Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах — рымска-каталіцкі храм. Належыць да астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Пабудаваны ў 1899—1903 гадах у неагатычным стылі. Помнік архітэктуры, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[1]. Адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі.
Храм | |
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы | |
---|---|
| |
54°41′13″ пн. ш. 26°08′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гервяты |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | Неаготыка |
Будаўнік | Вацлаў Міхневіч |
Архітэктар | Аляксей Уладзіміравіч Полазаў |
Будаўніцтва | 1899—1903 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000680 |
Стан | Дзейнічае |
Сайт | catholic.by/2/home/news/… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМясцовая парафія створаная ў 1526 годзе[2], тады ж быў пабудаваны невялікі драўляны храм.
У 1899—1903 годзе на яго месцы архітэктарам Вацлавам Міхневічам[крыніца?] па праекце віленскага губернскага архітэктара А. У. Полазава[3][4] быў узведзены велічны каменны храм. Вышыня званіцы — 61 метр[5], Гервяцкі касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі і з'яўляецца адным з самых лепшых узораў неагатычнага стылю ў краіне[6].
Архітэктура
правіцьКасцёл Святой Тройцы — характэрны прыклад неагатычнага стылю[1].
Пабудова ўяўляе сабой трохнефную аднавежавую базіліку з трансептам у заходняй частцы накрытую двухсхільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завершанае металічнай вежачкай, а грэбень — керамічнымі трыліснікамі. З усходу да галоўнага нефу прыбудаваная высокая двух'ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацверыковым ніжнім ярусе аздобленыя аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў фланкіраваны дэкаратыўнымі пілонамі, астатнія расчлянёныя высокімі стральчатымі спаранымі вокнамі.
Сярэдні павышаны неф з нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацаваны знешнімі чатырохступеньчатымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі[1], якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сценах бакавых нефаў размешчаныя па два высокія спараныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэнні. Бакавыя фасады храму ўпрыгожаныя аркатурназубчастым поясам, антаблемент мае фрыз са стылізаваным арнаментам у выглядзе трохступеньчатых зубцоў і карніз.
Ідэнтычна вырашаныя алтарны фасад і тарцы трансепта маюць чатырох'ярусную кампазіцыю з вылучэннем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, фланкіраваным двума контрфорсамі з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе перспектыўны партал, завершаны вімпергам і «ружай». Унутры нефы перакрытыя крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі на стральчатых падпружных арках. Калоны маюць складаную прафіліроўку і нагадваюць гурты калон старажытных гатычных сабораў. У алтары зберагліся фрагменты каляровых вітражоў.
Перад храмам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх храмаў. Вакол храма разбіты ландшафтны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі і фігурамі апосталаў[6].
Храм называюць «маленькай Швейцарыяй» і «беларускім Нотр-Дамам»[5]. У адпаведнасці з шэрагам апытанняў, ён прызнаны самым прыгожым касцёлам Беларусі[5][7].
Галерэя
правіць-
Парк
-
Кантрафорсы
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стар. 89
- ↑ О храме на сайте Католической церкви в Белоруссии
- ↑ КОСТЕЛ СВЯТЕЙШЕЙ ТРОИЦЫ В ГЕРВЯТАХ » ИСТОРИЯ КОСТЁЛА Архівавана 8 мая 2019. (руск.) Gervyaty.by
- ↑ Маленькая Швейцарыя ў Гервятах // Звязда
- ↑ а б в ТОП-10 самых красивых костелов Беларуси Архівавана 12 жніўня 2014. (руск.)
- ↑ а б Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ ТОП-30 самых красивых костелов Беларуси (руск.)
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5
- «Гервяты, костел Троицкий» //«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. ISBN 5-85700-078-5
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)
- Старонка парафіі з раскладам набажэнстваў на Catholic.by
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты) на сайце Radzima.org
- Чудо в Гервятах Архівавана 4 жніўня 2020. (руск.)
- Інтэр’ер храма на Google Street View
- Гервяты. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на LDD.by