Кінематограф Беларусі

(Пасля перасылкі з Кіно Беларусі)

Кінематограф Беларусі адлічвае сваю гісторыю ад 17 снежня 1924 года, калі Саўнаркам БССР выдаў пастанову «Пра ўрэгуляванне кінасправы ў БССР». 17 снежня лічыцца прафесійным святам — Днём беларускага кіно[1].

ГісторыяПравіць

Дэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы 19 стагоддзя, а ў пачатку 20 стагоддзя дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў.

Трэст «Белдзяржкіно» быў створаны ў 1924 годзе, а першыя ігравыя фільмы выйшлі на экран у 1926-м. Яны спачатку здымаліся ў Маскве, а ў 1928 годзе «Белдзяржкіно» атрымала памяшканне ў Ленінградзе, дзе была арганізавана кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1939 — у Мінску). Першыя фільмы здымалі запрошаныя рэжысэры-небеларусы. У выніку з 21-й кінастужкі, створанай з 1926-га па 1930-ы, толькі 10 былі прысвечаныя беларускаму жыццю і гісторыі. Гэта тлумачылася тым, што для ўсесаюзнага «касавага пракату» патрэбны «агульнацыянальныя», зразумелыя ва ўсіх куточках Савецкага Саюзу фільмы[2].

Першым менавіта нацыянальным стаў фільм «Лясная быль», створаны рэжысёрам Юрыям Тарычам паводле аповесці беларускага пісьменніка Міхася Чарота «Свінапас». Стужка «Лясная быль» здымалася згодна з праграмай беларусізацыі, таму куратарамі стужкі былі асабіста члены кіраўніцтва БССР Я. Адамовіч, А. Чарвякоў, якія сумесна В. Кнорыным выканалі ролі кіраўнікоў рэўкома[3].

Дзень прэм'еры «Лясной былі» (26 снежня 1926) у мінскім кінатэатры «Культура» лічыцца пачаткам нацыянальнальнага беларускага кіно.

Ствараць ігравое кіно ў Мінску пачалі толькі пасля вайны, калі запрацавала кінастудыя «Беларусьфільм» (1946). Плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу 1960-х1980-х гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення (Уладзімір Корш-Саблін, Мікалай Фігуроўскі, Аляксандр Файнцымер і іншыя), з’явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (Віктар Тураў, Міхаіл Пташук, Вячаслаў Нікіфараў, Барыс Сцяпанаў, Валерый Рыбараў, Валерый Рубінчык і іншыя). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» Віктара Турава, 1967; «Я, Францыск Скарына» Барыса Сцяпанава, 1970; «Вянок санетаў» Валерыя Рубінчыка, 1977; «Белыя росы» Ігара Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» Валерыя Рыбарава, 1988 і іншыя).

Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры:

Пры кінастудыі «Беларусьфільм» створаны творчыя аб’яднанні «Тэлефільм» і «Летапіс», майстэрня мультыплікацыйных фільмаў, а таксама Тэатр-студыя кінаакцёра. Каардынуе творчую і арганізацыйную дзейнасць у галіне айчыннага кінамастацтва створаны ў 1962 годзе Саюз беларускіх кінематаграфістаў. З пачатку 1990-х гадоў на Беларусі праводзіцца Міжнародны фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» і Міжнародны фестываль жаночага кіно.

У 2004 годзе выйшаў 4-томнік «Гісторыя кінамастацтва Беларусі», прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання.

СучаснасцьПравіць

 
Здымкі батальных сцэн «PARTY-zan фільма», 2016 г., рэж. Андрэй Курэйчык

17 снежня 2018 года адбылася першая цырымонія ўзнагароджання Нацыянальнай кінапрэміяй Беларусі.

Характэрным фактам з'яўляецца тое, што амаль ўсе ігравыя фільмы беларускага кінематографа, як дзяржаўнага, так і незалежнага, знятыя на рускай мове. З некалькіх соцен стужак знятых за усю гісторыю беларускага кіно па-беларуску агучаны меньш за дваццаць. Прычым, усе гэтыя карціны выпушчанаы да 1994 года. На беларускай мове зараз выпускаюцца некаторыя анімацыйныя працы і дакументальныя фільмы, якія не маюць шырокага пракату. Адзіным выключэннем з ігравога кіно за апошнія 25 год стаў фільм рэжысёра Аляксандра Меліхаўца «Народныя мсціўцы», зняты паводле аднайменнага твора Васіля Быкава на беларускай мове[4].

Сярод незалежных кінастудый найбольш паспяховай з'яўляецца «Без буслоў Артс», фільмы каторай часта становяцца паспяховымі і прыбытковымі, і адзначаны прэміямі. Напрыклад, трагікамедыя «ГараШ» стала самым прыбытковым беларускім фільмам у нацыянальным кінапракаце і адначасова лідарам пракату сярод беларускіх карцін[5].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць