Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў
Дзмітрый Гаўрылавіч Сухава́раў (30.5 (12.6).1904, вёска Жакаўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць — 4 сакавіка 1983, горад Курган) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая (12 чэрвеня) 1904 |
Месца нараджэння | вёска Жакаўка (зараз Дрыбінскі раён) |
Дата смерці | 4 сакавіка 1983 (78 гадоў) |
Месца смерці | Курган |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1926—1956 |
Званне | палкоўнік |
Камандаваў | Q7485680? і 51st Guards Tank Brigade[d] |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна, Савецка-японская вайна 1945 |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
З сялян. Член КПСС з 1930 г. З 1920 г. працаваў вучнем у кравецкай майстэрні, з 1925 г. цясляром, шахцёрам у Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1926 года. У 1931 г. скончыў ваенную школу, у 1935 г. курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну восенню 1939 года. У 1941 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію.
У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м Украінскім, Далёкаўсходнім франтах, камандзір танкавага палка, брыгады. Вызначыўся ў баях за вызваленне Кіева. 5 лістапада 1943 г. полк Сухаварава прарваў варожую абарону і перарэзаў 5 дарог на Кіеў. У гэтых баях полк знішчыў 23 гарматы, 24 кулямёты, 4 машыны з боепрыпасамі, каля батальёна салдат і афіцэраў праціўніка.
З верасня 1944 года гвардыі падпалкоўнік Сухавараў камандзір 51-й гвардзейскай танкавай брыгады.
Удзельнік вайны з Японіяй 1945 г., разгрому Квантунскай арміі. Да 1957 г. у Савецкай Арміі, да 1965 года на адміністрацыйнай рабоце. Пражываў у Кургане.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 г. гвардыі падпалкоўніку Д. Г. Сухавараву прысвоена званене Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1].
УзнагародыПравіць
- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага 2 ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
- 2 ордэны Чырвонай Зоркі
- медалі.
Таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
ПамяцьПравіць
У горадзе Курган на доме, у якім жыў Д. Г Сухавараў, устаноўлена мемарыяльная дошка[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
- ↑ Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў на сайце «Героі краіны»
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 293. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Дзмітрый Гаўрылавіч Сухавараў на сайце «Героі краіны»
- Доблесть земли Зауральской / Герои Советского Союза и России
- Белорусы — Герои Советского Союза(недаступная спасылка) // Афіцыйны сайт Дрыбінскага райвыканкама