Котра (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Котра)

Ко́тра — рака ў Літве і Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Нёман.

Котра
бел.: Котра, літ.: Katra
Выток Алітускі павет
Вусце Нёман
Даўжыня 140 км
Расход вады 12,8 м³/с
Вадазбор 2060 км²

Даўжыня 140 км. Плошча вадазбору 2060 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокіПравіць

Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідалька, Пыранка.

На рацэПравіць

Вёскі: Бершты. Зоны адпачынку: Котра (уздоўж ракі), Скідаль (па левабярэжжы).

АгульнаеПравіць

 
Мост цераз Котру паміж вёскамі Пужычы і Агароднікі

Пачынаецца на тэрыторыі Літвы (Варэнскі раён), амаль на ўсім працягу цячэ праз лес. Вусце знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Коматава Гродзенскага раёна.

Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. На левабярэжжы Котранская пушча. У пойме меліярацыйныя каналы. Ад вусця ўверх па цячэнню (35 км) рыбапрамысловы ўчастак.

Даліна ракі да возера Корава выразная, яе шырыня 300—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 300—500 м; да вусця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая.

Рэчышча моцназвілістае, ніжэй вёскі Агароднікі Шчучынскага раёна на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня Рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слаба-забалочаныя, ніжэй — стромкія, вышынёй 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. У басейне ракі знаходзяцца азёры Берштаўскае, Зубраўка, Цімніца.

ЛітаратураПравіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.

СпасылкіПравіць