Род Войнаў-Грычынавічаў

Войны, Войны-Грычынавічы, Грычыны-Войны — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Трубы».

Герб Сямёна Войны. 1630

Пінскія баяры Грычыны на пачатку 16 ст. валодалі маёнткамі Парэчча, Моладава, Праход, Варачэвічы, Моталь, Мерчычы, Крайновічы і інш. Ад імя Войны Мацвеевіча Грычыны (Грычыновіча) яго сыны ўтварылі новае прозвішча — Войны. З 17 ст. некаторыя прадстаўнікі роду ўжывалі прыдомкам Грычына. Вызнавалі праваслаўе, з канца 16 ст. пераходзілі ў каталіцтва. З 18 ст. ўжывалі графскі тытул.

Прадстаўнікі родуПравіць

  • Мацвей Грычына (Грычынавіч), пінскі баярын, у 1495 годзе атрымаў Парэчча ад пінскай княгіні Марыі, жанаты з Багданай Янушаўнай з Любельскіх
    • Война Мацвеевіч Грычына (Воін Грычынавіч, хроснае імя Барыс; каля 1492—15.5.1582) -- падкаморы пінскі ў 1567—70, дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі, пераломскі, юрбаркскі.
    • Сямён (?—1599) -- маршалак гаспадарскі ў 1584—88, кашталян мсціслаўскі з 1588; цівун ужвенцкі з 1567, дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі. Выслужыў у вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. Жанаты з 1) Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх; 2) Гальшка Севасцьянава
      • (1) Мацвей (?—чэрв. 1607) -- каралеўскі сакратар, пісар ВКЛ з 1589, адначасова падскарбі дворны ВКЛ з 1605; цівун ужвенцкі і паюрскі. Вял. пасол у складзе пасольства 1590—91 у Маскву, якое прадоўжыла Ям-Запольскае перамір’е 1582 на 12 гадоў.
        • Станіслаў (?—11.2.1649) -- каралеўскі пакаёвы дваранін, цівун гандынскі з 1637, стараста палангскі, кухмістр ВКЛ з 1640.
      • (1) Вінцэнт
      • (1) Андрэй
      • (1) Бенедыкт
      • (1) Аўдоцця
      • (1) Марына
      • (1) Ганна
      • (2) Рыгор
      • (2) Аляксандр
      • (2) Варвара, жонка Лукаша Мамоніча
      • (2) Алена
      • (?) Юрый
      • (?) Васіль
      • (?) Абрагам (Абрам; 1569—1649) -- канонік віленскі з 1599, біскуп-суфраган віленскі з 1611, тытулярны біскуп метонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—30 і віленскі з 1630.
    • Рыгор (?—каля 1603) -- суддзя земскі ваўкавыскі, войскі гарадзенскі, кашталян берасцейскі з 1593.
    • Сокал (?—1610) -- кашталян мсціслаўскі ў 1599—1603 і берасцейскі з 1603; дзяржаўца ожскі і пераломскі.
    • Габрыэль (?—1.1.1615) -- каралеўскі сакратар, рэферэндар свецкі і вялікі пісар літоўскі у 1585—1589, падканцлер літоўскі з 1589; стараста мерацкі, краснасельскі, пянянскі, опсаўскі. Вялікі пасол у Маскву ў 1590—1591.
    • Бенедыкт (?—22.11.1615) -- вучыўся ў Віленскай акадэміі і за мяжой. Сакратар каралеўскі пры кар. і вял.кн. Стэфане Баторыі, кусташ віленскі, пробашч троцкі з 1576, біскуп віленскі з 1600. Правёў паўторную кананізацыю св. Казіміра.

ІншыяПравіць

  • Антоній Юзаф (? — да 4.7.1747) — канонік віленскі (з 1724), пісар вялікі літоўскі (1730—1740), прэпазіт троцкі (з 1736), сакратар духоўны літоўскі (з 1740).

ЛітаратураПравіць

  • ЭнцВКЛ, т. 1., 2007.
  • Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. Киев, 1898. Кн. 12.