Генерал-губернатарства (Расійская імперыя)
Генерал-губернатарства — адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў Расійскай імперыі ў 1775—1917. Генерал-губернатарства ўключала ў сябе адну або некалькі (зазвычай тры) памежныя губерні ці абласцей. Масква і Санкт-Пецярбург з губернямі складалі асобныя генерал-губернатарствы.
Адміністрацыйны лад генерал-губернатарстваўПравіць
Генерал-губернатарствам кіраваў генерал-губернатар — ваенна-адміністрацыйны кіраўнік края. Ён кантраляваў дзейнасць губернатараў падведамасных яму губерняў і абласцей, аднак наўпрост не ўдзельнічаў у іх кіраванні, у адрозненне ад генерал-губернатараў Москвы і Санкт-Пецярбургу, дзе генерал-губернатар, прызначаны на пасаду самім імператарам, непасрэдна кіраваў падпарадкаванымі губернямі.
Спіс генерал-губернатарстваўПравіць
У 1914 р. існавалі 9 генерал-губернатарстваў:
- Санкт-Пецярбургскае генерал-губернатарства, якое тэрытарыяльна супадала з Санкт-Пецярбургскай губерняй;
- Маскоўскае генерал-губернатарства, якое тэрытарыяльна супадала з Маскоўскай губерняй;
- Азоўскае генерал-губернатарства (скасавана ў 1711 годзе)
- Беларускае генерал-губернатарства (скасавана ў 1856 годзе), у складзе
- Віцебскай,
- Калужскай,
- Мінскай,
- Магілёўскай і
- Смаленскай губерняў;
- Варшаўскае генерал-губернатарства ў складзе
- Варшаўскай,
- Калішскай,
- Кялецкай,
- Ломжынскай,
- Люблінскай,
- Петракоўскай,
- Плоцкай,
- Радамскай,
- Сядлецкай і
- Сувалкаўскай губерняў;
- Уладзівастоцкае ваеннае губернатарства (скасавана ў 1880 годзе), у складзе
- Усходне-Сібірскае генерал-губернатарства (скасавана ў 1884 годзе), у складзе
- Енісейскай;
- Іркуцкай губерняў;
- Прыморскай і
- Якуцкай абласцей;
- Галіцкае генерал-губернатарства (скасавана ў 1915 годзе), у складзе
- Львоўскай;
- Перамышльскай;
- Цярнопальскай і
- Чарнавіцкай губерняў;
- Заходне-Сібірскае генерал-губернатарства (скасавана ў 1882 годзе), у складзе
- Табольскай,
- Томскай губерняў і
- Омскай вобласці;
- Іркуцкае генерал-губернатарства ў складзе
- Енісейскай (г. Краснаярск),
- Іркуцкай губерняў, а таксама
- Забайкальскай (г. Чыта) і
- Якуцкай абласцей;
- Кіеўскае генерал-губернатарства ў складзе
- Валынская губерня (г. Жытомір),
- Кіеўская губерня і
- Падольская губерня (г. Каменец-Падольскі) губерні;
- Прыамурскае генерал-губернатарства з цэнтрам ва Уладзівастоку (у 1884—1888 у Хабараўску) ў складзе
- Амурскай (г. Благавешчанск),
- Камчацкай (г. Петрапаўлаўск),
- Прыморскай (г. Хабараўск) і
- Сахалінскай (г. Аляксандраўск) абласцей;
- Стэпавае генерал-губернатарства з цэнтрам у Омску ў складзе
- Акмалінскай (г. Омск) і
- Сяміпалацінскай абласцей;
- Туркестанскае генерал-губернатарства з цэнтрам у Ташкенце ў складзе
- Закаспійскай (г. Асхабад),
- Самаркандскай,
- Сямірэчанскай (г. Верны, Казахстан),
- Сыр-Дар'інскай (г. Ташкент) і
- Ферганскай (г. Скобелеў, Узбекістан) абласцей;
- Фінляндскае генерал-губернатарства з цэнтрам у Гельсінгфорсе, кіраванае паводле законаў Вялікага княства Фінляндскага, у складзе
- Аба-Б'ерненбаргскай (г. Аба),
- Вазаскай (г. Мікалайстат),
- Выбаргскай,
- Куапіяскай,
- Нюландскай (г. Гельсінгфорс),
- Санкт-Міхельскай (г. Сан-Міхель),
- Тавастгускай (г. Тавастгус) і
- Улеабаргскай (г. Улеабарг) губерняў.
Каўказскае намесніцтва з'яўлялася асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе шасці губерняў, пяці абласцей і двух акругаў:
- Бакінская губерня,
- Елізаветпальская губерня (г. Елізаветпаль, Азербайджан),
- Кутаіская губерня,
- Тыфліская губерня,
- Чарнаморская губерня (г. Новарасійск),
- Эрыванская губерня (г. Эрывань, Арменія),
- Батумская вобласць,
- Дагестанская вобласць (г. Тэмір-Хан-Шура),
- Карская вобласць,
- Кубанская вобласць (г. Екацярынадар),
- Тэрская вобласць (г. Уладзікаўказ),
- Закатальская акруга і
- Сухумская акруга.
СпасылкіПравіць
- Борис Межуев. Генерал-губернаторство в системе местного управления России Архівавана 10 сакавіка 2016. Copyright © 2007 «Русский архипелаг».