Янка Шутовіч
Янка (Іван Іосіфавіч) Шутовіч (24 студзеня 1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці — 9 снежня 1973) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец.
Янка Шутовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, дзеяч культуры, журналіст, рэдактар, learned literary |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1973 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1924), Віленскі ўніверсітэт (1934). У час вучобы ва ўніверсітэце прымаў удзел у працы Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая думка», «Шлях моладзі». Адзін з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага аб'яднання. Працаваў у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. У 1935—39 адказны рэдактар і выдавец часопіса «Калоссе». У 1936 кіраваў агульным Школьным сакратарыятам. Быў зняволены польскімі ўладамі, вызвалены савецкімі войскамі ў 1939. 3 восені 1939 займаўся асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю, з 1940 працаваў у Беларускім музеі ў Вільні (з 1941 дырэктар). У 1944 рэпрэсіраваны, вызвалены ў 1956, рэабілітаваны ў 1958. Жыў у Вільнюсе.
Друкаваўся з 1927. Выступаў з артыкуламі пра Я. Драздовіча, Ш. Руставелі, Т. Шаўчэнку, рыхтаваў матэрыялы пра М. Гарэцкага, А. Гурыновіча, М. Забейду-Суміцкага, Я. Карскага, А. Уласава, Беларускі музей у Вільні. У 1940 пад яго рэдакцыяй у Вільні выдадзена кніга «Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915 — 10 студзеня 1940)». Выявіў у архіве рукапіс рамана Гарэцкага «Віленскія камунары».
Рукапісны і ўласны архіў Я. Шутовіча захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Шутовіч Янка (Іван Іосіфавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
СпасылкіПравіць
- Рукапісы не гараць. Янка Шутовіч: пакутлівая біяграфія беларуса з беднай сям'і Архівавана 30 мая 2019. // TUT.BY, 24 студзеня 2014