Лютэранства

(Пасля перасылкі з Лютэранская царква)

Лютэранства — пратэстанцкая плынь у хрысціянстве. Паўстала ў выніку рэфармацыйнага руху ў Германіі ў XVI стагоддзі.

Пратэстантызм
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Рэфармацыя

Гісторыя правіць

 
Марцін Лютэр

Назва «Лютэранства» паходзіць ад прозвішча Марціна Лютэра. Марцін Лютэр (1483—1546 гг.), манах Рымска-каталіцкай царквы, доктар багаслоўя Вітэнбергскага ўніверсітэта ў Германіі. Пры вывучэнні Бібліі заўважыў у Слове Божым некаторыя ключавыя ісціны, якія былі добра вядомыя першым хрысціянам, але з часам у сілу розных акалічнасцяў развіцця царквы былі пакінутыя без увагі і амаль забытыя. Лютэр, а таксама іншыя багасловы пачалі адраджэнне аўтарытэту гэтых ісцін. Гэтая падзея вядома ў гісторыі як Рэфармацыя царквы ў XVI стагоддзі. Канчаткова веравучэнне выкладзена ў 1530 у «Аўгсбургскім спавяданні» (за што лютэранскую царкву часам называюць аўгсбургскай). З Германіі лютэранская царква распаўсюдзілася ў краіны Еўропы — Аўстрыю, Венгрыю, Францыю, Нідэрланды, краіны Скандынавіі, Прыбалтыку, а пасля і ў Паўночную Амерыку. На поўначы Германіі, у Скандынавіі і Прыбалтыцы (Латвія і Эстонія) лютэранства стала пануючай рэлігіяй.

Сутнасць канфесіі правіць

  • Sola Gratia (Толькі Ласка)
  • Sola Fides (Толькі Вера)
  • Sola Scriptura (Толькі Святое Пісанне)
  • Solo Christo (Толькі Хрыстос)
  • Soli Deo Gloria! (Толькі Богу Слава!)

Галоўны пастулат тэалогіі лютэранства — выратаванне асабістай верай, якая даруецца Богам, без дапамогі царквы. Сувязь Бога і чалавека набывае ўнутраны, асабісты харакгар, царква перастае быць пасрэднікам паміж Богам і індывідам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, святары страчваюць палажэнне асобага саслоўя, адмаўляюцца каталіцкія іерархія, манаства, бясшлюбнасць святароў. Рэлігійныя суполкі самі запрашаюць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансісторыі. Крыніцай веравучэння з’яўляецца Біблія, якую вернік мае права самастойна тлумачыць. У кірхах (храмах) няма абразоў. 3 7 таінстваў каталіцкай царквы засталіся хрышчэнне і прычасце. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце лютэранства ўвасабляецца прынцып таннай царквы.

Лютэранства на Беларусі правіць

Самая першая згадка аб з’яўленні лютэранства на Беларусі адносіцца да 1535 году, калі князь Юры Сямёнавіч выдзяліў зямлю для пабудовы лютэранскай царквы. Першым лютэранскім прапаведнікам быў Авраам Кулёва, які ў 1539 годзе ў Вільні ў касцеле св. Ганны пачаў распаўсюджваць лютэранскае веравучэнне. З пачаткам Рэфармацыі на Беларусі лютэранства не набыла такога вялікага распаўсюджвання, як кальвінізм. У асноўным лютэранскае вучэнне вызнавалі асобы нямецкага, латвійскага ці літоўскага находжання. У Вільні каля 1560 года на Нямецкай вуліцы была пабудавана кірха, якая праіснавала да 1944 года. У час знаходжання Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай, афіцыйныя ўлады хоць і талерантна ставіліся да лютэранства, але праводзілі палітыку Контррэфармацыі.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай лютэране адчулі нават нейкае палягчэнне з боку Расійскіх улад. Так, у 1775 годзе ў Полацку была заснавана новая парафія, а ў 1780 годзе расійская імператрыца Кацярына II пры наведванні Магілёва распарадзілася перадаць зноў заснаванай лютэранскай парафіі невыкарыстоўваны праваслаўны будынак. На плане Мінска 1809 года з’явілася лютэранская царква, а ў Віцебску ў 1833 годзе над лютэранскую царкву была парададзен будынак былога касцела XVIII века. Аднак расійскія ўлады ўстанавілі шэраг абмежаванняў у адносінах да лютэран: зварот праваслаўных у лютэранства з’яўлялася ў Расіі крымінальным злачынствам, а для пабудовы «іншаслаўнай» царквы патрабавалася згода мясцовых праваслаўных царкоўных уладаў і г.д. I толькі лібералізацыя расійскіх законаў аб рэлігіі пасля рэвалюцыі 1905 года зрабіла магчымым для некалькіх сотняў вернікаў у беларускіх губернях Імперыі вярнуцца (або звярнуцца) з праваслаўя ў лютэранства.

Пасля падзелу Беларусі на ўсходзе бальшавіцкая ўлада паклала канец існаванню лютэранскіх парафіяў. У Мінску, Полацку, Віцебску, Слуцку, Магілёве і шэрагу іншых гарадоў у канцы 1930-х гг НКУС БССР правяло, акрамя «польскай аперацыі», таксама і дзве спецыяльныя аперацыі па масавым рэпрэсіям супраць насельніцтва нямецкага і латышскага нацыянальнага паходжання, паколькі гэтыя асобы і складалі тады пераважнае колькасць беларускіх лютэран. У Заходняй Беларусі ў пачатку 1920-х гг. лютэранскія парафіі ўвайшлі ў склад Касцёла Евангелічна-Аўгсбургскай Польшчы і гэтак праіснавалі да Другой сусветнай вайны. Набажэнствы вяліся па-польску і па-нямецку. Да прыходу савецкай арміі ў 1944 годзе ў Беларусі ўжо амаль не заставалася асоб нямецкага паходжання, а адважыўся застацца ў СССР татальна рэпрэсавалі сталінскія ўлады. У савецкі перыяд дзеючых лютэранскіх цэркваў у Беларусі не існавала ўвогуле. Так, напрыклад, будынак лютэранскай царквы ў Гродне стала абласным архівам да пачатку 1990-х гг., Брэсцкая царква была перабудавана амаль да непазнавальнасці і прыстасаваны пад кінатэатр «Змена», а ў Полацку будынак царквы займае мясцовы музей.

Пасля распаду СССР першая на тэрыторыі Беларусі суполка лютэранаў была зарэгістраваная ў 1993 г. У цяперашні час у краіне дзейнічае 27 суполак лютэранаў, служаць 17 святароў. У распараджэнні вернікаў знаходзіцца чатыры культавых будынка.

Колькасць прыхільнікаў лютэранства ў свеце правіць

У 1947 ў г. Лунд (Швецыя) была створана Сусветная лютэранская федэрацыя з цэнтрам у г. Жэнева (Швейцарыя). Колькасць прыхільнікаў Л. — больш за 75 млн чал.: 27-млн. ў Германіі (больш за трэць насельніцтва краіны); 12-млн. у ЗША (5 % насельніцтва); больш за 4,5 млн у Даніі (каля 90 % насельніцтва); 4,4 млн у Швецыі (больш за палову насельніцтва); 4,2 млн у Фінляндыі (больш за 85 % насельніцтва); 3,8 млн у Нарвегіі (каля 90 % насельніцтва); 3,5-млн. — У Інданезіі (2 % насельніцтва); 1,5 млн у Танзаніі (5 % насельніцтва); 1,2 млн у Індыі (менш за 0,1 % насельніцтва); 1,1-млн. ў Бразіліі (каля 1 % насельніцтва); больш за 0,5 млн у Эстоніі (больш за трэць насельніцтва); каля 0,5 млн у Латвіі (каля 20 % насельніцтва).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць