Амур
Аму́р — рака ва Усходняй Азіі, у Расійскай Федэрацыі (большая частка) і КНР. Па Амуры праходзіць частка граніцы Расіі і Кітая. Утвараецца ад зліцця рэк Шылка і Аргунь. Упадае ў Амурскі ліман Ахоцкага мора.
Амур | |
Выток | 53°20′00″ пн. ш. 121°28′53″ у. д.HGЯO |
Вышыня вытоку | 304 м |
Вусце | Амурскі ліман Японскага мора |
52°59′28″ пн. ш. 141°02′48″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 2824 км |
Расход вады | 10 900 м³/с |
Вадазбор | 1 км² |
Басейн | Ціхі акіян |
Даўжыня 4440 км[1]. Плошча вадазбору 1855 тыс. км² (10-е месца ў свеце[2]).
БасейнПравіць
У верхнім цячэнні (да вусця Зеі) цячэ ў вузкай даліне. Справа да ракі падыходзяць адгор'і Вялікага Хінгана. У сярэднім цячэнні (ад вусця Зеі да Хабараўска) даліна шырокая, толькі ў месцы перасячэння хрыбта Малы Хінган ператвараецца ў цясніну. У нізоўях рака выходзіць на Ніжнеамурскую нізіну, мае шырокую даліну, рэчышча разгаліноўваецца на рукавы.
Асноўныя прытокі: Зея, Бурэя, Амгунь (злева), Сунгары, Усуры (справа). Сярод прытокаў: Шылка, Япан, Урка, Алма, Ульмін, Тунгуска, Гуран, Хінган і інш.
У басейне Амура больш за 60 тыс. азёраў агульнай плошчай каля 9,7 тыс. км². Сярод іх азёры Чля, Арэль, Сіндзінскае, Эварон і інш.
Жыўленне, водны і лядовы рэжымПравіць
Жыўленне пераважна (2/3 сцёку) ад летне-восеньскіх мусонных дажджоў. Разводдзе э ліпеня да верасня, утвараецца дажджавымі паводкамі. У суткі па Амуры прадодзідь 41 тыс. т наносаў. Замярзае ў лістападзе, крыгаход у красавіку—маі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10 900 м³/с (максімальны 40 000 м³/с). На ніжняе цячэнне ўплываюць прылівы і адлівы.
Гаспадарчае выкарыстаннеПравіць
Вядзецца рыбалоўства. Асноўныя прамысловыя рыбы: кета, гарбуша, таўсталобік, калуга, амурскі сом і інш. Значныя гідраэнергетычныя рэсурсы. Суднаходны на ўсім працягу. На Амуры стаяць гарады Благавешчанск, Хабараўск, Айхой і інш. У сярэднім цячэнні Хінганскі, ніжэй — Камсамольскі запаведнік.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ З Аргунню
- ↑ Попов И. В. Амур (река в Азии) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)