Драгічын
Драгі́чын[2] (трансліт.: Drahičyn, руск.: Дрогичин) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Драгічынскага раёна, на аўтамагістралі Брэст — Пінск. За 110 км на ўсход ад Брэста, 7 км ад чыгуначнай аднаіменнай станцыі Драгічын на лініі Брэст — Гомель, але ў самім горадзе знаходзіцца чыгуначная станцыя Драгічын-Горад. Насельніцтва 14 976 чал. (2017)[3].
Горад
Драгічын
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца Літоўскай Метрыкай пад 1452 годам як сяло Давячоравічы Пінскага княства. У 1450—1460-я гады пінскі князь Юрый Сямёнавіч перадаў 2 вядры мёду са сваёй даніны з Давячоравіч на карысць царквы ў Дружылавічах[4]. Праз Давячоравічы праходзіла дарога з Брэста на Валынь.
З XVI ст. як частка Пінскага староства ва ўладанні каралевы Боны Сфорцы. У 1552 годзе згадваецца Давячораўскае войтаўства. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У пачатку XVII ст. Давячоравічамі валодаў Леў Сапега, які ў 1619 годзе перадаў сяло Нявельскім. Нявельскія ў 1623 годзе заснавалі царкву Прачыстай Багародзіцы і атрымалі для сяла статус мястэчка. У 1655 годзе паселішча ўпершыню згадваецца як Драгічын (пазней сустракаецца і форма Дарагічын[5]).
У другой палове XVII ст. згадваецца Давячоравічаўскі маёнтак, які ў апошняй чвэрці XVIII ст. называўся графствам. У 1749 годзе пінскі маршалак М. Ажэшка заснаваў у мястэчку францысканскі кляштар. У 1778—1779 гадах было 68 дамоў, а само паселішча называлася горадам[5]. У другой палове XVIII ст. была ратуша.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Кобрынскага павета. Станам на 1849 год 98 будынкаў. Да 1886 года каля Драгічына збудавалі чыгуначную станцыю. Паводле перапісу 1897 года — 280 дамоў (з іх 140 жылых), царкоўнапрыходская школа, 2 народныя вучылішчы, лячэбніца. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі фабрыка саламяных капелюшоў, 2 маслабойні, завод ачысткі крэйды, млыны.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Драгічын у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1921 годзе ў ім 246 будынкаў.
У 1939 годзе Драгічын увайшоў у БССР, 15 студзеня 1940 года нададзены статус пасёлка гарадскога тыпу і раённага цэнтра. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 года пад нямецкай акупацыяй. 27 ліпеня 1965 года ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае, Зарэчка і Стараселле, Драгічын стаў цэнтрам Драгічынскага сельсавета (былы Старасельскі)[6]. 10 лістапада 1967 года Драгічын атрымаў статус горада[7].
-
Галоўная вуліца
-
Касцёл
-
Касцёл, галоўны фасад
-
Капліца
Экалогія
правіцьПасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Драгічын апынуўся ў спісе небяспечных раёнаў з павялічаным радыеактыўным фонам. Сёння пляма радыеактыўнага забруджання цягнецца Драгічынскім раёнам трыма кроплямі з поўдня на поўнач. Пачынаецца яна з 5—7 кіламетровай палосы ў Радаставе, звужаецца каля Дняпроўска-Бужанскага канала, зноў пашыраецца каля Палескай чыгункі і потым клінам ідзе ў Белаазёрска-Бярозаўскім кірунку[8]. Усё гэта зямля, забруджаная цэзіем-137.
Насельніцтва
правіць- XVIII стагоддзе: 1778 — 416 чал.[5]
- XIX стагоддзе: 1830 — 341 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 11, мяшчан-іўдзеяў 268, мяшчан-хрысціян і сялян 57[9]; 1849 — 167 чал.; 1878 — 1 476 чал. (702 муж. і 774 жан.), у тым ліку 176 хрысціян і 1 300 іўдзеяў[10]; 1892 — 3 475 чал.[11]; 1897 — 2 258 чал.
- XX стагоддзе: 1921 — 1 987 чал.; 1959 — 3,5 тыс. чал.; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[12]; 1993 — 15 тыс. чал.[13]
- XXI стагоддзе: 2006 — 15,0 тыс. чал.; 2008 — 15 тыс. чал.; 2009 — 14 744 чал. (перапіс)[14]; 2013 — 14 651 чал.; 2015 — 14 800 чал.[15]; 2016 — 14 898 чал.[16]; 2017 — 14 976 чал.[3]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.
- ААТ «Драгічынскі трактарарамонтны завод»
- ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
- УВП «Прэмікс» ААТ «Драгічынскі камбікормавы завод»
- РУП «Экзон»
- РУВП «Экзон-Глюкоза»
- Філіял «Каапнарыхтпрам» Драгічынскага раённага спажывецкага таварыства.
- КУП НП «Драгічынскі камбінат побытавага абслугоўвання»
Культура
правіцьДзейнічаюць кінатэатр, Дом культуры, дом творчасці дзяцей і юнацтва, 2 бібліятэкі, цэнтр моладзі «Спатканне».
Адукацыя
правіцьУ Драгічыне працуюць гімназія, 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў, Драгічынскі дзяржаўны аграрны каледж (раней Драгічынскае дзяржаўнае ПТВ № 163 сельскагаспадарчай вытворчасці).
Медыцына
правіцьМедыцынскія паслугі надаюць бальніца і паліклініка.
Мас-медыя
правіцьВыдаецца раённая газета «Драгічынскі веснік».
Турыстычная інфармацыя
правіцьСпыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[17].
Славутасці
правіць- Касцёл Маці Божай Каралевы (новабудованы касцёл)
- Касцёл Божай Маці Каралевы (1928)
- Стрэчанская царква (1863), вул. Леніна 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000174
- Будынак (1929—1934), вул. Леніна, 138 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000280
- Магіла лейтэнанта І. П. Губанкова (1944), на заходняй ускраіне горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000175
- Магіла ахвяр фашызму (1942), у паўднёвай частцы горада — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000176
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1941—1944), на старых могілках — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000177
- Брацкая магіла (1944), сквер па вул. Леніна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000178
- Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (ІІІ — ІІ стагоддзі да н.э.), на паўночна-заходняй ускраіне станцыі Драгічын, на пясчаным узгорку — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000179
- Царква ХВЕ.
- Царква ЕХБ.
Страчаная спадчына
правіць- Капліца могілкавая
- Кляштар францысканцаў (1749)
-
Будынак пачатку ХХ ст.
-
Колішні касцёл, цяпер крама
-
Новы касцёл
-
Чыгуначны вакзал
-
Пратэстанцкі храм
Вядомыя асобы
правіць- Юрый Уладзіміравіч Бліноў (1975—2019) — беларускі піяніст[18].
- Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 1967) — беларускі крытык, літаратуразнавец.
- Леанід Уладзіміравіч Сіліч (нар. 1954) — беларускі архітэктар.
- Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч (1903—1971) — вучоны ў галіне анатоміі і фізіялогіі раслін.
Непадалёк ад Драгічына, у маёнтку Людвінова, некалькі гадоў жыла пісьменніца Эліза Ажэшка.
У Драгічыне пахаваны балгарскі грамадска-палітычны дзеяч Тодар Мінкаў (1830—1906).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ http://starbel.by/dok/d008.htm
- ↑ а б в Грынявецкі В. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 568. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Драгічын Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 10 лістапада 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 32 (1190).
- ↑ Брестская область: Обзор радиационно-гигиенической и социально-экономической ситуации. — Гомель, 2005. [1]
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 150.
- ↑ Драгічын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Дрогичин // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Драгічын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 274.
- ↑ Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Дрогичин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Імёны Свабоды https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Грынявецкі В. Давячоравічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 568. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Drohiczyn (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 150.
- Драгічын // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 281. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Драгічын
- Геаграфічныя звесткі па тэме Драгічын на OpenStreetMap
- Drohiczyn Lacki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 149.
- м. Драгічын на Radzima.org
- м. Драгічын на Globustut.by