Віктар Амазаспавіч Амбарцумян

(Пасля перасылкі з Віктар Амбарцумян)

Віктар Амазаспавіч Амбарцумя́н (18 верасня 1908, Тбілісі — 12 жніўня 1996, Бюракан) — армянскі астраном і фізік, заснавальнік савецкай тэарэтычнай астрафізікі. Акадэмік АН СССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1968, 1978). Замежны член акадэмій навук многіх краін. Дзяржаўныя прэміі СССР 1946, 1950.

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян
арм.: Վիկտոր Համազասպի Համբարձումյան
Дата нараджэння 5 (18) верасня 1908[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1996(1996-08-12)[3][4][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Амазасп Амбарцумян[d]
Дзеці Rafael Hambardzumyan[d] і Рубен Віктаравіч Амбарцумян
Род дзейнасці астрафізік, палітык, астраном
Навуковая сфера астрафізіка[9] і астраномія[9]
Месца працы Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт, Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, НАН РА, БАА
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1935)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Арыстарх Апалонавіч Белапольскі
Вядомыя вучні В. В. Собалеў
Вядомы як адзін са стваральнікаў тэарэтычнай астрафізікі
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія
Узнагароды
Сайт ambartsumian.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян нарадзіўся ў Тыфлісе 5 (18) верасня 1908 года. Бацька Амбарцумяна быў філолагам, спрыяў развіццю здольнасцяў сына ў галіне матэматыкі і фізікі. У 1925 годзе ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута. У 1926 годзе, будучы ўжо студэнтам Ленінградскага ўніверсітэта, Амбарцумян апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сонечным факелам. У гады вучобы ўваходзіў у лік карэспандэнтаў-назіральнікаў Рускага таварыства аматараў сусветазнаўства, не з'яўляючыся фармальна яго членам. Па заканчэнні ўніверсітэта паступіў у аспірантуру пры Пулкаўскай абсерваторыі, дзе працаваў пад кіраўніцтвам А. А. Белапольскага з 1928 па 1931 год.

У 1930 году Амбарцумян пабраўся шлюбам з Верай Фёдараўнай Клачыхінай, родам з вёскі Усолле, Салікамскага павета, Пермскай губерні. Яна была прыёмнай дачкой астраномаў Рыгора Абрамовіча і Пелагеі Фёдараўна Шайн (першапачаткова была пляменніцай апошняй).

Пасля заканчэння аспірантуры Амбарцумян працаваў у Ленінградскім універсітэце, дзе ў 1934 годзе заснаваў і ўзначаліў першую ў СССР кафедру астрафізікі. У 1935 годзе без абароны дысертацыі Амбарцумяну была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 19391941 гадах быў дырэктарам абсерваторыі Ленінградскага ўніверсітэта. У 1941 годзе, будучы прарэктарам Ленінградскага ўніверсітэта, узначальваў даследчы філіял універсітэта ў горадзе Ялабуга, куды былі эвакуіраваны навуковыя лабараторыі ўніверсітэта.

У 1939 году Амбарцумян быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а ў 1953 годзе — акадэмікам Акадэміі навук СССР.

У 1943 годзе была створана Акадэмія навук Армянскай ССР. Амбарцумян быў абраны сапраўдным членам і прызначаны яе віцэ-прэзідэнтам, а прэзідэнтам стаў І. А. Арбелі. У 1947 году Амбарцумян быў абраны прэзідэнтам АН Армянскай ССР, пасля чаго абіраўся прэзідэнтам на ўсе тэрміны да 1993 года. З 1993 года стаў ганаровым прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія.

У 1946 году Амбарцумян заснаваў Бюраканскую астрафізічнай абсерваторыі, стаў яе першым дырэктарам і працягваў кіраўніцтва абсерваторыяй да 1988 года.

Амбарцумян быў прэзідэнтам Міжнароднага астранамічнага саюза з 1961 да 1964 гады. Двойчы быў абраны прэзідэнтам Міжнароднага Савета навуковых саюзаў (1966—1972).

Віктар Амазаспович Амбарцумян памёр 12 жніўня 1996 года ў Бюракане, пахаваны там жа недалёка ад вежы вялікага тэлескопа.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядзернай і тэарэтычнай фізіцы.

Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т. зв. зорныя асацыяцыі).

Міжнародная прэмія ім. В. А. Амбарцумяна правіць

Указам прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна заснавана міжнародная навуковая прэмія імя астрафізіка Віктара Амбарцумяна. Прэмія прысуджаецца за выдатную навуковую працу ў астрафізіцы, а таксама ў прылеглых да яе сферах фізікі і матэматыкі, незалежна ад грамадзянскай прыналежнасці навукоўца. Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады; першым годам прысуджэння прэміі стаў 2010 год. Памер прэміі — 500 тысяч $.[12]

Зноскі

  1. а б в г Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. а б в г Armenian Concise EncyclopediaՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990.
  3. Viktor Amazaspovich Ambartsumian
  4. Ambartsumian R. V. A life in astrophycis. Selected papers of Viktor A. Ambartsumian // AstrophysicsSpringer Science+Business Media, 1998. — Vol. 41, Iss. 4. — P. 328–330. — ISSN 0571-7256; 1573-8191doi:10.1007/BF02894658
  5. The Modern Physics of Compact StarsVolkswagen Foundation.
  6. Litvinov V. G., Medvedev N. G. Some optimal and inverse problems for orthotropic noncircular cylindrical shells // Journal of Optimization Theory and ApplicationsSpringer Science+Business Media, 1984. — Vol. 42, Iss. 2. — P. 229–246. — ISSN 0022-3239; 1573-2878doi:10.1007/BF00934298
  7. Armenia famous native sons and daughters
  8. Halton C. Arp, Astronomer Who Challenged Big Bang Theory, Dies at 86 // The New York Times / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2014. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
  9. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  10. а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  11. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49360.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  12. Viktor Ambartsumian International Prize

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян на сайце «Героі краіны»