Стронга (заказнік)

заказнік Беларусі
(Пасля перасылкі з Стронга, заказнік)

Стронга — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Створаны ў 1998 годзе з мэтай аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў.

Стронга
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьБаранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Плошча 12 015 га
Дата заснавання 26 кастрычніка 1998
physical
Стронга
Стронга
physical
Стронга
Стронга

Гісторыя

правіць

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Стронга» быў створаны 26 кастрычніка 1998 года згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1634. Гэта быў першы ў Беларусі іхтыалагічны заказнік, які ставіў мэтай захаванне месцазнаходжання знікаючага віду рыб — стронгі і аховы каштоўных прыродных комплексаў.

Рэспубліканскі заказнік з’явіўся на базе заалагічнага заказніка мясцовага значэння «Стронга», створанага ў 1994 года[1].

Геаграфія

правіць

Плошча заказніка складае 12 015 га. Знаходзіцца на стыку Навагрудскага ўзвышша і Баранавіцкай водна-ледавіковай раўніны. Уключае даліны рэк Лахазва, Дзеравянка, Іса, іх прытокі і штучныя вадаёмы.

Пад лясамі знаходзіцца 94 % тэрыторыі, пераважаюць хвойнікі верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя, арляковыя; растуць бяроза, вольха чорная, елка, дуб, граб. У флоры шмат гаспадарча-карысных відаў раслін; 16 відаў сасудзістых раслін уключаны ў Чырвоную кнігу: гарлянка пірамідальная, тлушчанка звычайная, званочак рапунцэль, купальнік горны, пальчатакарэннік майскі, сон лугавы, варанец звычайны, касач сібірскі і інш.

У фаўне 202 віды жывёл, з іх 24 у Чырвонай кнізе: стронга ручаёвая, рак шыракапальцы, арлан-белахвост, скапа, паганка малая, бугай вялікі і малы, бусел чорны, уліт вялікі, гагара чорнаваллёвая, сыч касматаногі, соня арэшнікавая, барсук, рапуха чаротная і інш. Да аб’ектаў палявання і промыслу адносяцца 22 віды млекакормячых.

Зноскі

Літаратура

правіць