Генадзь Міхайлавіч Гарбук
Генадзь Міхайлавіч Гарбук (24 ліпеня 1934, в. Глыбачка, Ушацкі раён — 7 лютага 2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі (1980)[2].
Генадзь Гарбук | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Генадзь Міхайлавіч Гарбук |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 2018[1] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1962 — 2018 |
Тэатр | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0305015 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьУ 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс Д. Арлова), пасля якога працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа[2]. З 1962 — у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[2].
Творчасць
правіцьМастацтву акцёра ўласцівы моцны тэмперамент, глыбокае псіхалагічнае спасціжэнне характараў. Майстар яркай сцэнічнай дэталі, гратэску. Створаныя Гарбуком вобразы адметныя павышай драматычнай напружанасцю, эмацыянальнасцю, глыбокім псіхалагічным разуменнем характараў[2].
Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары: Васіль (спектакль і тэлевізійная пастаноўка «Людзі на балоце» паводле І. Мележа, за тэлеверсію Дзяржаўная прэмія БССР 1966 года[2]), Сымон («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Яўмень («Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх), Клёпкін, Прокусаў («Пагарэльцы», «Верачка» А. Макаёнка), Андрэй Буслай («Парог» А. Дударава)[2].
Імкненнем да арыгінальнай інтэрпрэтацыі пазначаны ролі Г. Гарбука ў класічным і сучасным рэпертуары: Акцёр («На дне » М. Горкага), Ціхан («Навальніца » А. Астроўскага), Добчынскі («Рэвізор » М. Гогаля), Бярозкін («Залатая карэта» Л. Лявонава), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ ) і інш[2].
Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках («Трэцяе пакаленне» па К. Чорнаму — Міхал Тварыцкі, «Трывожнае шчасце» па І. Шамякіну — Пятро Шапятовіч, «Завеі, снежань» па І. Мележу — Апейка, «Плач перапёлкі» па І. Чыгрынаву — Радзівон Чубар, «Крыло цішыні» па Я. Сіпакову — Дзед Басыла), «Ткачы » Г. Гаўптмана — Марыц Егер, і ў кіно («Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Белыя росы», «Чорны замак Альшанскі») і інш.
Ролі ў тэатры
правіць- «Рускія людзі» К. М. Сіманава — Ільін
- «Канец — дзелу вянец » У. Шэкспіра — Ламор
- «Дзівак» А. Афінагенава — Халід
- «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы — Зёлкін
- «Палата» — Цярохін
- «Мой бедны Марат» А. Арбузава — Леанідзік
- «Людзі на балоце» паводле І. Мележа — Васіль
- «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона — Касцюкевіч
- «Блакада» — У. Іванава — Дзяніска
- «На дне » М. Горкага — Акцёр
- «Дзесять сутак за любоў» Б. Рацэра і У. Канстанцінава — Грачоў
- «Памяць сэрца» А. Карнейчука — Антоніа Тарачыні
- «Начное дзяжурства» А. Дзяледзіка — Марозаў
- «Залатая карэта» Л. Лявонава — Бярозкін
- «Раскіданае гняздо» Я. Купалы — Сымон
- «Таблетку пад язык» А. Макаёнка — Ломцеў
- «Брама неўміручасці» К. Крапівы — Сымон Бабровіч
- «Стары Новы Год» М. Рошчына — Вася
- «Характары» В. Шукшына — Андрэй Ерын
- «Навальніца » А. Астроўскага — Кабанаў, Ціхан
- Святая святых І. Друцэ — Келін Абабій
- «Аптымістычная трагедыя » — Сіпаты
- «Дзверы грукаюць» М. Фярмо Бацька
- «Ваня, як ты тут?» — Максім Ярыкаў
- «Парог» — Андрэй Буслай
- «Рэвізор » М. Гогаля — Добчынскі
- «Закон вечнасці» Н. Думбадзэ — Міліцыянер, Дуту
- «Верачка» А. Макаёнка — Пракусаў
- «Пагарэльцы» А. Макаёнка — Сілан
- «Радавыя» — Дзерваед
- «Бераг» — Гранабураў
- «Памінальная малітва» Шолам-Алейхема — Лейзер
- «Вежа» — Юрка Казубоўскі
- «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева — Сват Аўдзея
- «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава — Мікіта Драніца
- «Успаміны» — Турноўскі
- «Звон — не малітва» — Холад
- «Паўлінка» — Пранцысь Пустарэвіч, Сцяпан Крыніцкі
- «Умовы дыктуе жанчына» — Ён
- «Касцюмер» — Джэфры Торнтан
- «Князь Вітаўт» — Рамеснік
- «Парфен і Аляксандра» — Парфен
- «Піраміда Хеопса» — Сямёнаў
- «Свае людзі — паладзім » А. Астроўскага — Рыспалажэнскі
- «Эрык XIV» — Монс
- «Чычыкаў» — Манілаў
- «Вечар» — Мікіта
- «Сымон-музыка» — Дзед Курыла
- «Маэстра» — Іваноў, скрыпка
і інш.
Праца ў кіно
правіць- 1970 — Руіны страляюць — Мікола
- 1971 — Паланэз Агінскага — камандзір патрызанскага атрада
- 1973 — Тартак
- 1973 — Цешча
- 1974 — Полымя
- 1975 — Ваўчыная зграя
- 1979 — Дзень вяртання
- 1980 — Буслянё — Пятрок
- 1981 — Людзі на балоце — бацька Ганны
- 1982 — Раскіданае гняздо
- 1982 — Подых навальніцы
- 1983 — Белыя росы — Андрэй Ходас, старэйшы сын
- 1983 — Чорны замак Альшанскі
- 1985 — Трэцяе пакаленне
- 1985 — Навучыся танцаваць
- 1986 — Дзяржаўная граніца. Фільм 5-ы: Год сорак першы — Антось
- 1986 — Знак бяды — Пятрок Багацька
- 1987 — Загадкавы наследнік
- 1987 — Цыганка Аза
- 1988 — Баграная трава
- 1989 — Во бару брусніца
- 1989 — І паўторыцца ўсё
- 1990 — Рой
- 1990 — Духаў дзень
- 1990 — Маці ўрагану
- 1991 — Ноч пры дарозе
- 1991 — Сівая легенда
- 1992 — Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне
- 1992 — Ванька-ўстанька
- 1993 — Тутэйшыя
- 1993 — Птушкі бяз гнёздаў
- 1995 — На чорных лядах
- 1996 — Шэльма
- 1996 — З пекла ў пекла
- 1997 — Маё дзела цялячае…
- 1998 — Ахвота жыць
- 1998 — Маленькі баец
- 2003 — Шукшынскія расказы
- 2003 — На безымянай вышыні — гаспадар хутару Марак
- 2003 — Паўночны Сфінкс
- 2003 — Анастасія Слуцкая
- 2005 — Бацькоўскі дом
- 2006 — Я памятаю
- 2007 — Ворагі
- 2008 — Пакуль мы жывыя
- 2011 — Талаш — Васіль Талаш
- 2012 — Крыніца шчасця — Аляксандр
- 2013 — Зімні вальс — Арсеній Уладзіміравіч Міхайлаў
- 2008 — Каменская-5
- 2009 — Кадэт
- 2009 — Поп
- 2009 — Іван Грозны — Паісі
- 2010 — Брэсцкая крэпасць
- 2011 — Клопат
Узнагароды і прэміі
правіць- Народны артыст Беларускай ССР (1980)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1984) — за выкананне ролі ў фільме «Людзі на балоце»
- медаль Францыска Скарыны (1995)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005)[3].
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006)[4]
- прэмія «За духоўнае адраджэнне»
- прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2010)
Крыніцы
правіць- ↑ Памёр народны артыст Беларусі і актор Купалаўскага тэатру Генадзь Гарбук — Радыё Свабода. Праверана 7 лютага 2018.
- ↑ а б в г д е ё Гарбук Геннадий Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 138. — 737 с.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 ноября 2005 г. № 1327 «Аб узнагароджанні групы артыстаў дзяржаўнай установы „Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы“ Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 771 «Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2006 года»
Літаратура
правіць- Гарбук // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіцьГенадзь Міхайлавіч Гарбук у Вікіцытатніку | |
Генадзь Міхайлавіч Гарбук на Вікісховішчы |
- Генадзь Гарбук на сайце «Internet Movie Database» (англ.)