Размовы з удзельнікам:Artsiom91/2019

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка 178.125.50.226 у тэме Завулак Вакзальны (Мвларыта)

Востраў Пасхі

19:31, 8 кастрычніка 2017 Artsiom91 перайменаваў старонку Востраў Рапануі у Востраў Пасхі па-над перасылкай - У сувязі з чым? Frantishak (размовы) 00:54, 21 студзеня 2019 (MSK)Адказаць

У сувязі з тым, што ў той час ішло перайменаванне артыкулаў згодна з новымі правіламі, і каб не разбірацца з неабходнасцю пісаць слова "востраў" перад Рапануі, перанёс пад варыянт, які не мае пытанняў пра знаходжанне слова "востраў" у назве. Можаце перанесці Востраў Пасхі пад Рапануі (востраў).--Artsiom91 (размовы) 00:58, 21 студзеня 2019 (MSK)Адказаць
Ды і на той момант існавалі старонкі Катэгорыя:Востраў Пасхі, Сцяг Вострава Пасхі. Таму тады і вярнуў назву, якая будзе пасаваць іншым. Калі пераносіць, то трэба ўсё.--Artsiom91 (размовы) 01:01, 21 студзеня 2019 (MSK)Адказаць

Файл:Logo0000.gif

Вітаю! Калі ласка, змяніце назву файла на «Беларуская асацыяцыя страхоўшчыкаў (лагатып).gif», бо не заўважыў, калі запампоўваў. Віт; размовы 14:50, 29 студзеня 2019 (+03)Адказаць

  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 15:03, 29 студзеня 2019 (MSK)Адказаць

Прэм'ер-міністры Ісландыі

Добры дзень, ці можаце зрабіць навігацыйны шаблон для прэм'ераў Ісландыі? --Rymchonak (размовы) 09:34, 30 студзеня 2019 (MSK)Адказаць
  Зроблена. Шаблон:Прэм’ер-міністры Ісландыі.--Artsiom91 (размовы) 01:12, 1 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Іван Дубовіч

Там або розныя Дубовічы ў нас і ўкраінцаў, або сур'ёзная праблема з датамі--Хамелка/ разм. 10:38, 5 лютага 2019 (MSK)Адказаць

А, усё, я зразумела, у чым там закавыка. Сама выпраўлю.--Хамелка/ разм. 10:41, 5 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Артыкул пра Таксіла

Вітаю, чым не спадабаўся артыкул пра Таксіла? Я яго сам перакладаў з дапамогай некалькі перакладчыкаў, таму не разумею, што не так. Gleb Leo (размовы) 00:37, 18 лютага 2019 (MSK)Адказаць

У артыкуле шмат памылак. Напрыклад сустракаецца рускае "и" і асобныя словы; трэба "грэчаская" а не "грэцкая" і падобнае. Пераклад з англійскай дае свае праблемы, напрыклад фраза "Таксіл было грэцкім летапісцкім імем для прынца або караля" ў беларускай мове не гучыць, хоць у англійскай аналагічная канструкцыя прымальная. Зараз праблем вельмі шмат, таму артыкул выстаўлены на выдаленне, каб прыцягнуць увагу іншых удзельнікаў. Калі артыкул будзе выпраўлены, то будзе зняты з выдалення.--Artsiom91 (размовы) 00:50, 18 лютага 2019 (+03)Адказаць

Так чаго самі не паспрабуеце змяніць усё так, як трэба? А вось з "грэцкі" не ведаў, мне паўсюль перакладала так, а не "грэчаскі"Gleb Leo(размовы) 01:19, 18 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Можа і паспрабую, але не зараз. Артыкул Эўдам (палкаводзец) я ўжо выпраўляў, але там памылак было значна меней. Увогуле, гэта справа аўтара — ствараць якасны артыкул, а дрэнныя артыкулы, калі яны доўгі час не выпраўляюцца, тут выдаляюцца без залішніх цырымоній.--Artsiom91 (размовы) 01:24, 18 лютага 2019 (+03)Адказаць

Я часткова паправіў зараз. Я нядаўна пачаў штосці пісаць, таму мабыць шмат памылак, але з часам магчыма навучуся пісаць нармальна. Выбачаюся за лішнюю працу. Дарэчы, а якія памылкі былі з Эўдамам?Gleb Leo (размовы) 01:58, 18 лютага 2019 (MSK)Адказаць

З Эўдамам глядзіце змены.--Artsiom91 (размовы) 09:04, 18 лютага 2019 (+03)Адказаць

Добра, дарэчы, ці не можаце вы падказаць, як зрабіць, каб катэгорыя магла пераводзіцца на тую жа самую, але напрыклад на ангельскай?Gleb Leo (размовы) 16:39, 18 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Не вельмі разумею пытання, але калі размова пра інтэрвікі, то гэтак жа як для артыкулаў — націснуць "Дадаць спасылкі" злева і выбраць адпаведную іншамоўную катэгорыю.--Artsiom91 (размовы) 17:23, 18 лютага 2019 (+03)Адказаць

Зразумеў, вялікі дзякуй. Я яшчэ дапрацаваў артыкал пра Таксіла, зараз мабыць нармальна ўжо з ім.Gleb Leo (размовы) 18:58, 18 лютага 2019 (MSK)Адказаць

Вандализм

Здраствуйте! Мне пришло уведомление, что твориться на моей ЛС. А можно защитить как-то временно? Vladimir Dmitrievich M (размовы) 18:53, 17 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць

Защитил страницу.--Artsiom91 (размовы) 18:56, 17 сакавіка 2019 (+03)Адказаць

И ёщё

Я хочу создать статью про ведущего. Можно с русской википедий перевести сюда на белорусский? Vladimir Dmitrievich M (размовы) 19:17, 17 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць

Почему же нельзя, если в итоге получится энциклопедическая статья на литературном белорусском языке (без следов машинного перевода).--Artsiom91 (размовы) 19:19, 17 сакавіка 2019 (+03)Адказаць

Найменне артыкулаў

Вітаю. Як Вы лічыце, у найменнях адзінак Корпуса аховы памежжа трэба пісаць поўную або скарочаную форму гэтага вайсковага фармавання (напрыклад, Батальён КАП «Падсвілле» ці Батальён Корпуса аховы памежжа «Падсвілле»)? У ВП:НА на гэты конт ёсць толькі Вікіпедыя:Найменне_артыкулаў#Абрэвіятуры, аднак там ідзе гаворка пра выпадак, калі назва артыкула — абрэвіятура, у гэтым жа выпадку абрэвіятура — толькі частка наймення артыкула. --Юрый Крыловіч (размовы) 23:08, 25 сакавіка 2019 (MSK)Адказаць

Улічваючы прыведзены ў Правілах прыклад Беларуская Народная Рэспубліка і тое, што існуюць артыкулы Рада БНР і падобныя, лічу цалкам нармальным называць артыкулы Батальён КАП «Падсвілле».--Artsiom91 (размовы) 00:26, 26 сакавіка 2019 (+03)Адказаць

Манетачка

Здраствуйте! Отпатрулируйте пожалуйста статью Манетачка. Спасибо - Vladimir Zolotuhin (размовы) 19:32, 12 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Савет Міністраў Андрэя Кабякова

Шаноўны калега, вітаю! Мяркую, што Вы не разабраліся :) - Урад Кабякова спыніў сваё існаванне 18 жніўня 2018 года, таму я і зрабіў сваю, адкочаную Вамі, праўку. Прэм’ер ужо Румас, а ў спісе некаторыя міністры дагэтуль працуюць --Igro by (размовы) 14:04, 23 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

У нас ёсць некалькі спісаў міністраў, напрыклад Савет Міністраў Міхаіла Мясніковіча, і там даецца для міністраў поўны тэрмін, а не толькі ў межах вызначанага прэм’ерства. Вядома, можна падаваць і толькі тую частку тэрміна, якая ў межах прэм’ерства, але тады гэта варта рабіць для усіх спісаў, і да таго ж незразумела чаму апошняя дата адсякаецца, а пачатковая не. Таму і зрабіў пакуль адкат, бо тая праўка выбівалася з агульнай тэндэнцыі. Можна будзе яе вярнуць, калі ўзгадніць адзіны фармат і зрабіць аднастайна ва ўсіх спісах.--Artsiom91 (размовы) 14:17, 23 красавіка 2019 (+03)Адказаць
Гэта азначае, што цяпер пры змене міністра трэба пераглядзець усе спісы? Падаецца мне гэта нелагічным --Igro by (размовы) 09:37, 24 красавіка 2019 (MSK)Адказаць
Можа і нелагічна, але дагэтуль удзельнікі гэтым займаліся, у першую чаргу  Hanylka. А яшчэ трэба пераглядаць артыкулы пра міністэрства, пра былых і будучых міністраў, пра ўрад, шаблоны, неадназначнасці... Можна інструкцыю пісаць. Тое ж датычыцца і дыпламатаў, і дэпутатаў, і іншых дзяржаўных дзеячаў — шмат дзе інфармацыя застаецца састарэлай.--Artsiom91 (размовы) 09:45, 24 красавіка 2019 (+03)Адказаць

CYGO

Отпатрулируйте статью 176.59.208.99

Насчёт защиты

Вiтаю коллега, просьба снизить уровень защиты на моей ЛС хотябы до 5 месяцев для начала а там посмотрим. Спасибо. С уважением - Vladimir Zolotuhin (размовы) 19:57, 24 красавіка 2019 (+03)Адказаць

CYGO

Витаю, вандализм не прекращаеться, удаляют содержимое в статье. Поставьте стабилизацию или защиту. Дзякую - Vladimir Zolotuhin (размовы) 21:51, 25 красавіка 2019 (+03)Адказаць

Бэлза

Добры дзень, Арцём. Дзякуй вам за догляд артыкула Уладзіслаў Бэлза. Гэтая праўка [1], сярод іншага, скасоўвае шаблон Шаблон:Польшча_ў_тэмах. Ці ёсць у гэтым выпадку (і ў падобных) логіка, што такі шаблон мусіць прымяняцца толькі для артыкулаў, якія згадваюцца ў ім непасрэдна? Ці проста Бэлза недастаткова групуецца з Польшчай як дзяржавай, а шаблон менавіта пра дзяржаўны стан? Seveleu-Dubrovnik (размовы) 05:27, 28 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Так, у абсалютнай большасці выпадкаў навігацыйныя шаблоны варта прастаўляць у тых і толькі тых артыкулах, якія ў шаблоне згадваюцца. Ну і тэматычна, шаблон {{Польшча ў тэмах}} прызначаны для прастаноўцы ў аглядных артыкулах па нейкай тэме, прыкладам Насельніцтва Польшчы, а не ў артыкулах пра асоб.--Artsiom91 (размовы) 10:06, 28 красавіка 2019 (+03)Адказаць
Я так і думаў. Дзякуй за разгорнуты адказ. У будучым буду карыстацца такой схемай разважання. Seveleu-Dubrovnik (размовы) 06:05, 30 красавіка 2019 (MSK)Адказаць

Переименовывание

Вiтаю, коллега!

Переименуйте пожалуйста мою учетную запись обратно, а то что то не правильно переименовалась - Vladimir Zolotuhin (размовы) 20:12, 1 мая 2019 (+03)Адказаць

Вялікі дыктатар

Дадаў картку «Фільм», але адлюстроўваецца некарэктная інфармацыя. 1)чаму ў жанры: нямое кіно? 2) чаму працягласць у секундах, а не хвілінах? 3) мова: англійская, але замест нямецкай эсперанта. --Rymchonak (размовы) 09:47, 3 мая 2019 (MSK)Адказаць
Паправіў.--Artsiom91 (размовы) 09:58, 3 мая 2019 (+03)Адказаць
Дзякуй. Цяпер і ў фільме «Рымскія канікулы» інфармацыя выправілася. --Rymchonak (размовы) 10:03, 3 мая 2019 (MSK)Адказаць

Праспекты Віцебска

Добры дзень, ці не маглі б зрабіць навігацыйную стужку «Праспекты Віцебска» па аналогіі з «Праспекты Гомеля»? --Rymchonak (размовы) 13:42, 11 мая 2019 (MSK)Адказаць
  Зроблена. {{Праспекты Віцебска}}.--Artsiom91 (размовы) 23:30, 12 мая 2019 (+03)Адказаць
Вялікі дзякуй!--Rymchonak (размовы) 14:02, 13 мая 2019 (MSK)Адказаць

Плошчы Брэста

Добры дзень, ці не маглі б зрабіць навігацыйную паласу {{Плошчы Брэста}} да 1000-годдзя Брэста? Агулам - 3 плошчы. --Rymchonak (размовы) 12:43, 20 мая 2019 (+03)Адказаць
  Зроблена {{Плошчы Брэста}}. Аднак, пэўна, лепей яго будзе ператварыць у {{Вуліцы Брэста}}, дадаўшы праспекты і найбольш значныя вуліцы.--Artsiom91 (размовы) 13:37, 20 мая 2019 (MSK)Адказаць
Дзякуй вялікі за навігацыю! Не, лепш размяжоўваць. Плошчы асобна, бульвары, праспекты і значныя вуліцы асобна. Хаця варта б абмеркаваць. --Rymchonak (размовы) 13:42, 20 мая 2019 (+03)Адказаць
Добры дзень, можаце зрабіць {{Грамадскі транспарт Брэста}}: аўтобус-тралейбус-таксі-маршрутнае таксі?--Rymchonak (размовы) 12:27, 21 мая 2019 (MSK)Адказаць
  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 13:43, 22 мая 2019 (MSK)Адказаць
Дзякуй вялікі! Выдатна атрымалася! --Rymchonak (размовы) 13:43, 22 мая 2019 (+03)Адказаць

Перанос артыкулаў у асабістую прастору

Добры вечар. Прашу вас перанесці наступныя артыкулы ў маю асабістую прастору з мэтай іх значнай перапрацоўкі і магчымага аб’яднання: Брыгада КАП «Валынь», Брыгада КАП «Падолле», Артылерыйская батарэя КАП «Клецк», Рота сапёраў КАП «Столін». --Krylowicz (размовы) 22:05, 28 мая 2019 (MSK)Адказаць
Не бачу ніякіх падстаў пераносіць паўнавартасныя артыкулы з асноўнай прасторы ў асабістую. Можаце скапіраваць код ва ўласную прастору і там дапрацоўваць, пасля перанесці дапрацаваны код у асноўную прастору.--Artsiom91 (размовы) 22:09, 28 мая 2019 (MSK)Адказаць
Я збіраюся аб’яднаць гэтыя артыкулы (напрыклад, Артылерыйская батарэя КАП «Клецк»Батальён КАП «Клецк», Рота сапёраў КАП «Столін»Батальён КАП «Давыд-Гарадок»). Прычына — невялікі аб’ём, адсутнасць самастойнай значнасці ў адрыве ад больш буйных вайсковых адзінак, ды і карыснага зместа там няшмат. Пасля пераноса так ці інакш застануцца зыходныя старонкі, якія трэба будзе выдаліць. Хіба вы не можаце перанесці старонкі зыходзячы з db-owner? --Krylowicz (размовы) 22:24, 28 мая 2019 (MSK)Адказаць
У Вікіпедыі няма ўласнасці на артыкулы (пра што можна даведацца, калі ўважліва пачытаць тэкст "Захоўваючы змены, Вы згаджаецеся з..." пад кнопкай "Запісаць"), таму запісаны артыкул аўтар не мае права аднаасобна выдаляць з асноўнай прасторы. Шаблон Db-owner прызначаны якраз для выдалення ўжо непатрэбных старонак у асабістай прасторы. Неабходнасць у аб’яднанні зусім невідавочная, бо аб’ём у арыткулаў дастатковы (у параўнанні са шматлікімі іншымі артыкуламі), пра адсутнасць значнасці таксама цяжка казаць. Увогуле, здаецца што Вы шмат увагі надаяце міфічнай значнасці, якая у кожнага аб’екта павінна быццам быць ледзь не дзяржаўнай значнасці, каб існаваў артыкул у Вікіпедыі. Насамрэч жа Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя, тут наадварот вітаецца стварэнне артыкулаў на самыя розныя тэмы і самага рознага аб’ёму. Правіла ж Вікіпедыя:Значнасць існуе, каб не ствараліся артыкулы на зусім неэнцыклапедычныя тэмы і не парушалася Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя (ЧНЗВ з’яўляецца адным са слупоў вікіпедыі, у адрозненне ад значнасці, крытэрыі якой да таго ж могуць вельмі адрознівацца ў розных раздзелах).--Artsiom91 (размовы) 23:10, 28 мая 2019 (MSK)Адказаць
Вытрымка з тэкста ліцэнзіі CC BY-SA 3.0: «Лицензиар оставляет за собой право... остановить распространение данного Произведения в любое время». Яшчэ ёсць шаблон Db-author. Ён увогуле для хуткага выдалення старонак, але я прашу толькі перанос артыкулаў у асабістую прастору, што можна разглядаць як выдаленне з асноўнай прасторы. Яшчэ раз растлумачу прычыну: падраздзяленні дзейнічалі пры батальёнах, размяшчаліся ў будынках батальёнаў, падпарадкоўваліся таксама камандаванню батальёнаў. У польскай вікіпедыі яны вынесены ў асобныя артыкулы, я некалі пераклаў іх сюды, але зараз бачу немэтазгоднасць іх асобнага існавання. Шкоды для вікіпедыі гэта дакладна не прынясе, толькі дапаможа больш рацыянальна размясціць інфармацыю.
Ваша выказванне наконт таго, што я быццам бы шмат увагі надаю «міфічнай значнасці» я лічу беспадстаўным. Калі дзесьці (напр., на старонцы "Да выдалення") я і ўздымаю пытанне аб значнасці прадмета артыкула, то абгрунтоўваю яго, спасылаючыся на правілы. Тое, што ў Вас могуць быць іншыя погляды — гэта ўжо не праблемы маіх выказванняў. --Krylowicz (размовы) 17:25, 29 мая 2019 (MSK)Адказаць
Я глядзеў гэтыя артыкулы, бачу што яны апісваюць розныя паняцці, пры гэтым інфармацыі ў кожным артыкуле дастаткова. Калі хочаце пераразмеркаваць інфармацыю — на здароўе. Можна змест аднаго артыкула тым ці іншым перанесці ў іншы, а першы зрабіць перасылкай. Можна рыхтаваць усё гэта ва ўласнай прасторы. Аднак патрэбы для пераносу ў асабістую прастору нідзе не бачна, такой практыкі (ствараць у асноўнай прасторы паўнавартасныя артыкулы, а потым пераносіць у асабістую для дапрацоўкі) ніколі не было ў вікіпедыі. Таму прапаную працаваць з артыкуламі ў асноўнай прасторы. Наконт умоў карыстання: пад кнопкай "Запісаць" сказана "згаджаецеся на беззваротную публікацыю".--Artsiom91 (размовы) 17:38, 29 мая 2019 (+03)Адказаць
Шаблонам Db-author у рувікі прапануецца карыстацца для хуткага выдалення, і "Причины такого удаления должны быть либо очевидны, либо явно указаны." − то бок ізноў, або тэставых/службовых старонак, або створаных па памылцы. У дадзеным жа выпадку гэтага не бачна.--Artsiom91 (размовы) 17:46, 29 мая 2019 (+03)Адказаць
Перанёс каштоўную інфармацыю з Артылерыйская батарэя КАП «Клецк» у Батальён КАП «Клецк» і з Рота сапёраў КАП «Столін» у Батальён КАП «Давыд-Гарадок». Можаце выдаліць зыходныя старонкі? --Krylowicz (размовы) 20:55, 29 мая 2019 (MSK)Адказаць
Лепей замест выдалення ператварыць іх у перасылкі на артыкулы, куды перанесены змест. Гэта можна зрабіць і без адміністратараў.--Artsiom91 (размовы) 21:04, 29 мая 2019 (MSK)Адказаць
І яшчэ адно пытанне, даруйце што не ў тэму: чаму назвы альбомаў, вокладка якіх напісана лацінкаю, пішуцца лацінкаю (Hramadaznaūstva, Reaĺnaść i sny), а назвы літаратурных твораў і часопісаў, напісаных лацінкаю, пішуцца кірыліцай (Мужыцкая праўда, Дудка беларуская, Гусляр (зборнік)). Якіх правілаў наймення артыкулаў трэба прытрымлівацца ў такіх выпадках? --Krylowicz (размовы) 21:26, 29 мая 2019 (MSK)Адказаць
Тут агульная сітуацыя — назвы кніг і фільмаў перакладаюцца (і таму перадаюцца сучаснай мовай, нават калі ў арыгінале былі лацінкай ці з яцямі), а назвы газет, часопісаў, песень і альбомаў не перакладаюцца (і таму даюцца ў арыгінальным напісанні). Мужыцкая праўда не адпавядае гэтаму прынцыпу, цяжка сказаць чаму, магчыма з-за распаўсюджанасці кірылічнай назвы, але гэтую старонку таксама можна выставіць да перайменавання.--Artsiom91 (размовы) 21:31, 29 мая 2019 (MSK)Адказаць
  • Дзень добры. Зноў у мяне з вамі непаразуменне. Гэта я пра выдаленне перасылак. У ВП:Перасылкі напісана: «ствараюцца, калі ў аднаго прадмета ёсць некалькі альтэрнатыў назвы, ці нейкая тэма цалкам апісваецца ў складзе больш агульнага артыкула». Дык дзе вы бачыце цалкам апісаную тэму, калі там 2-3 невялікія абзацы тэксту? Чаму б тады не ўзяць і стварыць перасылкі на іншыя раздзелы артыкула: напрыклад, Гісторыя батальёна КАП «Клецк», Структура батальёна КАП «Клецк», Кіраўніцтва батальёна КАП «Клецк» і г.д. Гэта нічым не адрозніваецца ад перасылкі Артылерыйская батарэя КАП «Клецк», ды толькі не трэба засмечваць вікіпедыю рознымі перасылкамі, якія таго не варты. Яшчэ ёсць адзін аргумент супраць: перасылка створана на месцы колішняга артыкула, і таму сцёрты змест фактычна нікуды не знік — яго можна знайсці, прачытаць і нават адкаціць у гісторыі правак. Можа быць варта ўвогуле перагледзець такую практыку і ствараць перасылкі на "чыстых" старонках, а старыя выдаляць увогуле? --Krylowicz (размовы) 17:53, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
Наконт перасылак у супольнасці зараз увогуле няма ніякага паразумення. Не атрымоўваецца нават дамовіцца пра мэтазгоднасць існавання перасылак віду "Прозвішча Імя ІмяПаБацьку" (ёсць удзельнікі якія адмыслова такія ствараюць, ёсць тыя хто адмыслова выдаляе, ёсць тыя каму ўсё роўна). Асабіста я прытрымліваюся меркавання, што калі перасылкі ёсць, арфаграфічна і тэматычна правільныя, то няма чаго іх чапаць. У дадзеным выпадку лічу што менавіта «нейкая тэма цалкам апісваецца ў складзе больш агульнага артыкула», гэтае «цалкам» можа складацца і з 2-3 сказаў, калі менавіта столькі атрымалася знайсці ў аўтарытэтных крыніцах — тым больш калі адмыслова быў зроблены перанос з асобнага пазўнавартаснага артыкула. Ну і тое што змест фактычна нікуды не знік, наадварот лічу як аргумент для захавання — любы ўдзельнік зможа пабачыць, што быў асобны артыкул і які ў яго быў змест, пры жаданні выкарыстаць дзе-небудзь ці аднавіць паўнавартасны артыкул, калі знойдуцца дадатковыя звесткі.--Artsiom91 (размовы) 21:20, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
Гэта зразумела. А чаму не выдаляюцца старонкі, ператвораныя ў перасылкі, змест якіх ў выніку абмеркаванняў было вырашана выдаліць? --Krylowicz (размовы) 23:17, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
А навошта іх выдаляць? Калі іх змест перанесены ў іншае месца, то цалкам лагічна пакінуць перасылку на гэтае новае месца.--Artsiom91 (размовы) 23:20, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
Перасылку можна зрабіць з новай, чыстай старонкі. А на старой застаюцца гісторыі правак, дзе можна прасачыць арыгінальны тэкст. Калі супольнасць вырашыла перанесці змест — навошта яго трымаць у гісторыі правак, якая займае толькі месца на серверы? --Krylowicz (размовы) 23:24, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
А выдаленне старонак не вызваляе месца на серверы. Абсалютна ўсе дзеянні і праўкі назаўсёды захоўваюцца на серверы, проста пасля так званага выдалення пэўная інфармацыя становіцца недаступнай для звычайных удзельнікаў, не паказваецца ў пошуку і іншае. Аднак адміністратары могуць праглядаць выдаленыя старонкі і версіі і аднаўляць іх. Ды і нават калі гэта не ўлічваць — тое што раней перасылка была асобным артыкулам гэта важная інфармацыя, няма ніякіх падстаў ад яе неяк пазбаўляцца. І нідзе патрабавання, што перасылкі мусяць стварацца менавіта як новыя старонкі, а не пераўтварэннем з артыкулаў, няма. --Artsiom91 (размовы) 23:31, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
Падстава ад яе пазбавіцца — жаданне супольнасці бачыць змест пэўнага артыкула ў іншым месцы, а па факце змест дублюецца двойчы ў розных месцах: на новай старонцы і на старой старонцы ў гісторыі правак. Нават калі так істотна пакінуць перасылку на старой старонцы, то ёсць жа такая магчымасць хаваць апісанне правак — аднак ніхто гэтым не карыстаецца. --Krylowicz (размовы) 23:40, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць
Ну, дублюецца, і што? Шмат чаго ў вікіпедыі дублюецца на розных старонках, гэта не падстава выдаляць. Усе рашэнні супольнасці адносяцца выключна да актуальнага бачнага становішча старонак. Гісторыя ж павінна заставацца гісторыяй і не зацірацца з-за нейкіх рашэнняў.--Artsiom91 (размовы) 23:44, 31 мая 2019 (MSK)Адказаць

