ФК Хваля Пінск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Пінск-900)

«Хваля»беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Хваля Пінск
Лагатып
Поўная назва ДСУ «Футбольны клуб "Хваля-Пінск"»
Заснаваны 1987
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён «Хваля»
Умяшчальнасць: 3100
Дырэктар Валерый Дамашчук
Галоўны трэнер Вадзім Бяленка
Чэмпіянат Першая ліга
2019 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

2013Правіць

Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12 месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.

2014Правіць

Перад пачаткам сезона 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014. У кастрычніку 2014, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.

2015Правіць

У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не лепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала трывала атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.

2016Правіць

Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.

2017Правіць

Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.

2018Правіць

Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.

2019Правіць

У пачатку 2019 года каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат ігракоў са свайго былога клуба, «Слоніма-2017». Каманда ставіла мэты заняць месца ў верхняй палове табліцы, спачатку «Хваля» ішла ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдач адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасні Кароль пакінуў каманду, на яго месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сітуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сезон на 12-м месцы.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1987—1996: «Камунальнік»
  • 1997—2005: «Пінск-900»
  • з 2006: «Хваля»

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на кастрычнік 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
12   Бр Станіслаў Ляцко 2001
35   Бр Антон Куратнік 1995
2   Аб Аляксей Валовік 1992
4   Аб Арцём Татарэвіч   1992
5   Аб Уладзіслаў Скляр 1997
13   Аб Сяргей Вадзяновіч 1995
25   Аб Кірыл Алексіян 1991
7   ПА Азам Раджабаў 1993
8   ПА Дзмітрый Градабоеў 1991
9   ПА Іскандар Зарабекаў 1995
11   ПА Дзяніс Кавалевіч 2001
15   ПА Віталь Кібук 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19   ПА Антон Дзямкоў 1995
27   ПА Дзмітрый Мулькевіч 1996
28   ПА Павел Баскакаў 1991
41   ПА Данііл Ткачык 2002
66   ПА Яўген Сакута 2000
77   ПА Максім Грачыха 1993
10   Нап Яўген Лебедзеў 1994
14   Нап Андрэй Міхальчук 1997
17   Нап Кірыл Шакураў 1994
88   Нап Арцём Куратнік 1999
99   Нап Міхаіл Губанаў 1996

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 3 15 8 4 3 20–13 20 1/32 фіналу
1992/1993 Другая (Д2) 5 30 15 4 11 52–40 34 Чвэрцьфінал
1993/1994 Другая (Д2) 3 28 17 6 5 58–21 40 1/8 фіналу
1994/1995 Другая (Д2) 3 30 16 8 6 45–26 40 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 2 14 9 2 3 22–13 29 1/16 фіналу
Пераходныя матчы1 2 1 0 1 2–3 3
1996 Другая (Д2) 5 24 10 8 6 40–19 38 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 8 30 12 8 10 43–36 44 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 3 30 17 8 5 54–22 59 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 15 30 6 8 16 33–50 26 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2000 Другая — Б (Д3) 6 16 5 4 7 17–24 19 1/16 фіналу
2001 Другая (Д3) 7 34 17 3 14 61–37 54 1/16 фіналу
2002 Другая (Д3) 2 24 16 4 4 50–22 52 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 16 30 5 4 21 28–59 19 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2004 Другая (Д3) 4 24 15 5 4 62–25 50 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 2 26 21 4 1 57–16 67 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 8 26 10 4 12 47–48 34 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 7 26 11 6 9 34–38 39 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 4 26 15 3 8 39–25 48 1/8 фіналу
2009 Першая (Д2) 2 26 16 3 7 52–31 51 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 10 30 11 2 17 31–48 35 1/8 фіналу
2011 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 52–38 45 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 8 28 8 10 10 24–45 34 1/8 фіналу
2013 Першая (Д2) 12 30 11 6 13 30–41 39 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 16 30 4 8 18 26–62 20 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2015 Другая — Б (Д3) 5 18 9 5 4 43–18 32 1/16 фіналу
Матчы за 9 месца2 9 2 2 0 0 6–1
2016 Другая (Д3) 1 24 19 3 2 87–40 60 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 7 30 13 4 13 48–48 43 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 13 28 6 7 15 23–49 25 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 12 28 5 6 17 29–49 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 1/16 фіналу

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць