Юрый Яраславіч (князь тураўскі)

князь тураўскі

Юрый Яраславіч (ст.-рус. Гюрги Ярославич, Дюрги Ярославич, 1102 — пасля 1167) — князь тураўскі (1157 — пасля 1167), другі сын князя ўладзіміра-валынскага Яраслава Святаполчыча. Аднавіў княжанне ў Тураўскай зямлі князёў Ізяславічаў Тураўскіх, яго нашчадкамі з’яўляюцца ўсе наступныя разгалінаванні тураўскіх (турава-пінскіх) князёў. Быў апошнім правіцелем Тураўскай зямлі да яе падзелу на воласці.

Юрый Яраславіч
Гюрги Ярославич, Дюрги Ярославич
Знак Рурыкавічаў
Знак Рурыкавічаў
князь тураўскі
1157 — пасля 1167
Папярэднік Барыс Юр’евіч
Пераемнік Святаполк Юр’евіч або Іван Юр’евіч
Нараджэнне не раней за 1112
Смерць каля 1168
Род Рурыкавічы Ізяславічы Тураўскія — галіна Рурыкавічаў
Бацька Яраслаў Святаполчыч
Маці NN Польская[d][1]
Жонка дачка Усеваладкі, князя гарадзенскага, з 1144
Дзеці Іван Юр’евіч, Святаполк Юр’евіч, Яраслаў Юр’евіч, Глеб Юр’евіч, Яраполк Юр’евіч, Мальфрыда Юр’еўна[d] і Ганна Юр’еўна[d][2]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць аднаўленне княжання ў Тураўскім княстве роду Ізяславічаў Тураўскіх
Бітвы абарона Турава ў 1158, 1160

ПаходжаннеПравіць

Юрый Яраславіч належыць да дзявятага пакалення Рурыкавічаў і трэцяга пакалення іх галіны — Ізяславічаў Тураўскіх. Унук вялікага князя кіеўскага і князя тураўскага Святаполка Ізяславіча, праўнук вялікага князя кіеўскага і князя тураўскага Ізяслава Яраславіча (заснавальніка роду), прапраўнук вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча.

Бацька Юрыя, Яраслаў Святаполчыч, змагаўся за сваю спадчыну — тураўскі сталец — з вялікім князем кіеўскім Уладзімірам Манамахам і загінуў у 1123 годзе падчас аблогі Уладзіміра-Валынскага.

Брат Юрыя, Вячаслаў Яраславіч, згадваецца ў 1127 годзе як князь клецкі; сёстры: Сафія — жонка князя менскага Расціслава Глебавіча; Прыбыслава — прыкладна з 1136 года жонка заходнепаморскага князя Рацібора І.

Прыход да ўладыПравіць

Юрый Яраславіч упершыню згадваецца ў летапісе ў 1144 годзе ў сувязі з жаніцьбай на Усеваладкаўне, дачцэ князя гарадзенскага Усеваладкі: «тои же зиме Всеволод отда две Всеволодковне Володимири внуце едину за Володимира за Давыдовича а другу за Яраслалича за Дюрдя, обе одной недели»[3], — выдаваў сясцёр замуж іх апякун, вялікі князь кіеўскі Усевалад Ольгавіч.

У 1149 годзе Юрый Яраславіч згадваецца як радца вялікага князя кіеўскага Юрыя Даўгарукага, не маючы сваёй воласці, быў яго служылым князем[4].

У 1155 годзе Юрый Даўгарукі перадаў Тураў свайму сыну Барысу. У 1158 годзе Юрый Даўгарукі памёр, Тураў заняў Юрый Яраславіч, напэўна, скарыстаўшыся ад’ездам Барыса ў Кіеў на пахаванне бацькі.

Барацьба за ўдзелПравіць

Новы вялікі князь кіеўскі Ізяслаў Давыдавіч патрабаваў ад Юрыя Яраславіча падпарадкавання, калі Юрый не паслухаўся — рушыў на Тураў. У 1158 годзе да Турава і Пінска падышло войска шасці рускіх князёў на чале з вялікім князем кіеўскім. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога — самая працяглая аблога часоў сярэдневяковай Русі, абаронцы не толькі біліся на гарадскіх сценах, але і рабілі вылазкі. А калі ў войску вялікага князя кіеўскага пачаўся паморак коней, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Другі па важнасці горад Тураўскай зямлі — Пінск — таксама здолеў адбіцца.

Дамова з вялікім князем кіеўскім не была заключаная. Больш за тое, праз два гады, ў 1160 годзе, паўтарыўся паход на Тураў пяці паўднёварускіх князёў. Тры тыдні стаялі яны аблогай пад Туравам, але і гэты паход быў адбіты i, паводле Iпацеўскага летапiсу, «…и тако не успевше ему ничтоже, возвратишася въсвояси, не створише съ нимъ мира».

Толькі ў 1162 годзе (фактычна ў 1161 годзе) вялікі князь кіеўскі Расціслаў Мсціславіч заключыў мір з Юрыем Яраславічам і прызнаў за ім Тураўскую зямлю. Такім чынам Тураўскага княства стала ўдзелам дынастыі Ізяславічаў.

На думку М. Ермаловіча, падзеі 1157 года, як і ранейшыя — 1013, 1146 — паказваюць, што жыхары Тураўскай зямлі разумелі свае асобныя ад Кіева інтарэсы.

КняжаннеПравіць

Імя Юрыя Яраславіча не згадваецца ў летапісах у сувязі з усобіцамі і войнамі. Можна думаць, што яго княжанне прынесла краю мір і спакой.

 
Падмурак царквы на гарадзішчы ў Тураве, XII ст. Гісторыка-археалагічны комплекс «Старажытны Тураў».

Сведчаннем умацавання незалежнасці Тураўскага княства пры Юрыі і яго нашчадках стала ўзвядзенне ў 1170—1175 гг. у Тураве мураванай царквы, якая па архітэктуры была блізкай тагачасным кіеўскім і ўладзімірскім храмам. На час яго княжання прыпадае дзейнасць выдатнага асветніка — Кірылы Тураўскага. Каля 1169 Юрый з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць епіскапства.

Юрый апошні раз упамінаецца летапісцам у 1167 годзе ў сувязі са шлюбам яго дачкі Малфрыды з Усеваладам Яраславічам: «…Ярослав Изяславич [сын Ізяслава Мсціславіча] поем дчерь Дюргия у Ярославича Малфрид ис Турова за сына Всеволода».

Памёр Юрый Яраславіч паміж 1167 і 1170 гг., перад гэтым ён, верагодна, завяшчаў падзяліць княства паміж сваімі сынамі. Падзел адбыўся паміж 1167 і 1174 гадамі. Сярод пяці сыноў Юрыя Яраславіча ў летапісных паведамленнях трое згадваюцца як «Тураўскія», «з Турава»: Святаполк, Іван і Глеб. Святаполк згаданы як «Тураўскі» ў 1162 г. (яшчэ пры жыцці бацькі і да падзелу на воласці), Іван «з Турава» — у 1167 (1168) і 1170[5]. Таму парадак княжання Святаполка, Івана і Глеба ў Тураве вызначаецца як верагодны.

Сям’яПравіць

У Юрыя Яраславіча і яго жонкі было 5 сыноў і 2 дачкі:

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. Анны // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 195.
  3. ПСРЛ, т. ІІ, стб. 317.
  4. Лысенко, П. Ф. Древний Туров / П. Ф. Лысенко. — Мінск: Бел. навука, 2004. — 180 с., ил. — С. 163. — ISBN 985-08-0615-X. (руск.)
  5. Лысенко, П. Ф. Древний Туров, с. 175.

ЛітаратураПравіць