(19) Фартуна
(19) Фартуна (лац.: Fortuna) — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да вельмі цёмнага спектральнага класа G. Ён быў адкрыты 22 жніўня 1852 года англійскім астраномам Джонам Хайндам у абсерваторыі Бішапа, Вялікабрытанія, і названы ў гонар старажытнарымскай багіні поспеху Фартуны[6].
Склад астэроіда падобны са складам карлікавай планеты Цэрэры і мае цёмную паверхню са слядамі касмічнага выветрывання, багатую найпрасцейшымі арганічнымі рэчывамі, у прыватнасці талінамі.
Паводле даных назіранняў касмічнага тэлескопа Хабл, астэроід мае блізкую да сферычнай форму з максімальным дыяметрам каля 225 км. Спадарожнікаў у астэроіда выявіць не ўдалося. Яшчэ больш удакладніць фізічныя параметры астэроіда ўдалося дзякуючы неаднаразовым назіранням пакрыцця зорак гэтым целам і правядзенню радарных даследаванняў[7].
Масу астэроіда ўдалося ацаніць большай часткай дзякуючы таму, што Фартуна патрапіла пад узбуральнае ўздзеянне (англ.) з боку іншага астэроіда (135) Герта. Першапачаткова амерыканскі астраном Джэймс Баер ацэньваў масу Фартуны як 1,08×1019 кг, але пазней ён выказаў здагадку, што астэроід мае больш высокую масу 1,27×1019 кг.
Паколькі астэроід знаходзіцца ў галоўным поясе і мае слаба выцягнутую арбіту, то ён не ўяўляе небяспекі для Зямлі і заўсёды будзе заставацца ад яе на значнай адлегласці. Затое ён лёгка можа збліжацца з іншымі астэроідамі. Адно з такіх збліжэнняў адбылося 21 снежня 2012 года, калі Фартуна прайшла ўсяго ў 6,5 млн км ад астэроіда (687) Тынэта[8].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Astrometric masses of 21 asteroids, and an integrated asteroid ephemeris. Celestial Mechanics and Dynamical Astronomy(недаступная спасылка) (2008). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2011. Праверана 11.10.2008.
- ↑ Storrs, Alex; Dunne; Conan; Mugnier; et al. (2005). "A closer look at main belt asteroids 1: WF/PC images" (PDF). Icarus. 173 (2): 409–416. Bibcode:2005Icar..173..409S. doi:10.1016/j.icarus.2004.08.007. Архівавана (PDF) з арыгінала 18 красавіка 2007. Праверана 2007-09-23.
- ↑ Recent Asteroid Mass Determinations Архівавана 21 кастрычніка 2013. (англ.)
- ↑ Storrs, Alex; Weiss, B.; Zellner, B.; et al. (1998). "Imaging Observations of Asteroids with Hubble Space Telescope" (PDF). Icarus. 137 (2): 260–268. Bibcode:1999Icar..137..260S. doi:10.1006/icar.1999.6047. Архівавана з арыгінала (PDF) 25 лютага 2012. Праверана 2005-01-15.
- ↑ AstDys (19) Fortuna Ephemerides . Department of Mathematics, University of Pisa, Italy. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2013. Праверана 27 чэрвеня 2010.
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 17. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Radar-Detected Asteroids and Comets(недаступная спасылка). NASA/JPL Asteroid Radar Research. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2015. Праверана 30 кастрычніка 2011.
- ↑ Solex 10 by Aldo Vitagliano Архівавана 20 снежня 2008.