Трынасеннік балотны

від раслін
(Пасля перасылкі з Triglochin palustris)

Трынасе́ннік балотны[3][4] (Triglochin palustris) — від кветкавых раслін роду Трынасеннік (Triglochin) сямейства Сітападобныя (Juncaginaceae).

Трынасеннік балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Triglochin palustris


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  897356
NCBI  403040
EOL  1089028
GRIN  t:408553
IPNI  603552-1
TPL  kew-308924

Этымалогія: лац.: palustris — «балотны»[5].

Назва правіць

Трынасеннік балотны, балотніца[6], трынасеннік[7].

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна. Сцяблы трохі трохкутныя, бязлісцевыя, прамыя, вышынёй 15—45, да 60 см. Лісце расце каля асновы, вузка лінейнае, шырынёй 0,5—2 мм, з выманнем, якая дзеліць яго ўздоўж на дзве часткі. Кветкі 1—2 мм, апыляюцца ветрам. Плады з 3-х урадлівых клетак, 7—10 мм даўжынёй і шырынёй 1—1,5 мм, надзвычай звужаныя каля асновы. Плады маюць гаплікі, якімі яны затрымліваюцца ў поўсці жывёл. Плод змяшчае паветра, таму плавае. Лычыкі з доўгімі махрамі. Храмасом: 2n = 24.

Распаўсюджанне правіць

Паўночная Афрыка: Марока. Каўказ: Азербайджан; Грузія; Расія — Перадкаўказзе, Далёкі Усход, Сібір, еўрапейская частка. Азія: Кітай, Японія; Карэя; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Азія: Афганістан; Іран; Ірак; Турцыя; Бутан; Індыя; Непал; Пакістан. Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія; Літва; Малдова; Украіна; Аўстрыя; Бельгія; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Славакія; Данія; Фінляндыя; Ісландыя; Ірландыя; Нарвегія; Швецыя; Вялікабрытанія; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія. Паўночная Амерыка: Мексіка; Канада; ЗША; Грэнландыя. Паўдневая Амерыка: Аргенціна; Чылі. Насяляе забалочаныя месцы, вільготныя палі, перыферыі саланчакоў або саланаватых месцаў.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Dictionary of Botanical Epithets
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць