Спіс абвінавачаных Нюрнбергскага працэсу

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У спісе ў алфавітным парадку прадстаўлены былыя кіраўнікі гітлераўскай Германіі, у дачыненні да якіх, з 20 лістапада 1945 па 1 кастрычніка 1946 года, праводзіліся судовыя разборы ў Міжнародным ваенным трыбунале  (англ.) ў Нюрнбергу.

Пасяджэнне Нюрнбергскага працэса. Снежань 1945 года.

Нюрнбергскі працэс з'яўляўся галоўным міжнародным судовым працэсам супраць кіраўнікоў гітлераўскага рэжыму ў Міжнародным ваенным трыбунале. Разборы праводзіліся ў адпаведнасці з рашэннем Лонданскай канферэнцыі саюзных дзяржаў, на якой быў зацверджаны статут трыбунала[1]. Абвінавачанымі на дадзеным працэсе сталі 24 вышэйшыя нацысцкія кіраўнікі. На працэсе былі прад'яўленыя абвінавачванні па чатырох пунктах:

  1. Планы нацысцкай партыі, якія ўключаюць агрэсію супраць усяго свету;
  2. Злачынствы супраць свету;
  3. Ваенныя злачынствы;
  4. Злачынствы супраць чалавечнасці.

У выніку 12 абвінавачаных былі асуджаныя да смяротнага пакарання, яшчэ сямёра — да розных тэрмінаў зняволення, трое былі апраўданыя. Адзін абвінавачаны пакончыў з сабой да пачатку працэсу, яшчэ адзін быў прызнаны невылечна хворым[2].

У спісе прадстаўлены персоны, уключаныя ў спіс абвінавачаных Нюрнбергскага працэсу, у тым ліку тыя, хто не паўстаў перад судом. У заўвагах пазначаны зноскі на крыніцы па кожнай персоны.

Умоўныя абазначэнні ў табліцы

правіць
  • Шэрым колерам ў табліцы паказаныя асобы, пакараныя паводле прысуду суда.
  • Бэжавым колерам ў табліцы паказаныя асобы, якія пакончылі з сабой да або пасля прысуду суда альбо загінуўшыя пры іншых абставінах.
  • Белым колерам у табліцы паказаныя асобы, якія засталіся ў жывых.
  • В — падсудны прызнаны вінаватым згодна з дадзеным пунктам прад'яўленага абвінавачання.
  • НВ — падсудны прызнаны невінаватым згодна з дадзеным пунктам прад'яўленага абвінавачання.
  • АНП — падсуднаму не прад'яўлена абвінавачанне згодна з дадзеным пунктам.

Спіс абвінавачаных і падсудных Нюрнбергскага працэсу

правіць
Поўнае імя Партрэт Званне і пасада
Прызнанне віны паводле пунктаў абвінавачвання
Прысуд суда і наступны лёс Заўвагі
1 2 3 4

Марцін Борман
(ням.: Martin Bormann)

 
(17 чэрвеня 1900 — 2 мая 1945)

Начальнік Партыйнай канцэлярыі НСДАП; Рэйхсляйтар;
Рэйхсміністр без партфеля.
Асабісты сакратар фюрара.

НВ АНП В В

Завочна паўстаў перад судом, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Доўгі час лічылася, што Борман жывы і хаваецца ад правасуддзя. У 1973 годзе афіцыйна прызнаны загінулым[заўв 1][3].

[4]

Герман Вільгельм Герынг
(ням.: Hermann Wilhelm Göring)

 
(12 студзеня 1893 — 15 кастрычніка 1946)

Рэйхсмаршал Вялікагерманскага рэйха  (руск.).
Галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Трэцяга рэйха.
Старшыня Рэйхстага; рэйхсміністр авіяцыі  (ням.).
23 красавіка 1945 года па загадзе фюрара зняты з усіх займаных пасадаў і змешчаны пад дамашні арышт  (англ.).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Падаў прашэнне аб замене шыбеніцы расстрэлам, якое было адхілена. За некалькі гадзін да пакарання скончыў жыццё самагубствам, прыняўшы яд[заўв 2][5].

[6]

Рудольф Гес
(ням.: Rudolf Heß)

 
(26 красавіка 1894 — 17 жніўня 1987)

Обергрупенфюрар СС і СА.
Рэйхсляйтар; Рэйхсміністр без партфеля.
Намеснік фюрара ў НСДАП.

В В НВ НВ

На працэсе Гес названы адным з галоўным ваенных злачынцаў, аднак улічваючы, што ён трапіў у палон у пачатку вайны, быў прызнаны невінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці. Прысуджаны да пажыццёвага зняволення (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на смяротным пакаранні). Адбываў пажыццёвы тэрмін у Берліне ў турме Шпандау  (ням.). У 1987 годзе знойдзены мёртвым пры загадкавых абставінах[заўв 3][7].

[8]

Карл Дзёніц
(ням.: Karl Dönitz)

 
(16 верасня 1891 — 24 снежня 1980)

Грос-адмірал.
Галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі Трэцяга рэйха (19431945).
Рэйхспрэзідэнт і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Трэцяга рэйха30 красавіка па 23 мая 1945 года).

НВ В В АНП

Асуджаны на 10 гадоў турэмнага зняволення за ўчыненне ваенных злачынстваў (у прыватнасці вядзенне неабмежаванай падводнай вайны  (англ.)). Цалкам адбыўшы тэрмін, выйшаў на свабоду і атрымаў ад урада ФРГ адміральскую пенсію.

[9]

Эрнст Фрыдрых Крыстоф «Фрыц» Заўкель
(ням.: Ernst Friedrich Christoph «Fritz» Sauckel)

 
(27 кастрычніка 1894 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СС і СА.
Рэйхсштатгальтар  (англ.) і гаўляйтар Цюрынгіі.
Генеральны ўпаўнаважаны па выкарыстанні рабочай сілы і камісар па рабочай сіле ва ўпраўленні чатырохгадовага плана  (ням.).

НВ НВ В В

Прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з дэпартаванымі замежнымі рабочымі  (руск.) і ваеннапалоннымі. Павешаны.

[10]

Артур Зейс-Інкварт
(ням.: Arthur Seyß-Inquart)

 
(22 ліпеня 1892 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СС.
Намеснік генерал-губернатара  (ням.). (19391940); рэйхскамісар  (англ.) Нідэрландаў (19401944).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Адзін з нямногіх падсудных, якія прызналі сваю віну. Павешаны.

[11]

Альфрэд Іодль
(ням.: Alfred Jodl)

 
(10 мая 1890 — 16 кастрычніка 1946)

Генерал-палкоўнік.
Начальнік аператыўнага ўпраўлення Вярхоўнага камандавання ўзброеных сіл Трэцяга рэйха  (ням.).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Падаў прашэнне аб замене шыбеніцы расстрэлам, якое было адхілена. Павешаны. У 1953 годзе ўдава А. Іодля дамаглася яго поўнай рэабілітацыі Мюнхенскім судом, якая была адменена ў тым жа годзе пад ціскам грамадскасці.

[12]

Эрнст Кальтэнбрунер
(ням.: Ernst Kaltenbrunner)

 
(4 кастрычніка 1903 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СС і генерал паліцыі і войск СС.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення імперскай бязпекі.

НВ АНП В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і ваеннапалонных і арганізацыю пераследу яўрэяў. Павешаны.

[13]

Вільгельм Бодэвін Ёхан Густаў Кейтэль
(ням.: Wilhelm Bodewin Johann Gustav Keitel)

 
(22 верасня 1882 — 16 кастрычніка 1946)

Генерал-фельдмаршал.
Начальнік штаба Вярхоўнага камандавання ўзброеных сіл Трэцяга рэйха  (ням.).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, быў асуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Падаў прашэнне аб замене шыбеніцы расстрэлам, якое было адхілена. Павешаны.

[14]

Густаў Георг Фрыдрых Марыя Круп фон Болен унд Гальбах
(ням.: Gustav Georg Friedrich Maria Krupp von Bohlen und Halbach)

 
(7 жніўня 1870 — 16 студзеня 1950)

Фюрар ваеннай эканомікі.
Уладальнік і кіраўнік канцерна «АГ Круп»  (ням.).

Г. Крупу было прад’яўленае абвінавачванне паводле ўсіх пунктаў, аднак з прычыны таго, што з-за перанесенага ў 1943 года інсульта ён запаў у маразм, было прынята рашэнне вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці[заўв 4].

[15]

Роберт Лей
(ням.: Robert Ley)

 
(15 лютага 1890 — 25 кастрычніка 1945)

Обергрупенфюрар СА.
Рэйхсляйтар, загадчык арганізацыйнага аддзела НСДАП
Кіраўнік Германскага трудавога фронта  (ням.)

Р. Лею было прад’яўленае абвінавачванне паводле ўсіх пунктаў. Скончыў жыццё самагубствам у турме незадоўга да пачатку працэсу.

[16]

Канстанцін фон Нейрат
(ням.: Konstantin von Neurath)

 
(2 лютага 1873 — 14 жніўня 1956)

Обергрупенфюрар СС.
Рэйхсміністр замежных спраў (19321938).
Рэйхспратэктар Багеміі і Маравіі (19391941).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання. З прычыны таго, што была ўсталяваная непадкантрольнасць Нейрату карных органаў, быў асуджаны на 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1954 годзе быў датэрмінова вызвалены паводле прычыны дрэннага стану здароўя.

[17]

Франц Іозеф Герман Міхаэль Марыя фон Папен
(ням.: Franz Joseph Hermann Michael Maria von Papen)

 
(29 кастрычніка 1879 — 2 мая 1969)

Рэйхсканцлер (1932); віцэ-канцлер (19331934).
Пасол у Аўстрыі (19341938) і Турцыі (19391944).

НВ НВ АНП АНП

Ф. фон Папену былі прад’яўленыя абвінавачванні паводле першых двух пунктаў. У выніку судовых разглядаў трыбунал прызнаў яго невінаватым і пастанавіў вызваліць у зале суда (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на вінаватасці Папена). У 1947 годзе ў выніку дэнацыфікацыі прысуджаны да васьмі месяцаў турэмнага зняволення.

[18]

Альфрэд Розенберг
(ням.: Alfred Rosenberg)

 
(12 студзеня 1893 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СА.
Рэйхсляйтар, кіраўнік знешнепалітычнага кіравання НСДАП, упаўнаважаны фюрара па кантролі за агульным духоўным і светапоглядным выхаваннем НСДАП.
Рэйхсміністр усходніх акупаваных тэрыторый (19411945).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Павешаны.

[19]

Ульрых Фрыдрых Вільхельм Іаахім фон Рыбентроп
(ням.: Ulrich Friedrich Wilhelm Joachim von Ribbentrop)

 
(30 кастрычніка 1893 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СС.
Рэйхсміністр замежных спраў (19381945).

В В В В

Прызнаны вінаватым паводле ўсіх пунктаў абвінавачвання (у матэрыялах суда падкрэслівалася вялікая роля міністэрства і асабіста Рыбентропа ў арганізацыі Халакосту на тэрыторыях сатэлітаў Трэцяга рэйха). Павешаны.

[20]

Эрых Ёхан Альберт Рэдэр
(ням.: Erich Johann Albert Raeder)

 
(24 красавіка 1876 — 6 лістапада 1960)

Грос-адмірал.
Галоўнакамандуючы ваенна-марскімі сіламі Трэцяга рэйха (19351943).

В В В АНП

Прызнаны вінаватым паводле выстаўленых пунктаў абвінавачвання. Прысуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення. Хадайнічаў аб замене сабе турэмнага зняволення на расстрэл. У 1955 годзе быў датэрмінова вызвалены па прычыне дрэннага стану здароўя і атрымаў ад урада ФРГ адміральскую пенсію.

[21]

Ганс Міхаэль Франк
(ням.: Hans Michael Frank)

 
(23 мая 1900 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СС і СА.
Рэйхсляйтар, рэйхсміністр без партфеля, прэзідэнт Акадэміі германскага права.
Генерал-губернатар Польшчы  (ням.).

НВ АНП В В

Прызнаны вінаватым паводле двух пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Адзін з нямногіх падсудных, якія прызналі сваю віну. Павешаны.

[22]

Вільгельм Фрык
(ням.: Wilhelm Frick)

 
(12 сакавіка 1887 — 16 кастрычніка 1946)

Рэйхсляйтар, кіраўнік фракцыі НСДАП у Рэйхстагу.
Рэйхсміністр унутраных спраў Трэцяга рэйха (19331943); рэйхсміністр без партфеля (19431945).
Рэйхспратэктар Багеміі і Маравіі (19431945).

НВ В В В

Прызнаны вінаватым паводле трох пунктаў абвінавачвання, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Павешаны.

[23]

Ганс Фрычэ
(ням.: Hans Fritzsche)

 
(21 красавіка 1900 — 27 верасня 1953)

Начальнік Службы ўнутранай прэсы (19381942); начальнік аддзела радыёвяшчання міністэрства народнай асветы і прапаганды (19421945).
Радыёвядучы, журналіст.

НВ НВ НВ АНП

Прыцягнуты на працэс у якасці высокапастаўленага чыноўніка міністэрства прапаганды. У выніку судовых разглядаў трыбунал прызнаў яго невінаватым і пастанавіў вызваліць у зале суда (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на вінаватасці Фрычэ). У 1947 годзе ў выніку дэнацыфікацыі прысуджаны да 9 гадоў турэмнага зняволення. Праз тры гады датэрмінова вызвалены паводле стану здароўя.

[24]

Вальтэр Функ
(ням.: Walther Emanuel Funk)

 
(18 жніўня 1890 — 31 мая 1960)

Рэйхсміністр эканомікі (19381945), генеральны ўпаўнаважаны па пытаннях ваеннай эканомікі.
Прэзідэнт Рэйхсбанка  (ням.) (19391945).

НВ В В В

Прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з дэпартаванымі замежнымі рабочымі  (руск.), ваеннапалоннымі, а таксама за арганізацыю легалізацыі сродкаў  (руск.), атрыманых ад вязняў канцлагераў  (англ.) (так званы «рахунак Макса Хайлігера»). Прысуджаны да пажыццёвага турэмнага зняволення. У 1957 годзе быў вызвалены паводле стану здароўя.

[25]

Ялмар Шахт
(ням.: Hjalmar Horace Greeley Schacht)

 
(22 студзеня 1887 — 3 чэрвеня 1970)

Рэйхсміністр эканомікі (19341937), рэйхсміністр без партфеля (19371942).
Прэзідэнт Рэйхсбанка  (ням.) (19331939).
У верасні 1944 года арыштаваны гестапа за дачыненне да ліпеньскай змовы  (ням.), да канца вайны ўтрымліваўся ў канцлагерах.

НВ НВ АНП АНП

У выніку судовых разглядаў трыбунал прызнаў яго невінаватым і пастанавіў вызваліць у зале суда (савецкі суддзя, які заявіў асобную думку, настойваў на вінаватасці Шахта). У 1947 годзе ў выніку дэнацыфікацыі прысуджаны да 8 гадоў турэмнага зняволення. Праз год датэрмінова вызвалены паводле стану здароўя. У далейшым працаваў у банкаўскай сферы ФРГ.

[26]

Альберт Шпеер
(ням.: Albert Speer)

 
(19 сакавіка 1905 — 1 верасня 1981)

Асабісты архітэктар А. Гітлера.
Рэйхсміністр узбраенняў і ваеннай прамысловасці (19421945).

НВ НВ В В

Прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з дэпартаванымі замежнымі рабочымі  (руск.) і ваеннапалоннымі. Адзін з нямногіх падсудных, якія прызналі сваю віну, і адзіны, які не падаў хадайніцтва аб памілаванні. Прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зняволення, цалкам адбыў тэрмін у турме Шпандау  (ням.).

[27]

Юліус Штрэйхер
(ням.: Julius Streicher)

 
(12 лютага 1885 — 16 кастрычніка 1946)

Обергрупенфюрар СА.
Гаўляйтар Франконіі (19331940).
Галоўны рэдактар «Der Stürmer»  (англ.) (19231945).

НВ АНП АНП В

Прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за распальванне міжнацыянальнай варожасці  (руск.), антысеміцкую прапаганду і заклікі да генацыду, якія выліліся ў пераслед яўрэяў. Павешаны.

[28]

Бальдур фон Шырах
(ням.: Baldur Benedikt von Schirach)

 
(9 мая 1907 — 8 жніўня 1974)

Обергрупенфюрар СА.
Рэйхсляйтар, рэйхсюгендфюрар  (ням.) Гітлерюгенда (19311940).
Гаўляйтар Вены (19401945).

НВ АНП АНП В

Прызнаны вінаватым у злачынствах супраць чалавечнасці, перш за ўсё за жорсткае абыходжанне з насельніцтвам акупаваных тэрыторый і арганізацыю пераследу яўрэяў. Прысуджаны да 20 гадоў турэмнага зняволення, цалкам адбыў тэрмін у турме Шпандау  (ням.).

[29]

Заўвагі

правіць
  1. Паводле сведчання відавочцаў, М. Борман загінуў 2 мая 1945 года, спрабуючы вырвацца з акружанай рэйхсканцылярыі. Аднак, гэтыя паказанні не былі прынятыя пад увагу і ён быў уключаны ў спіс абвінавачаных Міжнародным трыбуналам і быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання. У 1972 годзе ў Берліне пры дарожных работах былі знойдзеныя парэшткі, пасля ідэнтыфікаваныя як астанкі Марціна Бормана. У наступным годзе пасля афіцыйных разглядаў яго абвясцілі памерлым. У 1998 годзе вынікі экспертызы ДНК  (англ.) пацвердзілі сапраўднасць парэшткаў
  2. Да гэтага часу няма дадзеных, якім чынам Герынгу ўдалося зрабіць гэта ў строга ахоўным аб’екце. У 2005 годзе з’явілася інфармацыя, што яд яму перадаў адзін з амерыканскіх ахоўнікаў.
  3. У 1987 годзе савецкі ўрад быў гатовы разгледзець пытанне аб магчымасці вызвалення Геса з меркаванняў гуманнасці. Афіцыйная версія пра самагубства была падвергнутая сумневу яго сваякамі некаторымі супрацоўнікамі турмы.
  4. Пасля таго, як Г. Круп быў вызвалены, абвінаваўцы спрабавалі прыцягнуць да адказнасці яго сына — Альфрыда, аднак трыбунал адмовіўся разглядаць яго справу.

Крыніцы

правіць
  1. Справка: Нюрнбергский процесс - предвестник международных судов. Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 12 кастрычніка 2011.
  2. Ширер У. Крах нацистской империи. — Смоленск: Русич, 1998. — С. 721—724.
  3. Безыменский Л. А. Человек за спиной Гитлера. Мартин Борман и его дневник. — М.: Вече, 1999. — С. 382—383, 401, 413.
  4. Залесский 2002, с. 78—82.
  5. Тайна самоубийства Германа Геринга раскрыта?. Подробности. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 12 кастрычніка 2011.
  6. Залесский 2008, с. 372—375.
  7. Тайна смерти Рудольфа Гесса. Военное обозрение. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 12 кастрычніка 2011.
  8. Залесский 2002, с. 194—198.
  9. Залесский 2008, с. 699—700.
  10. Залесский 2002, с. 295—296.
  11. Залесский 2002, с. 301—303.
  12. Залесский 2008, с. 102.
  13. Залесский 2002, с. 317—319.
  14. Залесский 2008, с. 107—108.
  15. Залесский 2002, с. 385—386.
  16. Залесский 2002, с. 411—413.
  17. Залесский 2002, с. 487—489.
  18. Залесский 2002, с. 503—505.
  19. Залесский 2002, с. 570—573.
  20. Залесский 2002, с. 561—564.
  21. Залесский 2008, с. 779—780.
  22. Залесский 2002, с. 633—636.
  23. Залесский 2002, с. 642—645.
  24. Залесский 2002, с. 649—650.
  25. Залесский 2002, с. 652—654.
  26. Залесский 2002, с. 713—716.
  27. Залесский 2002, с. 750—753.
  28. Залесский 2002, с. 781—782.
  29. Залесский 2002, с. 733—735.

Літаратура

правіць
  • Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе. — М.: АСТ, 2002. — 944 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-05091-2.
  • Залесский К.А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия.Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.
  • Гильберт Г. Нюрнбергский дневник: Процесс глазами психолога. — Смоленск: Русич, 2004. — 607 с. — ISBN 5-8138-0567-2.
  • Полторак А. И. Нюрнбергский эпилог. — М.: Воениздат, 1965. — 552 с. — 200 000 экз.
  • Лебедева, Н. С. Подготовка Нюрнбергского процесса. — М.: Наука, 1975. — 238 с.
  • Рагинский М. Ю. Нюрнберг: Перед судом истории. — М.: Политиздат, 1986. — 212 с.
  • Звягинцев А. Г. Нюрнбергский процесс. Без грифа «Совершенно секретно». — М.: АСТ, 2010. — 800 с. — ISBN 978-5-17-063890-1.

Спасылкі

правіць