Ігнацы Якуб Масальскі

(Пасля перасылкі з Ігнацый Якуб Масальскі)

Ігнацы Якуб Масальскі (па-польску: Ignacy Jakub Massalski; 22 ліпеня 1727, Алекшыцы, Гарадзенскі павет — 28 чэрвеня 1794, Варшава) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат. Доктар кананічнага права (1752).

Ігнацы Якуб Масальскі
Ihnaci Jakub Masalski. Ігнаці Якуб Масальскі (F. Smuglevič, 1785-86).jpg
POL COA Masalski Książę III.svg
каталіцкі біскуп[d]
з 2 мая 1762
дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 13 лютага 1762
Дыяцэзія Архідыяцэзія Вільнюса
Папярэднік Міхал Ян Зянковіч
Пераемнік Ян Непамуцэн Касакоўскі
Нараджэнне 22 ліпеня 1727(1727-07-22)
Смерць 28 чэрвеня 1794(1794-06-28)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Род Масальскіх
Бацька Міхал Юзаф Масальскі
Маці Францішка з Агінскіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[2]
Член у
Дзейнасць каталіцкі святар
Узнагароды
ордэн Белага арла
Commons-logo.svg Ігнацы Якуб Масальскі на Вікісховішчы

Ігнацы Якуб Масальскі — адна з найбольш супярэчлівых постацей Асветніцтва ў Рэчы Паспалітай.

БіяграфіяПравіць

З княжацкага роду Масальскіх уласнага герба, сын Міхала Юзафа, гетмана вялікага, і Францішкі з Агінскіх. Меў братоў Юзафа Адрыяна, Яна Мікалая і Казіміра Адрыяна.

З дзяцінства рыхтаваўся да духоўнага сану. У пятнаццаць гадоў стаў канонікам віленскага капітула. Навучаўся ад 1745 у місіянерскай семінарыі ў Варшаве; працягнуў навучанне ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара кананічнага і рымскага права (1752). Па вяртанні з Італіі ў 1752 стаў рэферэндарам вялікім літоўскім і прэлатам віленскім. Біскуп віленскі з 1762. У 1766 на сойме выступіў супраць ураўнавання дысідэнтаў з каталікамі. У 1772 пагадзіўся на першы падзел Рэчы Паспалітай.

На сойме 1773—1775 гадоў выказаўся за стварэнне Адукацыйнай камісіі, яе першы старшыня ў 17731776. Адначасова ў 1774 распарадчык фонду публічнай асветы. У 1774 выступіў на сойме за вызваленне сялян ад прыгону і надзяленне іх зямлёй, у тым самым годзе перавёў частку сялян свайго маёнтка каля Ігумена з паншчыны на чынш. Абвінавачаны ў злоўжываннях, пакінуў пасаду старшыні (1777), але членам камісіі працягваў заставацца да смерці.

Імкнуўся да лібералізацыі рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім; на яго ініцыятыву рэарганізавалі Віленскую каталіцкую семінарыю і абнавілі яе праграму (1763); у праграму ўвайшла гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, польская літаратура, французская мова. Дамагаўся таго, каб сельскае ніжэйшае духавенства ў сваёй дзейнасці карысталася мовамі, зразумелымі для парафіян. Прапагандаваў ідэі фізіякратаў, заахвочваў асвету сялянства, у Віленскай дыяцэзіі ствараў сетку пачатковых школ пры касцёлах, напісаў школьную праграму.

Дапамагаў архітэктарам Лаўрыну Гуцэвічу і Марціну Кнакфусу, мастаку Францішку Смуглевічу. Яго стараннямі і на яго сродкі рэканструяваўся віленскі Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. З 1780 быў уладаром палаца ў Верках, які на яго сродкі рэканструяваў у стылі класіцызм Лаўрын Гуцэвіч.

На Чатырохгадовым Сойме 1788—1792 гадоў выступаў супраць прагрэсіўных рэфом, быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая (1791). Член Пастаяннай Рады. Далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі (1792). Прыхільнік Расіі, атрымліваў хабар ад расійскага пасла Якава Сіверса. Удзельнічаў у Гарадзенскі сойм, які пацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай (1793).

Падчас паўстання 1794 года, супраць якога выступаў, быў арыштаваны па загаду Тадэвуша Касцюшкі і без суду павешаны ў Варшаве за здраду нацыянальным інтарэсам. Прах быў перавезены ў Вільню ў 1795 і пахаваны ў Кафедральны сабор Святога Станіслава і Святога Уладзіслава.

ГалерэяПравіць

Са спадчыныПравіць

Зноскі

  1. Ignacy Jakub Massalski // Annuaire prosopographique : la France savante Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.

ЛітаратураПравіць