства метлюжковыя (Poaceae). Від упершыню апісаны шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем у 1753 годзе[5].

Каласоўнік бясплодны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bromus sterilis L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40522
NCBI  55777
EOL  1114247
IPNI  332081-2
TPL  kew-402009

У некаторых крыніцах расліну разглядаюць як прадстаўніка роду Anisantha, апісваючы яго пад назвай Anisantha sterilis[4]. Адзначаюцца прыкметныя адрозненні ў будове каласоўніка бясплоднага ад іншых прадстаўнікоў роду Каласоўнік[6].

Батанічная ілюстрацыя



A. Bromus sterilis



B. Bromus tectorum

Апісанне правіць

Аднагадовая або двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30-80 см[6]. Лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з гладкім краем, ланцэтнай альбо лінейнай формы. Суквецце — колас, нясе кветкі памерам менш за 1 см. Плод — зярняўка жоўтага колеру[4].

Распаўсюджанне правіць

Сустракаецца ў Азіі (Афганістан, Арменія, Азербайджан, Грузія, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Туркменія, Узбекістан), Афрыцы (Алжыр, Егіпет, Лівія, Марока, Туніс) і Еўропе (Албанія, Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ірландыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Украіна, краіны былой Югаславіі). Быў таксама занесены ў Фінляндыю, ЗША, Аўстралію, Новую Зеландыю[6]. Апісаны з мясцовасці ў графстве Сурэй (Вялікабрытанія)[7].

Значэнне правіць

Інвазіўны від. Вядомы як злосная пустазельная расліна (засмечвальнік). Канкуруе з шэрагам важных сельскагаспадарчых культур, такімі як буракі, нут, сланечнік, ячмень, сачавіца, пшаніца, конскія бабы. Да ўсяго іншага, паглынанне расліны жывёламі негатыўна адбіваецца на іх здароўі[6].

Сінонімы правіць

Сярод шматлікіх сінанімічных назваў таксона[5]:

  • Anisantha sterilis (L.) Nevski
  • Zerna sterilis (L.) Panz.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Каласоўнік бясплодны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. а б Bromus sterilis L. — The Plant List
  6. а б в г Bromus sterilis
  7. IPNI Plant Name Details