Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка

(Пасля перасылкі з Гістарычны факультэт БДПУ)

Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гістарычны факультэт
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Галоўны корпус БДПУ ў асноўным займае гістарычны факультэт
Ранейшыя назвы Сацыяльна-гістарычны, Сацыяльна-эканамічны, Гісторыка-геаграфічны
Англійская назва Faculty of History of the Maxim Tank BSPU
Заснаваны 1918
Дэкан Сяргей Шупляк
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Савецкая, 18
fhist.bspu.by

Гісторыя

правіць

Пастановай Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце № 4134 ад 30 снежня 1918 года педагагічнаму савету прадпісана пачаць пераўтварэнне Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На базе інстытута створаны сацыяльна-гістарычны факультэт. У верасні 1919 года сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.

У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.

24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.

2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.

У маі 1945 года загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар У. М. Перцаў у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент пра стварэнне ААН.

У лістападзе 1948 года адноўлена аспірантура, на якой у 1948—1965 гады падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і іншыя) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.

1 верасня 1956 года створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У лютым 1971 года — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два — гістарычны і прыродазнаўства.

У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).

Былая структура

правіць

Дэканы

правіць
  • А. А. Лізурчык (1940-?)
  • Н. Г. Матусевіч (1944-?)
Сацыяльна-гістарычны (1956—1971)
Гісторыка-геаграфічны (1956—1971)
Гістарычны (1971 — наш час)

Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004)

правіць

Да 1934 кафедра гісторыі Захаду.

Загадчыкі кафедры

Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015)

правіць

Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР.

Загадчыкі кафедры

Кафедра эканомікі (1931—2015)

правіць

Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі КПСС (?—1992)

правіць

Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.

Кафедра паліталогіі і права (?-2015)

правіць

Кафедра філасофіі (1962—2015)

правіць

У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992)

правіць

Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015)

правіць

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчык кафедр

Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015)

правіць

Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015)

правіць

Адкрыта у выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015)

правіць

Адкрыта пасля рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі.

Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (з 2015)

правіць

Створана зліццём кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (з 2015)

правіць

Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі.

Загадчыкі кафедры

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2015)

правіць

Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі

Загадчыкі кафедры

Сучаснасць

правіць

Кірункі навучання

правіць
  • Гістарычная адукацыя, з прафілізацыямі:
    • Гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны
    • Гісторыя і сусветная мастацкая культура
    • Гісторыя і экскурсійна-краязнаўчая работа

Структура

правіць

Цяпер у складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі
дацэнт Віталь Ёцюс
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў
дацэнт Святлана Талмачова
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
дацэнт Сяргей Зенчанка
На факультэце таксама дзейнічаюць
  • Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы
  • Чатыры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі;

Кіраўніцтва факультэта

правіць
  • Дэкан: Сяргей Пятровіч Шупляк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
  • Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Надзея Аляксандраўна Куімава, кандыдат гістарычных навук
  • Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Наталля Віктараўна Барабаш, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
  • Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце: Ларыса Леанідаўна Савіч

Вядомыя выкладчыкі

правіць

Вядомыя выпускнікі

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць