Лівонскае каралеўства
Лівонскае каралеўства — дзяржава, стварэнне якой абвешчана вялікім князем маскоўскім Іванам IV падчас Лівонскай вайны.
Гістарычная дзяржава | |||
Лівонскае каралеўства | |||
---|---|---|---|
ням.: Konigreich Livland | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца | Обер-Пален | ||
Кароль Лівоніі | |||
• 1570—1578 | Магнус |
Пасля ўступлення ў 1568 годзе ў вайну Швецыі, Івану IV давялося адмовіцца ад простага заваявання Лівоніі. З красавіка 1569 года Іван IV разглядаў план стварэння ў Лівоніі дзяржавы, дзе б валадарыў дацкі прынц, герцаг Магнус як васал вялікага князя маскоўскага. Магнуса праект зацікавіў і ў верасні ён адправіў сваіх паслоў у Маскву. Было дасягнута папярэдняе пагадненне, і 27 лістапада паслы атрымалі ад вялікага князя ў Аляксандраўскай слабадзе грамату з умовамі стварэння васальнай Лівонскай дзяржавы.
10 чэрвеня 1570 года Магнус прыбыў у Маскву і быў урачыста прыняты. Ён быў афіцыйна абвешчаны каралём Лівоніі, даў клятву вернасці цару і быў заручаны з князёўнай Яўфіміяй Старыцкай, дачкой князя Уладзіміра Старыцкага, стрыечнага брата Івана IV.
Магнус меў малы ўласны вайсковы кантынгент салдат, але як кароль Лівоніі быў прызначаны камандуючым маскоўскімі войскамі, пасланымі супраць шведаў. 25 чэрвеня ён з маскоўскай экспедыцыйнай арміяй рушыў у Лівонію, і 21 жніўня аблажыў Рэвель.
Іван IV разлічваў, што дацкі кароль Фрэдэрык II прышле флот на дапамогу свайму малодшаму брату Магнусу, але разлікі не спраўдзіліся, і аблогу Рэвеля давялося зняць. Аднак у цэлым ідэя стварэння васальнага каралеўства аказалася ўдалай — Магнус, сын еўрапейскага караля, быў у вачах лівонскай арыстакратыі значна больш прыцягальным за самога Іван IV. Пры гэтым лаяльнасць Магнуса Маскве не выклікала сумневаў.
Спрабуючы ўмацаваць сваё хісткае становішча, у 1577 годзе Магнус пачаў тайныя перамовы з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем, у выніку ён перадаў правы на лівонскі сталец роду Баторыя. Магнус звярнуўся да лівонцаў з заклікам, каб яны здаваліся войскам Рэчы Паспалітай, калі не хочуць быць захопленымі Іванам IV. Даведаўшыся пра гэта, Іван IV арыштаваў Магнуса. Пазней Магнус быў памілаваны і адпушчаны, але пазбаўлены фармальнага каралеўства, памёр у галечы.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх