Адкрыць галоўнае меню

Альбрэхт Радзівіл (1717—1790)

староста рэчыцкі

Альбрэхт Радзівіл (25 сакавіка 1717, маёнтак Здзецел Новагародскага ваяводства — 1790, Глуск) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста рэчыцкі (17341773), генерал-маёр войскаў Вялікага Княства Літоўскага (з 1755).

Альбрэхт Радзівіл
Albrecht Radzivił. Альбрэхт Радзівіл (H. Lajbovič, 1758, 1875).jpg
Альбрэхт Радзівіл. З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Нясвіж, 1758
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
Герб «Трубы»
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 25 сакавіка 1717(1717-03-25)
Смерць: 1790(1790)
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці: Барбара з Завішаў
Жонка: Ганна Кунегунда з Халецкіх
Дзеці: Дамінік

Валодаў Крожамі ў Жамойці, Глускам і Хальчам у Рэчыцкім павеце і інш.

БіяграфіяПравіць

З нясвіскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Фаўстына і Барбары з Завішаў. Меў братоў Удальрыка Крыштафа, Юрыя і Станіслава.

Па смерці караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага (1733) выступаў разам з бацькам і братамі за абранне на прастол Аўгуста Саса. Быў паслом на пацыфікацыйны сойм 1736, дзе падпісаў дыплом пра абранне Аўгуста Саса. У 1750 абіраўся маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1740-х быў палкоўнікам літоўскай панцырнай кавалерыі, з 1754 — палкоўнікам гусарскага знаку ў харугве каралевіча Фрыдэрыка.

Падчас бескаралеўя (1763) быў супраціўнікам Чартарыйскіх, выступаў супраць абрання на прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1768 далучыўся да Барскай канфедэрацыі і быў адным з кандыдатаў на пасаду яе маршалка ў Вялікім Княстве Літоўскім; у 1770 абіраўся маршалкам канфедэрацыі ў Рэчыцкім павеце. У 1771 распрацаваў план «вялізнай дыверсіі», паводле якога канфедэрацыя мусіла распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі. Па захопе галоўных замкаў дзяржавы літоўскае войска мусіла сабрацца ў Бабруйску і адтуль выправіцца маршам у Каралеўства Польскае.

Пасля паражэння канфедэрацыі выехаў у Сілезію, потым у Італію. У 1777 вярнуўся і прымірыўся з каралём.

У шлюбе з Ганнай Кунегундай Халецкай меў 3 дачкі і сына Дамініка (17541798), старосту кнышынскага[1].

Зноскі

  1. Радзівіл Альбрэхт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 486.

ЛітаратураПравіць