Underdog
«Underdog» (з англ. — «няўдачнік; сабака, пераможаны ў бойцы»[заўв 1]) — дэбютны студыйны альбом гурта «Brutto» ў жанры панк-рок, выдадзены ў 2014 годзе на анлайн-мультылэйбле «Пяршак»[9]. У 2015 годзе на лэйбле «Soyuz music » адбылося перавыданне альбома з дадатковымі песнямі ў якасці бонусу[10].
Underdog | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Brutto | ||||
Дата выпуску | 12 верасня 2014[1] | |||
Запісаны | 2014 | |||
Жанр | панк-рок і альтэрнатыўны рок | |||
Працягласць | 37 хв. | |||
Прадзюсар | Brutto | |||
Краіна | ||||
Мова песень | англійская, беларуская, руская | |||
Лэйбл | Soyuz music[2] | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Brutto | ||||
|
Альбом з’явіўся праз дванаццаць дзён з моманту афіцыйнага стварэння гурта[11] і складаецца з дванаццаці песень[12], у тым ліку дзве з іх на беларускай мове[13]. Восем песень прысвечаны тэме спорту і здаровага ладу жыцця. Адна з кампазіцый напісаная на верш Якуба Коласа «Наша возьме»[14], таксама ёсць два каверы: «I Get Wet» (амерыканскага выканаўцы Andrew W.K. ) і «The Chauffeur» (гурта «Duran Duran»)[15].
На песні «Brutto», «Underdog»[16], «Гири», «Мяч», «Наша возьме» з альбома былі зняты відэакліпы. У відэакліпе на песню «Brutto» зняліся сыны Сяргея Міхалка, а ў здымках відэакліпа на песню «Наша возьме» прынялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе «Літвіны»[17]. Беларускі тур пад назвай «Double Hot» у падтрымку ў тым ліку і дэбютнага альбома адбыўся ў 2017 годзе, завяршальны канцэрт тура адбыўся ў Мінску 8 сакавіка на пляцоўцы «Мінск-Арэна»[18].
Перадгісторыя
правіць31 жніўня 2014 года гурт Сяргея Міхалка «Ляпіс Трубяцкі» нечакана спыніў сваё існаванне праз 24 гады музычнай дзейнасці[19]. 1 верасня Сяргей Міхалок аб’явіў аб стварэнні гурта «Brutto», а ўжо 12 верасня выйшаў першы альбом новага гурта[20]. У інтэрв’ю інтэрнэт-часопісу «34mag» Міхалок расказаў, што над новым праектам агулам працавала каля 50 чалавек на працягу апошняга года, але ўсё трымалася ў сакрэце[21]. Музычная журналістка Маша Калеснікава лічыць, што гэткім чынам Міхалок «натуральна правакуе, ён адмыслова ставіць слухача ў ступар, ён адмыслова сумяшчае несумяшчальнае, як дасведчаны гулец і баец. І нібыта на альбоме „Underdog“ няма чаго і слухаць, але ўсе пра яго гавораць»[22].
Праца над альбомам
правіцьПраца над альбомам адбывалася на амерыканскай студыі «Sterling Sound NYC». Мастэрынгам займаўся Тэд Дженсен , запісам гука Андрэй Баброўка, прадзюсіраваў запіс увесь склад гурта. Да выхаду альбома ўбачылі свет два афіцыйных сінглы: «Brutto» і «Underdog».[23] На песню «Underdog» быў зняты відэакліп, які меў самую вялікую колькасць праглядаў на «YouTube» сярод усіх відэакліпаў з альбома. Рэжысёрам відэакліпа выступіў Дзмітрый «Тапор» Казлоўскі, працу над відэа ажыццяўлялі таксама Сяргей Агрызка, Вадзім Церах, Ігар Кузаўка (мантаж). У здымках кліпа прынялі ўдзел заслужаны майстар спорту і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў і чэмпіён Еўропы па боксе сярод прафесіяналаў па версіі WBO Сяргей Хаміцкі.[24]
Альбом быў афіцыйна прадстаўлены 12 верасня 2014 года[25], без абвестак і прэс-рэлізаў[26]. 12 трэкаў альбома былі выкладзены ў інтэрнэт для свабоднага праслухоўвання. Гучанне альбома ў параўнанні з «Ляпісам Трубяцкім» стала больш грубым, аранжыроўкі скупыя і аскетычныя, духавую секцыю змяніў сінтэзатар. У своеасаблівым маніфесце, які суправаджае прэм’еру альбома, гаворыцца[27]:
З намі — зямля нашых бацькоў, з намі — нашы жонкі і дзеці. Мы — не адзіночкі. Побач — нашы сябры. Не замінайце нам мірна жыць, інакш атрымаеце п…. Мы прыйшлі даўно, а сыдзем няхутка. |
Першапачаткова новы калектыў Сяргей Міхалок збіраўся рабіць з Сяргеем Кагадзеевым з гурта «НОМ », які раптоўна памёр у 2014 годзе. Таму, паводле меркавання музычных экспертаў, «Brutto» — не столькі рок-гурт у звыклым разуменні гэтага слова, колькі арт-праект, нацэлены, перш за ўсё, на эпатаж, перформанс і эксперыменты з масавай свядомасцю[28].
Сяргей Міхалок адмыслова падбіраў людзей для запісу, якія лепш за яго ў той ці іншай сферы. Паводле яго меркавання Сяргей «Бразіл» адмысловец у хардкоры і «каляфутболе», Пётр Ласеўскі ― у андэграўнднай музыцы, Дзяніс «Лэфт» мае выдатныя вакальныя даныя і менавіта ён спявае кавер-версію песні «Duran Duran» па-англійску, чым дэманструе меладычны бок гурта. У выніку Сяргей Міхалок адзначыў пра дэбютную працу гурта:
Я, калі рабіў Brutto, пазбаўляўся ад усіх мемаў «Ляпіса». Ніякага ска, ніякіх духавых секцый, ніякіх складаных і насычаных метафарамі тэкстаў. Няўжо нехта на поўным сур’ёзе можа думаць, што чалавек, які напісаў «Клоуна нет», «Я верю» або «Воины света», які можа гадзіну несці поўную ахінею на любыя тэмы, зрабіў выпадковую памылку і ў песню «Мяч» не ўставіў 2–3 сур’ёзныя метафары? Гэта стыль Brutto.[21] |
Міхалок запрасіў у гурт Віталя Гуркова, бо той лепш за самога Сяргея размаўляе па-беларуску, першым з беларускіх спартсменаў пачаў даваць інтэрв’ю на роднай мове і таму паводле меркавання Міхалка ён заспявае «Наша возьме» як ніхто іншы. Сам Віталь Гуркоў выказаўся наконт адаптацыі верша беларускага класіка Якуба Коласа для запісу песні з альбома:[29]
Гэты верш Коласа ведаў яшчэ са школы, але ніколі не думаў, што яго можна аформіць у панк-рок і тым больш, што я буду далучаны да гэтай справы. Гэтыя словы былі напісаныя даўно, але мне здаецца, што яны будуць актуальнымі заўжды і кожны можа знайсці ў іх свой сэнс.[30] |
Праз два месяцы пасля выпуску «Underdog» гурт выклаў у інтэрнэт EP «Adиdas». 15 сакавіка 2015 года адбылося перавыданне альбома на CD з адноўленай вокладкай і дадаваннем 7 новых трэкаў, на 2 з якіх былі выпушчаны афіцыйныя лірык-відэа.[31] Таксама быў выдадзены лімітаваны тыраж перавыдання альбома на вінілавай пласцінцы.[32]
Спіс кампазіцый
правіць№ | Назва | Словы | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Brutto» | 03:59 | |||||||
2. | «Underdog» | 02:31 | |||||||
3. | «Гири» | 02:23 | |||||||
4. | «Наша возьме» | Якуб Колас | 01:52 | ||||||
5. | «Веселей» | 01:53 | |||||||
6. | «Мяч» | 03:15 | |||||||
7. | «I Get Wet» (кавер-версія Andrew W.K. ) | 04:49 | |||||||
8. | «Гарэза» | 02:53 | |||||||
9. | «Регби» | 02:07 | |||||||
10. | «The Chauffeur» (кавер-версія «Duran Duran») | 03:48 | |||||||
11. | «Дворняги» | 03:22 | |||||||
12. | «Труд» | 03:23 | |||||||
37:15 |
Дадатковыя трэкі ў перавыданні альбома
правіць№ | Назва | Словы | Працягласць | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Воины света» (кавер-версія «Ляпіс Трубяцкі») | 4:35 | |||||||
2. | «Железный» (кавер-версія «Ляпіс Трубяцкі») | 3:37 | |||||||
3. | «Adиdas» | 2:48 | |||||||
4. | «Kapital» (кавер-версія «Ляпіс Трубяцкі») | 3:50 | |||||||
5. | «Священный огонь» (кавер-версія «Ляпіс Трубяцкі») | 2:22 | |||||||
6. | «Гарри» (Demo Version) | 3:58 | |||||||
7. | «Будзь Смелым!» | Янка Купала | 3:05 | ||||||
24:12 |
Змест песень
правіць«Brutto»
правіцьПесня без відавочнай сюжэтнай лініі. Тэкст мае характэрныя рысы маніфесту, таму што песня была першым творам, які быў прадстаўлены публіцы наваствораным калектывам. У чорна-белым відэакліпе зняліся ўсе ўдзельнікі гурта «Brutto», сыны Сяргея Міхалка, а таксама прадзюсар «Ляпіса Трубяцкога» Яўген Калмыкоў.[34]
«Underdog»
правіцьМатывацыйная песня-гісторыя пра баксёра, які нягледзячы на жыццёвыя перашкоды і цяжкасці павінен верыць у сябе, змагацца і ісці да перамогі. У шырокім жа сэнсе слова «underdog» — разгорнутая метафара пераадолення жыццёвых цяжкасцяў. Прыпеў падкрэслівае, што нават калі «на тебя никто не ставит» (бел.: на цябе ніхто не ставіць), то «уважать себя заставишь» (бел.: паважаць сябе прымусіш). Песню спявае Сяргей Міхалок, па сюжэце відэакліпа ён выконвае ролю трэнера.[35][36]
«Гири»
правіцьПесня на спартыўную тэматыку, прапагандуе здаровы лад жыцця. Песню выконвае вакаліст гурта Сяргей «Бразіл», які ёсць аматарам цяжкай атлетыкі. Галоўны сэнс складаецца ў тым, што «лучшие друзья мужчины в мире — <…> чугунные гири» (бел.: найлепшыя сябры мужчыны ў свеце — <…> чугунныя гіры). Відэакліп на песню таксама змяшчае кадры з цяжкаатлетам у стылі рэтра.[37]
«Наша возьме»
правіцьПесня на верш Якуба Коласа, напісаная пра тых, хто змагаецца па розных кірунках за сваю справу і верыць у перамогу, а не сыходзіць з абранага шляху. Класік спрабуе выказаць у гэтым тэксце ўсю глыбіню і боль беларускага народу.[38] Асноўную вакальную партыю выканаў Віталь Гуркоў. Відэакліп на песню зняты ў спартыўнай тэматыцы, у здымках прынялі ўдзел гульцы мінскай каманды па амерыканскім футболе «Літвіны».
«Веселей»
правіцьПазітыўная песня пра безжурботнае жыццё, прагулкі па горадзе і бойкі з гопнікамі. Песню нібыта выконвае хлопец з суседняга пад’езда — той, які ходзіць у качалку ў ЖЭС і ў якога над ложкам вісяць постары Шварцэнэгера, Рэмба : «пойду к своей малой, ей весело со мной» (бел.: пайду да сваёй малой, ёй весела са мной).[39]
«Мяч»
правіцьПесня аб карысці для здароўя гульні ў дваровы футбол. Тэкст песні амаль капіруе стылістыку Агніі Барто, чые вершы адрозніваюцца прастатой чытання і запамінання: «вот летит грач, ты не бей его ногой, бей ногой мяч» (бел.: вось ляціць грак, ты не бі яго нагой, бі нагой мяч)[40].
«I Get Wet»
правіцьКавер-версія песні амерыканскага артыста Andrew W.K. , агульная тэматыка якой ― весялосць, глупства і суцэльная іронія[41].
«Гарэза»
правіцьБеларускамоўная сатырычная песня пра хулігана анархічных поглядаў[42].
«Регби»
правіцьПесня пра рэгбі і тое, што гэта гульня для моцных целам і духам хлопцаў. Праводзіцца аналогія паміж гульнёй і жыццём: «жизнь не гольф, а регби: мяч схватил ― вперёд беги» (бел.: жыццё не гольф, а рэгбі: мяч схапіў ― наперад бяжы).
«The Chauffeur»
правіцьКавер-версія песні брытанскага рок-гурта «Duran Duran» аўтарства Саймана Ле Бона і Ніка Роўдса . Песня перадае вобразы неспакойнага ваджэння і прывабных жанчын.[43]
«Дворняги»
правіцьПалітызаваная песня пра працоўны клас, яго агрэсіўнае стаўленне да капіталу і чыноўнікаў[44].
«Труд»
правіцьАфіцыйныя відэакліпы
правіцьНазва песні | Спасылка на афіцыйны канал гурта | Дата рэлізу | Колькасць праглядаў станам на 2023 год |
---|---|---|---|
«Brutto» | Відэа | 22 жніўня 2014 года | |
«Underdog»[46] | Відэа | 9 верасня 2014 года | |
«Гири» | Відэа | 5 кастрычніка 2014 года | |
«Мяч» | Відэа | 20 кастрычніка 2014 года | |
«Наша возьме» | Відэа | 26 снежня 2014 года | |
«Ball» (англамоўная версія песні «Мяч») | Відэа | 13 сакавіка 2015 года |
Назва песні | Спасылка на афіцыйны канал гурта | Дата рэліза | Колькасць праглядаў па стане на 2023 год |
---|---|---|---|
«Adиdas» | Відэа | 12 лістапада 2014 года | |
«Будзь смелым!» | Відэа | 15 снежня 2014 года |
Крытыка
правіцьДэбютны альбом гурта быў ацэнены вельмі неадназначна як музычнымі журналістамі, так і звычайнымі слухачамі[48]. Пісьменнік Віктар Марціновіч, якому «Underdog» не спадабаўся, адзначае, што ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» цяжка знайсці аматара музыкі, які б не выказаўся пра дэбютны альбом новага праекту Міхалка.[49]
Паводле меркавання музычнага крытыка Сяргея Будкіна, альбом — гэта тыя ж «песні нашага двара», што і ў ранняга «Ляпіса Трубяцкога». Будкін сцвярджае, што слухаць «Brutto» вельмі няпроста, прынамсі ў стане поўнага спакою ў хатніх альбо офісных умовах. Аднак, ён адзначае песню «Наша возьме», якую лічыць досыць удалым эксперыментам па ўцягванні адраджэнскай паэзіі XX стагоддзя ў сучасны кантэкст. Будкін станоўча ацэньвае мастэрынг альбома, паколькі яго рабілі тыя ж прафесіяналы, што працавалі над «American Idiot » панк-гурта «Green Day». Між тым, ён не разумее навошта было рабіць кавер-версіі песень Andrew W.K. і «Duran Duran» на мове арыгіналу. Падсумоўваючы, крытык сцвярджае, што як у Вольскага, напрыклад, самым няўдалым альбомам быў «Куплеты і прыпевы», так у Міхалка — «Underdog».[50]
Музычны журналіст Ягор Цывілька адзначыў, што дэбютны альбом быў надта хутка прад’яўлены публіцы, што абумовіла яго пасрэднасць. Паводле меркавання Цывілька, дамінуючае сінтэзатарнае гучанне альбома замест звыклага слухачу трубнага, як у рэпертуары «Ляпіса Трубяцкога», не лепшым чынам адбіваецца на пласцінцы. Тую ж выснову крытык робіць і наконт характэрных для альбома харавых спеваў і пастаянных змен вакалістаў і моў — гэта размывае змест і губляе сэнс і без таго слабых з мастацкага боку трэкаў.[50] Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны лічыць, што першы сінгл пад назвай «Brutto» абнадзейваў і абяцаў інтрыгу, таму што трэк аказаўся меладычным, з пазітыўным сэнсам і забіяцкім настроем, які так характэрны для творчасці ранняга Міхалка. Але астатняя частка альбома паводле меркавання крытыка расчароўвае: музыка пераважна прымітыўная, тэксты быццам напісаны для няўдалага гумарыстычнага праекта, гук вельмі сыры і плоскі.
Дзмітрый Безкаравайны падагульняе сваё ўражанне ад альбома на рэсурсе Experty.by[50]:
Увогуле, з улікам велічыні фігуры Міхалка ўсё зроблена катэгарычна дрэнна. Я б нават сказаў нікуды не вартым. Але не верыцца, што ён раптам развучыўся пісаць песні і заадно страціў слых, а, значыць, сама сабой напрошваецца думка, што Сяргей так і хацеў. І тут ужо варта задацца пытаннем «навошта?». Варыянтаў адказу тут шмат, так што сачыць далей за гэтым праектам будзе цікава. |
Падобнае меркаванне пра альбом склалася і ў музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі:
Калі ў дзвюх кампазіцыях, якія выходзілі ў выглядзе сінглаў, яшчэ прасочваецца хаця б мінімальная праца над аранжыроўкамі, то на працягу астатняга часу альбома мы назіраем альбо за прымітыўным гітарным пераборам, альбо за аднастайнымі хардкорнымі рыфамі. <…> Тэкставы складнік кружэлкі, па-добраму, трэба наогул абыходзіць бокам. |
Калі ў сваёй рэцэнзіі Чарнуха спрабуе абстрагавацца ад формы і ўглыбіцца ў змест, то яму бачны маніфест карыстальніка спартзалы рабоча-пралетарскага паходжання, які на працягу ўсёй пласцінкі мацуе мышцы, гуляе ў гульні і б’е тых, каго лічыць класавымі ворагамі. Спачатку журналіст тлумачыць такі змест альбома элементам сатыры, але потым прыходзіць да высновы, што перад ім альбом з плоскім гукам, адсутнасцю музычнага напаўнення, агіднымі тэкстамі і сумнеўным сэнсам. Паводле яго меркавання «Underdog» ― гэта з усіх бакоў пройгрышная пласцінка, якую можна ўспрымаць дзесьці на ўзроўні мацюкальных прыпевак гурта «Сектор Газа ». Самым пераканаўчым у плане вакалу паводле меркавання Чарнуха выглядае кавер-версія песні аўтарства «Duran Duran».[50]
Расійская версія часопіса «Rolling Stone» пры ўсёй сімпатыі да Сяргея Міхалка канстатавала відавочную няўдачу адносна дэбютнага рэлізу яго новага гурта. Часопіс сведчыць, што спешна запісаны дэбютны альбом новага праекту Міхалка не ідзе на карысць ні музыкантам, і самому лідару, ні слухачам. У альбоме Сяргей не прыдумаў чагосьці новага, а працягнуў і завастрыў рэвалюцыйную лінію самых радыкальных пласцінак «Ляпіса Трубяцкога» накшталт «Рабкора ». Аднак панк-хардкор «Brutto» гучыць яшчэ прасцей і больш прамалінейна, а праграмная аднайменная песня «Brutto» з банджа па меркаванні аглядальніка часопіса наогул гучыць недазваляльна млява і нудна.[51]
Расійскі музычны журналіст Аляксей Мажаеў праводзіць паралелі манеры выканання песень ўдзельнікамі гурта з выканаўцам «спартыўных прыпевак» Сярогай. У сваім аглядзе ён крытыкуе занадта аднабокі і прымітыўны сэнс песень на тэму здаровага ладу жыцця і ў якасці прыклада прыводзіць пазбаўленую нават ценю іроніі песню «Гири». Музычны аглядальнік задаецца пытаннем, наколькі новы праект Сяргея Міхалка сур’ёзны і ці варта было дзеля яго пачынаць гісторыю з распадам «Ляпіса Трубяцкога». Пытанне застаецца актуальным на працягу праслухоўвання ўсяго альбома і паводле меркавання журналіста не мае адназначнага адказу. У якасці высновы Мажаеў аналізуе альбомныя чарты, якія сустрэлі з’яўленне новага праекту Міхалка з поўнай абыякавасцю.[5]
Выканаўцы
правіць- Сяргей Міхалок — вакал[52]
- Віталь Гуркоў — вакал[53]
- Дзяніс Стурчанка — бас-гітара
- Дзяніс Шураў — ударныя, перкусія
- Сяргей «Бразіл» — вакал
- Павел Трацяк — клавішныя, гітара, мандаліна
- Дзяніс Мельнік — гітара, вакал
- Пётр Ласеўскі — вакал
Удзельнікі запісу
правіць- Дзмітрый Казлоўскі — кінарэжысёр[54], бэк-вакал
- Тэд Дженсен — мастэрынг
- Андрэй Баброўка — запіс гука
Заўвагі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Bandcamp — 2007. Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ Brutto "Underdog" (2014 Soyuz Music) 12+ CD (руск.). Soyuz music . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ Вышел дебютный альбом Brutto (+слушать) (руск.). Experty.by (12 верасня 2014). Праверана 19 лістапада 2020.
- ↑ Разливной, Иван. Brutto — Underdog (руск.). Рокоед (3 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ а б Мажаев, Алексей. Brutto — «Underdog» *** (руск.). InterMedia (4 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ Rolling Stone 2014, с. 1.
- ↑ Будкін, Сяргей. Brutto. Міхалок вярнуўся дамоў . Будзьма беларусамі! (16 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Dimanos, Дмитрий. Brutto — Underdog. Премьера песни. (руск.). Жывы журнал (9 верасня 2014). Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ І ты, Brutto . «Пяршак». Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2019. Праверана 2 снежня 2021.
- ↑ BRUTTO — Underdog (англ.). Discogs. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ Группа BRUTTO Сергея Михалка представила первый альбом Underdog (руск.). Naviny.by (29 кастрычніка 2014). Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Сергей Михалок выпустил дебютный альбом группы Brutto. Презентация TUT! (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (14 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Brutto Сергея Михалка издала дебютный альбом «Underdog» (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (14 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2014. Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Новы гурт Сяргея Міхалка Brutto прадставіў дэбютны альбом Underdog . Беларуская служба Радыё «Свабода» (12 верасня 2014). Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Brutto Сяргея Міхалка выдаў дэбютны альбом «Underdog» (слухаць) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 верасня 2014). Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Brutto — «Underdog» (руск.). Субкультура (11 верасня 2014). Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Новый клип: Brutto «Наша возьме» (руск.). Open.ua (26 снежня 2014). Праверана 15 лютага 2017.
- ↑ Brutto на «Минск-Арене». Было круто! (руск.). Naviny.by (8 сакавіка 2017). Праверана 5 ліпеня 2017.
- ↑ «Ляпис» — всё . lyapis.com. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2014.
