Анатоль Яфімавіч Арцімовіч

(Пасля перасылкі з А. Я. Арцімовіч)

Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 26 верасня 1941, мяст. Куранец, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар і педагог.

Анатоль Яфімавіч Арцімовіч
Фатаграфія
На выстаўцы ў Палацы Мастацтва
Дата нараджэння 26 верасня 1941(1941-09-26) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Месца працы
Вучоба
Уплыў Андрэй Бембель
Уплыў на Аляксандр Дранец, Міхаіл Інькоў, Валерый Янушкевіч, Сяргей Гумілеўскі, Ігар Засімовіч, Юрый Анушка, Іван Арцімовіч
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 26 верасня 1941 года ў мястэчку Куранец Вілейскага раёна. У 19551960 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні скульптуры. У 19601966 гадах ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні скульптуры. Вучыўся ў А. Злотнік, А. Глебава і А. Бембеля[1].

У 1965 годзе атрымаў дыплом і прэмію за ўдзел у конкурсе па стварэнні праекта мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года[1].

З 1970 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[1], дацэнт. У 2005 годзе атрымаў званне прафесара БДАМ.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года[1].

Жыве ў г. Мінску[1].

Творчасць

правіць
 
Рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979)
 
Помнік Францыску Скарыну

У 1967 годзе разам са скульптарам В. Андрушчанкам удзельнічаў у міжнародным конкурсе на стварэнне помніка 28 героям панфілаўцам для горада Алматы, Казахстан. Праект гэты атрымаў першае месца, і на працягу 1968—1970 гадоў вялася праца па стварэнні комплексу. Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Слава» адбылося ў 1975 годзе, да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асноўныя творы ў галіне манументальнай скульптуры: рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979), манументальная кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзяржаўны герб Беларусі на Доме ўрада (1994)[2], помнікі князю Барысу (2002) і воінам-інтэрнацыяналістам (2000) у Барысаве, у гонар бітвы на р. Бярэзіне ў 1812 года каля вёсцы Студзёнка (2002), Еўфрасінні Полацкай у Мінску і Францыску Скарыну ў Калінінградзе (Расія; абодва 2004), Уладзіміру Данскому ў Малаяраслаўцы (Расія)[3], бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава ў Мінску[4] і Слуцку (2007)[5]. Працаваў над стварэннем мемарыяльнага комплексу для Смаргоні (прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны), першая чарга якога ўведзена ў 2014 годзе[5].

Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гістарычныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969) і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя[2].

На працягу ўсёй творчай дзейнасці ён імкнецца прытрымлівацца рэалістычных прынцыпаў адлюстравання гістарычных падзей і рэчаіснасці. Работы скульптара вызначаюцца вобразнасцю пластычнага і кампазіцыйнага вырашэння, эмацыянальнасцю, глыбокім веданнем псіхалогіі чалавека, цікавасцю да самабытнай беларускай культуры, гісторыі роднага краю[5].

Работы А. Арцімовіча ўпрыгожваюць плошчы і паркі, памятныя мясціны, грамадскія будынкі, захоўваюцца ў Расійскай акадэміі мастацтваў, галерэях і прыватных калекцыях[5].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в г д Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  3. [https://web.archive.org/web/20160305013533/http://bdam.by/teachers/710.html Архівавана 5 сакавіка 2016.]Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Сайт БГАИ. Артимович Анатолий Ефимович (руск.) Архівавана 5 сакавіка 2016.
  4. NAVINY.BY. В Минске открыт бюст маршала Советского Союза Георгия Жукова (руск.)
  5. а б в г Анатоль Яфімавіч Арцімовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

правіць
  • Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Арцімовіч А. Я. «Двухфігурны эцюд». Метадычная рэкамендацыя, 2010.
  • Арцімовіч А. Я. «Жаночая фігура». Вучэбна-метадычны дапаможнік для спецыяльнасці «Скульптура», Мінск, 1998.

Спасылкі

правіць