Рэспубліка Чарнагорыя (1992—2006)

Рэспубліка Чарнагорыя (сербск.: Република Црна Гора / Republika Crna Gora) — дзяржава-член Саюзнай Рэспублікі Югаславія і Дзяржаўнага Саюза Сербіі і Чарнагорыі існавала з 1992 па 2006 гады. 3 чэрвеня 2006 года кіраўніцтва Чарнагорыі абвясціла незалежнасць і выхад Чарнагорыі з складу ДССЧ па выніках рэферэндуму.

Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Чарнагорыя
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Гімн: Гімн Чарнагорыі
Scg01.png
< Flag of SR Montenegro.svg
Flag of Montenegro.svg >

Сталіца
Афіцыйная мова Сербскахарвацкая мова
Грашовая адзінка Югаслаўскі дынар[d], нямецкая марка і еўра
Форма кіравання рэспубліка

Пасля пачатку распаду Югаславіі дзве рэспублікі — Сербія і Чарнагорыя дамовіліся аб фарміраванні Саюзнай Рэспублікі Югаславія. У 2003 годзе СРЮ была ператвораная ў Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі. У маі 2006 года па выніках рэферэндуму Чарнагорыя была ператворана ў незалежную дзяржаву.

Саюзная Рэспубліка ЮгаславіяПравіць

Пасля стварэння СРЮ, улада ў Сербіі знаходзілася ў руках Слабадана Мілошавіча. У Чарнагорыі прэзідэнтам стаў яго паплечнік Момір Булатавіч. Аднак затым Булатавіч ўзяў курс на аддзяленне Чарнагорыі і абвяшчэнне незалежнасці. Італія прапанавала Чарнагорыі магчымасць хуткага доступу ў Еўрапейскую супольнасць, калі Чарнагорыя выйдзе са складу Югаславіі. Але і ў выніку Булатавіч схіліўся да вырашэння увайсці ў склад абноўленай Югаславіі.

  Гісторыя Чарнагорыі
 
Дагістарычныя Балканы
Ілірыя
Далмацыя
Прэвалітанія
Дукля
Зэта
Асманская імперыя
Княства Чарнагорыя
Каралеўства Чарнагорыя
Каралеўства Сербія
Стварэнне Югаславіі
Зэцкая банавіна
Пратэктарат
ЧАСНВ
СР Чарнагорыя
Сербія і Чарнагорыя
Чарнагорыя

Партал «Чарнагорыя»

Пры гэтым Чарнагорыя адмовілася ад камуністычнай ідэалогіі і ўступіла на шлях дэмакратычных пераўтварэнняў. У 1992 годзе сталіцы рэспублікі Цітаграду было вернута гістарычная назва — Падгорыца.

Камуністычныя сьцяг і герб былі замененыя на традыцыйны чарнагорскі трыкалор і двухгаловага арла. З усіх былых югаслаўскіх рэспублік толькі Чарнагорыя засталася ў складзе Югаславіі. Гэта дало магчымасць Югаславіі захаваць выхад да мора і ваенна-марскі флот. Аднак жаданне незалежнасці часткі чарнагорскіх нацыяналістаў паступова набірала папулярнасць у чарнагорскім грамадстве.

У 1998 годзе Булатавіч сыходзіць у адстаўку, і новым прэзідэнтам Чарнагорыі становіцца Міла Джуканавіч, заўзяты прыхільнік незалежнасці Чарнагорыі. У канцы 1990-х гадоў чарнагорскі лідар Міла Джуканавіч з паплечніка Слабадана Мілошавіча ператварыўся ў яго непрымірымага праціўніка, што адразу прыцягнула на яго бок міжнародную супольнасць і сербскую апазыцыю. Джуканавіч спачатку запатрабаваў ад Мілошавіча замацаваць за Чарнагорыяй права на самастойную знешнюю палітыку, а пасля паставіў сваёй мэтай поўную незалежнасць. Тады атрыманню ёю юрыдычнай незалежнасці перашкодзіў Еўрапейскі саюз. У 2000 годзе Чарнагорыя перайшла на нямецкую марку, а з студзеня 2002 года афіцыйнай грашовай адзінкай краіны стаў еўра.

Дзяржаўны Саюз Сербіі і ЧарнагорыіПравіць

Пасля Бульдозернай рэвалюцыі ў Сербіі і звяржэння з пасады прэзідэнта Сербіі Мілошавіча, Джуканавіч і кіраўніцтва Чарнагорыі сталі патрабаваць скасавання СРЮ і стварэння канфедэрацыі.

У 2003 годзе быў створаны Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі. Дзяржаўная супольнасць Сербіі і Чарнагорыі была створана пад магутным ціскам Еўрапейскага саюза пры актыўным ўдзеле Хаўера Саланы. Згодна з Канстытуцыйнай хартыяй новай федэрацыі, у лютым 2005 года павінны былі адбыцца выбары ў яго заканадаўчы сход, а з 2006 года дзяржавы-члены ў яго складзе атрымлівалі права на правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці.

У 2006 годзе ўрад Чарнагорыі дамогся правядзення рэферэндуму аб незалежнасці, па выніках якога была абвешчана незалежнасць Чарнагорыі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Чарнагорыя пачала зноўку выбудоўваць свае міжнародныя адносіны.

Гл. таксамаПравіць