- ↑ Колесникова, Маша. Brutto «Underdog» (руск.)(недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (23 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2022. Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ а б Кашлікаў, Антон. Міхалок: вялікае інтэрв’ю . 34mag (15 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2014. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ Калеснікава, Маша. М. Колесникова: Brutto «Underdog» . Experty.by (8 снежня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ З’явілася новая песня гурту Brutto — Underdog . Наша Ніва (9 верасня 2014). Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Brutto Сяргея Міхалка прэзентаваў другі кліп Underdog . Generation.by (9 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Подробное описание альбома — UNDERDOG (2014) (руск.). Фан-сайт «Brutto» (11 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ Міхалок і BRUTTO прадставілі альбом «Underdog» . Хартыя'97 (14 верасня 2014). Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Дэбютны альбом BRUTTO: Underdog (аўдыё) . Салідарнасць (12 верасня 2014). Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Brutto «Underdog» (руск.). KM.RU (25 снежня 2014). Праверана 15 лютага 2017.
- ↑ Масса Brutto (руск.). Ultra-music.com (15 верасня 2014). Праверана 15 лютага 2017.
- ↑ «Мы прыйшлі даўно, а сыйдзем няхутка»: гурт Brutto выдаў дэбютны альбом «Underdog» . Generation.by (12 верасня 2014). Праверана 13 лютага 2017.
- ↑ Brutto — Underdog (CD) (руск.). Bruttoshop. Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ Brutto — Underdog (Vinyl) (руск.). Bruttoshop. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Полное описание альбома — Переиздание альбома UNDERDOG (2015) (руск.). Фан-сайт «Brutto» (16 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021. Праверана 26 лістапада 2021.
- ↑ Brutto (руск.). ВКонтакте. Праверана 5 ліпеня 2017.
- ↑ Текст песни: Brutto — Underdog (руск.). Фан-сайт «Brutto» (13 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Brutto (rus) – Underdog Lyrics (англ.). Genius (8 верасня 2014). Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ Вышел клип BRUTTO на песню «Гири» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (6 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2015. Праверана 30 чэрвеня 2017.
- ↑ Наша возьме . Якуб Колас. Праверана 4 ліпеня 2017.
- ↑ Будкін, Сяргей. Brutto. Міхалок вярнуўся дамоў . Тузін Гітоў (18 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Масса Brutto (руск.). Hvali.by (12 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ I Get Wet . Metacritic. CBS Interactive . Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2012. Праверана 21 чэрвеня 2011.
- ↑ Шостак, Геннадий. BRUTTO ― «Underdog» & «Adиdas» (EP) (руск.). Наш Неформат (3 лютага 2015). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Guarisco, Donald A. «Save a Prayer» – Duran Duran . AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2019. Праверана 13 верасня 2022.
- ↑ Мех, Дмитрий. Brutto. Underdog (руск.). Репродуктор (8 кастрычніка 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Underdog lyrics + English translation — Brutto (англ.). LyricsTranslate . Праверана 20 лістапада 2022.
- ↑ Brutto — Underdog (руск.)(недаступная спасылка). Malamoute production. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2022. Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Клип Brutto «Underdog» набрал более 2 миллионов просмотров на Youtube (руск.). Хартыя'97 (22 жніўня 2017). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Музыкальный альбом Brutto ― «Underdog» ― отзывы (руск.). Irecommend.ru. Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Марціновіч, Віктар. Віктар Марціновіч: Што адбываецца з Сяргеем Міхалком? . Будзьма беларусамі!. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016. Праверана 7 верасня 2016.
- ↑ а б в г Brutto «Underdog» (+аудио) . Experty.by (29 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2021. Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ Rolling Stone 2014, с. 20.
- ↑ Альбом дня: Brutto «Underdog» (руск.). The flow (12 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Бананов, Вадим. BRUTTO ― Underdog (руск.). Banana.by (9 верасня 2014). Праверана 18 лістапада 2022.
- ↑ Brutto прэзентуюць кліп на песню «Гири» . Будзьма беларусамі! (6 кастрычніка 2014). Праверана 15 лютага 2017.
Літаратура
правіць- Андрэй Бухарын. Brutto — «Underdog»(руск.) = Brutto — «Underdog» // Rolling Stone Russia : часопіс. — М.: ООО «МП Раша», 2014. — № ад 12 верасня. — С. 20. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2017.
Спасылкі
правіцьГэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |