Дзяржаўныя і афіцыйныя мовы ў Расіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Дзяржаўныя і афіцыйныя мовы ў Расіі — мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі на ўсёй тэрыторыі Расіі ці ў асобных рэгіёнах, а таксама мовы, якія маюць афіцыйны статус паводле заканадаўства суб’ектаў Расійскай Федэрацыі.
Спіс дзяржаўных моў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі
правіць- абазінская мова (Карачаева-Чаркесія)
- адыгейская мова (Адыгея)
- алтайская мова (Рэспубліка Алтай)
- башкірская мова (Башкірыя)
- бурацкая мова (Бурація)
- інгушская мова (Інгушэція)
- кабардзіна-чаркеская мова (Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія)
- калмыцкая мова (Калмыкія)
- карачаева-балкарская мова (Кабардзіна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія)
- крымскататарская мова (Рэспубліка Крым)[1]
- мова комі (Рэспубліка Комі)
- марыйская мова (Марый Эл)
- макшанская мова (Мардовія)
- нагайская мова (Карачаева-Чаркесія)
- асяцінская мова (Паўночная Асеція)
- татарская мова (Татарстан)
- тувінская мова (Тува)
- удмурцкая мова (Удмуртыя)
- украінская мова (Рэспубліка Крым)[1]
- хакаская мова (Хакасія)
- чачэнская мова (Чачня)
- чувашская мова (Чувашыя)
- эрзянская мова (Мардовія)
- якуцкая мова (Якуція)
- мовы Дагестана. Па Канстытуцыі Рэспублікі Дагестан дзяржаўнымі на тэрыторыі рэспублікі з’яўляюцца руская мова і ўсе мовы народаў Дагестана[2]. Да пісьмовых моў Дагестана адносяцца аварская, агульская, азербайджанская, даргінская, кумыцкая, лакская, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская і чачэнская мова.
Мовы з афіцыйным статусам
правіць- вепская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання[3].
- далганская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
- казахская (Рэспубліка Алтай). Выкарыстоўваецца ў афіцыйных сферах зносін у месцах кампактнага пражывання яе носьбітаў[5].
- карэльская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання[3].
- комі-пярмяцкая (Комі-Пярмяцкая акруга Пермскага края). Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйных сферах зносін[6].
- бурацкая (Агінская Бурацкая акруга Забайкальскага края). Можа выкарыстоўвацца нараўне з рускай[7].
- мансійская (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга). Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве[8].
- ненецкая:
- Ханты-Мансійская АА. Забяспечваецца права на выкарыстанне моў карэнных малалікіх народаў у афіцыйным справаводстве[8].
- Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга. Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы[9].
- селькупская (Ямала-Ненецкая АА). Можа выкарыстоўвацца ў афіцыйным справаводстве ў месцах традыцыйнага пражывання карэнных малалікіх народаў Поўначы[9].
- чукоцкая (Чукоцкая аўтаномная акруга). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
- фінская (Карэлія). Можа выкарыстоўвацца органамі мясцовага самакіравання[3]
- хантыйская:
- эвенкійская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
- эвенская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
- юкагірская (Якуція). Прызнаецца мясцовай афіцыйнай мовай у месцах пражывання гэтага народа і выкарыстоўваецца нароўні з дзяржаўнымі[4].
Афіцыйны статус моў нацменшасцей (без іх пераліку) у месцах іх кампактнага пражывання ўсталяваны таксама заканадаўствам рэспублік Башкартастан, Марый Эл, Татарстан, Удмуртыя, Хакасія, а таксама Чукоцкай АА.
Зноскі
- ↑ а б Дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў
- ↑ Частка 1, артыкул 11
- ↑ а б в Закон Рэспублікі Карэлія пра дзяржаўную падтрымку карэльскай, вепскай і фінскай моў у Рэспубліцы Карэлія. Артыкул 8, п. 1.
- ↑ а б в г д Закон Рэспублікі Саха (Якуція) «Пра мовы ў Рэспубліцы Саха (Якуція)». Частка I, артыкул 6.
- ↑ Закон Рэспублікі Алтай «Пра мовы». Частка I, артыкул 4.
- ↑ Статут Пермскага края. Артыкул 42.
- ↑ Статут Забайкальскага края, арт. 108 Архівавана 14 сакавіка 2016.
- ↑ а б в Закон пра мовы карэнных малалікіх народаў Поўначы, якія пражываюць на тэрыторыі ХМАА Архівавана 22 ліпеня 2011.
- ↑ а б в Закон пра родныя мовы карэнных малалікіх народаў Поўначы на тэрыторыі Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Архівавана 22 ліпеня 2011.