Авёс пасяўны

(Пасля перасылкі з Гавёс)

Авёс пасяўны[3][4] (Avena sativa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў. Каштоўная кармавая і харчовая культура.

Авёс пасяўны
Avena sativa 002.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Avena sativa L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41459
NCBI  4498
EOL  1114783
GRIN  t:6123
IPNI  164949-3
TPL  kew-397860

НазвыПравіць

Авёс пасяўны[5], гавёс[6][7], шавіль[8].

АпісаннеПравіць

Вышыня расліны 70 — 110 см. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да −7С — −8С. Цвіце ў ліпені.[9]

УласцівасціПравіць

Зерне мае бялку 9 %-15,7 %, крухмалу 21 %-25 %, абалоніны 7 %-24 %, тлушчу 2 %-11 %, вітаміны і мінеральныя солі[9].

Вырошчванне ў культурыПравіць

Расліна добра расце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.

  • Тэрміны сяўбы самыя раннія — як толькі паспее глеба.
  • Спосаб сяўбы — вузкарадковы.
  • Сярэдняя ўраджайнасць — 2,3-2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).[9]

На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.

Раянаваныя сарты:[9]

  • Надзейны
  • Кондар
  • Эрбграф
  • Эндспурт

Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:

Асноўныя хваробы[9]:

ВыкарыстаннеПравіць

ГісторыяПравіць

Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагоддзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі з’явіўся ў VII стагоддзі н. э.

Спачатку быў пустазеллем у пасевах пшаніцы, ячменю і іншых культурных раслін.[9] Пры пашырэнні на поўнач як больш халодаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.

ПерапрацоўкаПравіць

Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.

Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 22. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 9,4 9,5 Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23