Адкрыць галоўнае меню
Чандасаўскі партрэт, на якім, як лічыцца, намаляваны Уільям Шэкспір

Паняцце «Брытанская літаратура» мае дачыненне як да самой Вялікабрытаніі, так і да вострава Мэн, Нармандскіх астравоў, а таксама да літаратуры Англіі, Уэльса, Шатландыі да іх аб’яднання. Асноўная маса брытанскай літаратуры напісана на англійскай мове. У 2005 годзе ў Вялікабрытаніі была надрукавана каля 260 000 кніг, і ў 2006 годзе краіна была лідарам па колькасці апублікаваных назваў кніг[1].

Змест

Англійская літаратураПравіць

Анлійскі драматург і паэт Уільям Шэкспір лічыцца адным з найвялікшых у гісторыі ў сваёй галіне[2][3][4], аднак яго сучаснікі Крыстафер Марла і Бэн Джонсан таксама добра вядомыя. Пазней з’явіліся такія драматургі, як Алан Эйкбарн, Гаральд Пінтэр, Майкл Фрэйн і Том Стопард. Яны спалучылі ў сваёй творчасці розныя элементы сюррэалізму, рэалізму і іншых культурных плыняў.

 
Даніэль Дэфо, аўтар сусветна вядомага рамана «Рабінзон Круза»

Сярод выбітных англійскіх аўтараў Сярэднявякоўя: Джэфры Чосэр (XIV стагоддзе), Томас Мэлары (XV стагоддзе), Томас Мор (XVI стагоддзе), Джон Мільтан (XVII стагоддзе). У XVIII Даніэль Дэфо (аўтар «Рабінзона Круза»), Джонанан Свіфт і Самюэль Рычардсан сталі піянерамі сучаснага рамана. У XIX стагоддзі ішло далейшае развіццё, рухавікамі якога былі Джэйн Осцін, гатычная пісьменніка Мэры Шэлі, дзіцячы пісьменнік Льюіс Кэрал, Сёстры Бронтэ, Чарльд Дыкенс, натураліст Джэймс Хардзі, рэаліст Джордж Эліат, паэты Уільям Блэйк і Уільям Уордсварт. Англійскія пісьменнікі XX стагоддзя уключаюць фантаста Гэрберта Уэлса, дзіцячых пісьменнікаў Рэдзьярда Кіплінга, Алана Мілна (аўтара прыгод Віні-Пыха) і Энід Блайтан, супярэчлівага Дэвіда Лоўрэнса, мадэрністку Вірджынію Вулф, прароцкага раманіста Джорджа Оруэла, папулярных Самерсэта Моэма і Грэма Грына, пісьменніцу дэтэктываў Агату Крысці, Яна Флемінга (стваральніка Джэймса Бонда), паэтаў Томаса Эліата, Філіпа Ларкіна і Тэда Хьюза, фэнтэзійных пісьменнікаў Джона Толкіна, Клайва Льюіса і Джоан Роўлінг.

Шатландская літаратураПравіць

Унёсак Шатландыі ўключае дэтэктыўнага пісьменніка Артура Конана Дойла (стваральніка Шэрлака Холмса), рамантычную літаратуру Вальтэра Скота, дзіцячага пісьменніка Джэймса Бары (стваральніка Пітэра Пэна), прыгодніцкія творы Роберта Льюіса Стывенсана (найперш «Вострай скарбаў») і знакамітага паэта Роберта Бёрнса. Сярод сучасных шатландскіх пісьменнікаў можна вызначыць Іэна Ранкіна і Іэна Бэнкса.

Ірландская літаратураПравіць

Пачынальнікамі англа-ірландскай літаратуры ў канцы ХVII — пачатку ХVIII cтагоддзя сталі Рычард Хэд і Джонатан Свіфт. За імі прыйшлі Лорэнс Стэрн, Олівер Голдсміт і Рычард Брынслі Шэрыдан. Сярод выбітных ірландскіх літаратараў ХІХ стагоддзя — Брэм Стокер (стваральнік сусветна вядомага вампіра Дракулы) і Оскар Уайльд. Першая палова ХХ стагоддзя — сапраўдны росквіт англа-ірландскай літаратуры, час з'яўлення мноства зорак першай велічыні на яе небасхіле: Уільям Ейтс, Джэймс Джойс, Сэмюэл Бекет, Клайв Стэйплз Льюіс і Бернард Шоў. Ейтс, Бекет і Шоў сталі лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі.

Валійская літаратураПравіць

Да канца XIX стагоддзя валійская літаратура была пераважна на валійскай мове. Менавіта да валійскай культуры належыць верш Y Gododdin(англ.) бел., які лічыцца найстаражытнейшым вершам у Вялікабрытаніі і створаны каля VI на Старажытнай Поўначы. Ён быў напісаны на кумбрыйскай і старажытнавалійскай мове і мае першую згадку пра караля Артура[5].

Прыкладна з XVII сувязь паміж Уэльсам і Старажытнай Поўначу была страчана, а цэнтр валійскай культуры перамясціўся ў сучасны Уэльс, дзе легенда аб каралі Артуры была развіта Гальфрыдам Монмуцкім[6].

Самым вядомым валійскім паэтам Сярэдневякоўя з’яўляецца Давід ап Гвілім (1320—1370), які пісаў аб прыродзе, рэлігіі і каханні. Яго таксама завуць адным з найвялікшых паэтаў Еўропы таго часу[7].

Зноскі

  1. Goldfarb, Jeffrey. Книжная Британия обходит Америку в качестве главного издателя (англ.) , RedOrbit (10 мая 2006).
  2. Уильям Шекспир (англ.) . Britannica Online encyclopedia. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 февраля 2006.
  3. "Статья о Шекспире в MSN Encarta Encyclopedia". Статья о Шекспире в MSN Encarta Encyclopedia. http://encarta.msn.com/encyclopedia_761562101/Shakespeare.html. Retrieved on 26 февраля 2006. 
  4. "Уильям Шекспир". Уильям Шекспир. Columbia Electronic Encyclopedia. http://encyclopedia2.thefreedictionary.com/Shakespeare%2c+William. Retrieved on 26 февраля 2006. 
  5. Ранняя Валлийская поэзия (англ.) . BBC Wales. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 29 декабря 2010.
  6. Lang, Andrew (2003) [1913]. История английской литературы от Беовульфа до Суинберна. Holicong, PA: Wildside Press. p. 42. ISBN 9780809532292. http://books.google.com/?id=dKJiPyyTevgC&printsec=frontcover&dq=History+of+English+literature+from+Beowulf+to+Swinburne#v=onepage&q&f=false. Retrieved on 29 декабря 2010. 
  7. Давид ап Гвилим (англ.) . Сайт Academi. Academi (2011). — «Dafydd ap Gwilym is widely regarded as one of the greatest Welsh poets of all time, and amongst the leading European poets of the Middle Ages.»  Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 3 студзеня 2011.