Нарадзіўся ў Фларэнцыі. Адразу пасля стаўлення на сталец пачаў вайну з рэвалюцыянернай Францыяй, якая скончылася падпісаннем нявыгаднага для Аўстрыі Кампафармійскага мірнага пагаднення. Паводле якога Габсбургі страцілі Нідэрланды і Ламбардыю, але атрымалі Венецыю, Далмацыю і Істрыю. З Францам II Аўстрыя прыняла ўдзел у трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795), пры якім атрымала паўднёвую Польшчу. Шэраг кампаній супраць Францыі прывялі да страты Венецыі і Ціроля. Пасля стварэння Рэйнскага саюзу нямецкіх дзяржаў, пад пратэктаратам французскага імператара Напалеона Банапарта, Франц II 6 жніўня1806 адрокся стальца Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1809 зноў распачаў вайну з Францыяй, якая скончылася паражэннем аўстрыйскіх войск. Пасля Ведэнскага кангрэсу 1815 Франц II стаў аднім з заснавальнікаў Свяшчэннага Саюзу.