Славенская чыгунка

«Славе́нская чыгу́нка» («СЧ») — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Славеніі, заснаванае ў чэрвені 1991 года.

«Славенская чыгунка»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 26 чэрвеня 1991[1]
Размяшчэнне Любляна
Ключавыя постаці Душан Мес[2], Боян Бранк[3]
Галіна сфера паслуг
Паслугі перавозка грузаў і людзей
Абарот 422,888 млн еўра (2018 год)[4]
Аперацыйны прыбытак 36,269 млн еўра (2018 год)
Чысты прыбытак 29,736 млн еўра (2018 год)
Даччыныя кампаніі «Грузавыя перавозкі СЧ», «Ферспед»
Сайт slo-zeleznice.si

За 2018 год прадпрыемства перавезла 13,554 млн чалавек і 20,463 млн тонаў грузаў[4]. На 2020 год ТАА «Славенская чыгунка» ўключала 9 даччыных прадпрыемстваў: ТАА «Грузавыя перавозкі СЧ», «Пасажырскія перавозкі СЧ», «Інфраструктура СЧ» і «Цяга і тэхніка СЧ», АТ «Чыгуначнае будаўнічае прадпрыемства СЧ» (79% паёў), ТАА «Чыгуначнае інваліднае прадпрыемства СЧ» і даследчы «Інстытут перавозак», АТ «Чыгуначная друкарня СЧ» (64%) і экспэдытарскае ТАА «Ферспед»[5].

Інфраструктура правіць

На 2020 год даўжыня чыгункі, якую абслугоўвала ТАА «Інфраструктура СЧ», складала 1207,7 км. З іх 333,5 км (27,6%) прыпадала на 2-калейныя шляхі. Агульная працягласць чыгуначных шляхоў складала 1541,2 км. Найдаўжэйшы чыгуначны мост пралягаў 575 метраў у Нова-Места. Таксама найдаўжэйшым быў Бохінскі тунэль працягласцю 6327,3 метры, што перасякаў Юлійскія Альпы. Найстарэйшым быў адрэзак Паўднёвай дзяржаўнай чыгункі ШэнцільЦэле, адчынены 2 чэрвеня 1846 года[6]. Сігнальная гаспадарка чыгункі ўключала аўтаматычныя блякавальнікі на 311 км шляхоў, аддаленыя накіравальнікі перавозак на 305 км і прылады ўзаемазалежнасці на 302 км. Налічваўся 721 чыгуначны пераезд, з якіх 408 (56%) абазначылі андрэеўскім крыжам, 273 (37%) абсталявалі аўтаматычным накіравальнікам, 19 — гукасветлавой сігналізацыяй і шлагбаўмам, 16 — дарожным святлафорам і 5 — электронным замком[7]. Прыладамі лічбавай сувязі абсталявалі 545 км (45%) чыгункі, радыёдыспетчарскімі вузламі — 324 км. На 37 станцыяў сувязі прыпадала 7120 тэлефонных падключэнняў. Сетка сувязі налічвала 77 лічбавых плезіясінхронных прылад і 24 лічбавых сінхронных вузлоў, 37 стацыянарных сістэм сувязі са 125 прыладамі, 1 тэлеграфную станцыю і 34 тэледрукарскія падключэнні. Яе працу забяспечвалі 1274 км ліній электраперадачы, 818 км спадарожнага кабелю і 576 км аптычнага кабеля. Радыёдыспетчарскія вузлы працавалі на 164 лакаматыўных стаянках і 68 пастаянных. Сярод высокачастотных вузлоў 644 (64%) былі ручнымі, 261 — перадавальным і 90 — рухомымі[8]. Карткі падпісчыка сотавай сувязі «Славенскай чыгункі» забяспечвалі роўмінг у чыгуначных сетках суседніх Аўстрыі, Венгрыі і Італіі[9].

 
Чыгуначная карта Славеніі (2019 год)

Большасць ліній электраперадачы (ЛЭП) «Славенскай чыгункі» выкарыстоўвала пастаянны ток напружаннем 3000 вольт. На пераменны ток пераходзілі на памежных пераходах, дзе выкарыстоўвалі напругу суседніх краін: Аўстрыі — 15 Квольт і 16,67 герц, Венгрыі і Харватыі — 25 Квольт і 50 герц. На 25 вузлах электрасілкавання стаяла па 2 выпрамнікі магутнасцю 667, 1000, 1500 і 2000 ампераў. Чыгуначная электрасетка падзялялася ўздоўж і ўпоперак звыш 700 пераключальнікамі. Уздоўж галоўных шляхоў ідуць па 2 кантактныя дроты таўшчынёй 100 мм² у сячэнні і 2 дапаможныя дроты па 120 мм². Працягласць электрыфікаваных шляхоў чыгункі перавышала 1400 км (90%), самой чыгункі — 609,7 км (50%), у тым ліку 330,9 км (54%) — 2-калейнай[10]. Збудаванні чыгункі ўключалі 372 пероны агульнай даўжынёй 44,6 км, 87 тунэляў працягласцю 35,64 км і 435 мастоў даўжынёй 12 км, 2900 водных ходняў даўжынёй 6 км і 5 галерэй на 560 метраў[11]. Усе шляхі «Славенскай чыгункі» мелі каляіну шырынёй 1435 мм. Агулам налічвалася каля 2400 стрэлачных пераводаў[12]. Таксама ТАА «Інфраструктура СЧ» утрымлівала 1213 будынкаў «Славенскай чыгункі»: 841 (69%) склад і майстэрню, 228 пасажырскіх станцыяў, 82 сядзібы кіравання перавозкамі і 35 жылых дамоў, 17 вузлоў электрасілкавання і 10 грузавых станцыяў[13].

Грузаперавозкі правіць

 
Грузавы лакаматыў «СЧ 363» (2015 год)

На 2020 год ТАА «Грузавыя перавозкі СЧ» належала таварня «Сісак 3» пры Коперскай прыстані на Адрыятычным моры, што ўключала 3 склады шырынёй па 15 метраў і плошчай па 3600 м²[14]. Кантэйнерныя таварні працавалі таксама ў Любляне з 16 маразільнікамі, Марыбары і Цэле[15]. Грузавы цягнік «Сава Экспрэс» хадзіў між Люблянай і сербскім Бялградам праз Харватыю штодня з панядзелка па суботу: у бок Сербіі з панядзелка па чацвер і ў суботу, у бок Славеніі па панядзелках, чацверах і суботах[16]. Адначасна ТАА «Пасажырскія перавозкі СЧ» штодня пускалі цягнік для перавозкі аўтамабіляў вышынёй да 3 метраў і шырынёй да 2,4 метру праз Бохінскі тунэль. Гэты цягнік злучаў Бохінскую Быстрыцу з Падбрдом, Мостам-на-Сочы і Нова-Горыцай — і тым самым Верхнюю Крайну з Прымор’ем[17]. Таксама праз Славенію праходзілі 2 чыгуначныя грузавыя калідоры Еўропы:

Перавозка людзей правіць

 
Чыгуначны вакзал Любляны (2009 год)

На 2020 год ТАА «Пасажырскія перавозкі СЧ» ажыццяўлялі перавозку людзей праз 24 гарады Славеніі ў 17 напрамках, з іх у 5 напрамках са сталіцы: 1) Любляна — Есеніцы, 2) Любляна — Зідані Мост, 3) Любляна — Камнік, 4) Любляна — Нова-Места, 5) Любляна — ПіўкаСежана, 6) Зідані Мост — Добава, 7) Зідані Мост — Марыбар, 8) Марыбар — Прэвалье, 9) Марыбар — СрэдзішчаЛендава, 10) ЦэлеІмено, 11) Цэле — Вяленье, 12) Есеніцы — Нова-Горыца, 13) Нова-Места — Метліка, 14) Нова-Горыца — Айдоўшчына — Сежана, 15) ДзівачаКопер, 16) ОрмажХодаш, 17) СеўніцаТрэбне[20]. «Славенская чыгунка» выкарыстоўвала 5 відаў пасажырскіх цягнікоў: 1) рэгіянальны — штодзённы бяз броні, 2) міжгародні — на маршрутах Любляна—Марыбар і ўлетку Ходаш—Любляна—Копер; 3) еўрапейскі — міжнародны; 4) еўраначны — міжнародны са спальным месцам; 5) міжнародны — прыпыняецца толькі ў буйных гарадах[21]. Перавозкі за мяжу ажыццяўляліся ў Турцыю (Стамбул) і 19 гарадоў у 8 краінах Еўропы: Аўстрыю (Вена, Грац, Зальцбург і Філах), Венгрыю (Будапешт), Італію (Опіціна, Трыест і Удзінэ) і Харватыю (Заграб, Опація, Пула, Рыека і Спліт), а таксама Боснію і Герцагавіну, Германію (Мюнхен і Франкфурт-на-Майне), Сербію (Бялград), Чэхію (Прага) і Швейцарыю (Цюрых)[22]. Таксама ў чыгуначных касах Славеніі прадавалі квіткі на цягнікі ў яшчэ 6 краін Еўропы: Балгарыю, Данію, Нідэрланды, Паўночную Македонію, Славакію і Чарнагорыю(Цюрых)[23].

Гісторыя правіць

 
Электрацягнік «СЧ 310» (Любляна, 2008 год)

26 чэрвеня 1991 года ўрад Славеніі ўтварыў «Славенскую чыгунку». 10 чэрвеня 1992 года прадпрыемства стала сябрам Міжнароднага саюза чыгунак (Парыж, Францыя). Пры канцы 1992 года «Славенская чыгунка» атрымала код 79 замест югаслаўскага 72 і займела лагатып, які распрацаваў архітэктар Ніно Ковачэвіч. 5 верасня 2000 года міжгародні электрацягнік пачаў хадзіць па маршруце Любляна—Марыбар. Для яго італьянскі завод «Фіат Чыгунка» паставіў тры 3-складовыя электрарухавікі «СЧ 310» з нахіляльным механізмам «Маятнік», якія распрацаваў на аснове хуткаснага электрацягніка 460. 26 верасня 2000 года першы электрацягнік з 2-складовым рухавіком «СЧ 312» пусцілі з Марыбара ў Любляну. Да 15 чэрвеня 2002 года «Марыбарскі завод новага рухомага саставу» сабраў 30 такіх рухавікоў, якія нямецкі «Сіменс» (Мюнхен) распрацаваў на аснове рухавіка «Дэзіро». 16 мая 2001 года старшыні ўрадаў Венгрыі і Славеніі Віктар Орбан і Янез Дрноўшак адчынілі памежны чыгуначны пераезд у Ходашы. 1 чэрвеня 2003 года ўрад Славеніі пераўтварыў акцыянернае таварыства «Славенская чыгунка» ў холдынгавае ТАА. У 2004 годзе падпарадкаванні холдынга стварылі 3 даччыныя прадпрыемствы: ТАА «Грузавыя перавозкі СЧ», «Пасажырскія перавозкі СЧ» і «Інфраструктура СЧ». У 2005 годзе пусцілі першы дызель-цягнік «СЧ 813» і адчынілі новы чыгуначны пераезд Добава на мяжы з Харватыяй. Таксама ў лізінг ад «Сіменс Дыполёк» узялі 2 электрычныя лакаматывы. У 2006 годзе на «Славенскую чыгунку» паступілі 16 апошніх са 100 замоўленых крытых 4-восевых грузавых вагонаў, а таксама першы з 20 рухавікоў 541-101. У 2008 годзе ў «Сіменса» замовілі 12 шматсістэмных электрарухавікоў. 15 студзеня 2009 года ў італьянскім Удзінэ (рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія) адчынілі замежнае прадстаўніцтва. 1 лістапада 2010 года «Славенская чыгунка» ўвяла паслугі мытнай лагістыкі. Цягам 2010 года адбыўся пераход на Еўрапейскую сістэму кіравання чыгуначным рухам (ЭСКЧР), што ўключала Еўрапейскую сістэму кіравання цягнікамі (ЭСКЦ) і лічбавую сотавую сувязь. У 2012 годзе Галоўную майстэрню чыгункі пераўтварылі ў ТАА «Цяга і тэхніка СЧ». У 2013 годзе «Славенская чыгунка» набыла экспэдытарскае ТАА «Ферспед». 27 верасня 2013 года кіраўніка «Славенскай чыгункі» Душана Меса абралі ў склад управы Супольнасці еўрапейскіх чыгунак[24].

Зноскі

  1. Іосіф Орбаніч. Дваццаць гадоў Славенскай чыгунцы(славенск.) = Dvajset let Slovenskih železnic // Новы шлях : часопіс. — Любляна: Чэрвень 2011. — С. 3-5. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2021.
  2. "Кіраўніцтва" [славенская]. ТАА «Славенская чыгунка». 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  3. "Назіральная рада" [славенская]. ТАА «Славенская чыгунка». 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  4. а б "Справаздача за 2018 год" (PDF) [славенская]. ТАА «Славенская чыгунка». 20 мая 2019. Праверана 10 красавіка 2020. Архівавана 20 ліпеня 2021.
  5. Асабовае пасведчанне (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2019. Праверана 10 красавіка 2020.
  6. Чыгуначныя шляхі (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  7. Сігнальная бяспека (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  8. Сувязь (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  9. Рухомая сувязь чыгункі (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 10 красавіка 2020.
  10. Электраэнергетыка (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  11. Збудаванні (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  12. Надбудовы (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  13. Будынкі (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  14. Найм складскіх плошчаў (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 10 красавіка 2020.
  15. Камбінаваныя перавозкі (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  16. «Сава Экспрэс» - якасныя перавозкі між Славеніяй і Сербіяй (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  17. Аўтацягнік (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2019. Праверана 10 красавіка 2020.
  18. Калідор спаборных грузаперавозак № 5 - Балтыйска-адрыятычны (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  19. Калідор спаборных грузаперавозак № 6 - Сяродземнаморскі (славенск.). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Праверана 10 красавіка 2020.
  20. Расклад руху паводле напрамкаў (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2019. Праверана 10 красавіка 2020.
  21. Віды цягнікоў (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2019. Праверана 10 красавіка 2020.
  22. Падарожніцтва за мяжу (англ.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2018. Праверана 10 красавіка 2020.
  23. Іншыя напрамкі (англ.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2018. Праверана 10 красавіка 2020.
  24. Гісторыя (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (25 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2021. Праверана 10 красавіка 2020.

Спасылкі правіць

  • Навіны (славенск.)(недаступная спасылка). ТАА «Славенская чыгунка» (19 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2021. Праверана 10 красавіка 2020.