Аднаўленне артыкула

  Зроблена. Удзельнік:Krylowicz/Абрамшчынская шарсцяная мануфактура.--Artsiom91 (размовы) 16:05, 16 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Можаце выдаліць гэты артыкул. Стварыў Спіс колішніх мануфактур на тэрыторыі Беларусі, думаю, цяпер перасылкі і надта кароткія артыкулы без крыніц можна выдаліць — усё сабрана ў адным месцы. --Krylowicz (размовы) 17:31, 16 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Выдаліў. Наконт перасылак лепш вырашаць на старонцы Вікіпедыя:Да выдалення, я згодны з тым каб іх выдаліць. Аднак звяртаю ўвагу, што сярод кароткіх артыкулаў ёсць не толькі мануфактуры, але таксама фабрыкі і заводы.--Artsiom91 (размовы) 17:45, 16 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Праверыць артыкул

Добры дзень! [2] - Можаце калі ласка праверыць артыкул? - Vladimir Zolotuhin (обс) 15:23, 17 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

У гэтым артыкуле шмат аўтаперакладу, які патрабуе выпраўлення.--Artsiom91 (размовы) 16:32, 17 чэрвеня 2019 (+03)Адказаць

ВАНДАЛІЗМ: Юрый Анатольевіч Рыдкін

Дзень добры, шаноўны спадар, Artsiom91! Пішу з нагоды артыкулу Юрый Анатольевіч Рыдкін. Па-першае, дзякуй за падвядзенне аб’ектыўнага выніку! Падчас абмеркавання Вы напісалі, што «З той пары ён (артыкул) толькі дапоўніўся. Магчыма, мае сэнс пачысціць некаторыя раздзелы, але не выдаляць». У выніку ўдзельнікам Ohlomon было знесена працэнтаў 70 артыкулу. І гэта відавочна не чыстка раздзелаў, а менавіта знос артыкулу. Але ж я супраць гэтага нават слова не сказала! Я проста вікіфіцыравала артыкул правільнымі шаблонамі і дапоўніла гэты новы артыкул энцыклапедычна значнай інфармацыяй — выказваннямі аўтарытэтных экспертаў у свеце літаратуры і мастацтва, каб па іх меркаванням была бачна дзейнасць Юрыя Рыдкіна ў поўнай ступені. Нічога лішняга я туды не дабавіла. Ніякай адсябяціны там няма. Кожная фраза грунтуецца на думках экспертаў. Але ж удзельнік Ohlomon выкінуў і выказванні аўтарытэтных крытыкаў і мастацтвазнаўцаў з наступнай відавочна міжасобаснай, дэструктыўнай, а таму вандальнай фармуліроўкай: «Гэтага чакалася, але не пройдзе». Ці можна лічыць яе аргументам? Шаноўны спадар, Artsiom91, прашу Вас параўнаць мой варыянт артыкулу з тым, што прапануе Ohlomon і дапамагчы разабрацца ў гэтай вайне правак. Дзякуй.--Купалінка (размовы) 06:23, 5 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць

НП-Польшчы

У польскай вікі вельмі дзіўнае ўключэнне артыкулаў пра населеныя пункты, якое не дазваляе экспартаваць іх цалкам нават на ўзроўні гміны. Знайшоў такую вось старонку. Ці можна дапусіціць, што тут пералічаны ўсе населеныя пункты Польшчы? Неяк у параўнанні з беларускімі 24 000 паселішчаў (на 9,5 млн жыхароў), 63 000 польскіх паселішчаў (на 38 млн) выглядаюць занадта малой лічбай. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:50, 13 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць

Мяркую, што можа і сапраўды ўсе. У Польшчы 2477 гмін (у тым ліку і гарадскія, дзе толькі адзін горад), калі ў кожнай у сярэднім па 25 населеных пунктаў, то каля 63 000 і атрымаецца. Здаецца, у Польшчы населеныя пункты проста больш буйныя. Дарэчы не разабраўся са статусам іх населеных пунктаў: замест вёсак і хутароў там нейкія салецтвы, "часткі вёсак", асады — не ведаю як перакладаць такія назвы, ці ўсе яны лічацца паўнавартаснымі населенымі пунктамі (па меншай меры у польскай вікі ў шаблонаў гмін бываюць невікіфікаваныя назвы).--Artsiom91 (размовы) 19:30, 13 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць

Катэгорыя:Колішнія уніяцкія храмы

Добры дзень, у дадзеным выпадку слова "ўніяцкія" праз "Ў" правілы патрабуюць пісаць цяпер. --JerzyKundrat (размовы) 09:24, 17 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць

Таксама думаў аб гэтым, але вырашыў пакінуць тое напісанне, якое было. Добра, увечары замяню.--Artsiom91 (размовы) 09:26, 17 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць
  Зроблена. --Artsiom91 (размовы) 00:00, 20 ліпеня 2019 (MSK)Адказаць

Спасылкі ў артыкулах пра славутасці

Прашу патлумачыць, чаму ў артыкулах пра славутасці павінны стаяць спасылкі на сайты «Глобус Беларусі» і «Radzima.org». --Krylowicz (размовы) 15:48, 8 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Таму што аўтары артыкулаў лічаць мэтазгодным іх ставіць. Яны змяшчаюць дадатковыя матэрыялы па тэме, напрыклад выявы, якія няма магчымасці дадаць у Вікіпедыю.--Artsiom91 (размовы) 15:50, 8 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Па-першае, няма аўтарскіх правоў на артыкулы. Па-другое, дадзеныя спасылкі не з'яўляюцца ані аўтарытэтнымі крыніцамі, ані афіцыйнымі старонкамі прадметаў артыкулаў. Выявы для ілюстрацыі артыкулаў стаяць у картках, дадатковыя ёсць у вікісховішчы. --Krylowicz (размовы) 15:57, 8 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Няма аўтарства на артыкулы, але ёсць Вікіпедыя:Кансэнсус. І калі шмат аўтараў дадаюць гэтыя спасылкі і нават стварылі адмысловыя шаблоны, то значыць ёсць кансэнсус наконт таго, што такія спасылкі мэтазгодныя ў артыкулах пра славутасці. Патрабавання наконт таго, што вонкавыя спасылкі ў вікіпедыі мусяць быць толькі на аўтарытэтныя крыніцы або афіцыйныя старонкі прадметаў артыкулаў, таксама няма. Ну і вікісховішча не заўсёды можа змяшчаць здымкі, напрыклад з-за аўтарскага права. Калі нязгодныя з тым кансэнсусам, што склаўся, то можаце распачаць адпаведнае абмеркаванне, напрыклад выставіць шаблоны {{Глобус Беларусі}} і {{Radzima}} да выдалення, дзе патлумачыць сваю пазіцыю. Выдаленне спасылак без такога абмеркавання можна лічыць вандалізмам.--Artsiom91 (размовы) 16:04, 8 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Дайце спасылку на старонку, дзе быў знойдзены кансэнсус, калі ласка. Я бачу ў прастаноўцы гэтых спасылак прамую рэкламу вышэйзгаданых рэсурсаў, а таксама валюнтарызм аднаго з удзельнікаў, які ствараў гэтыя шаблоны. --Krylowicz (размовы) 16:17, 8 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Вікіпедыя:Кансэнсус, у самым пачатку: "Пры рэдагаванні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам —пасля таго як адзін з удзельнікаў уносіць праўку ці дадатак на якой-небудзь са старонак Вікіпедыі, усе, хто ўбачаць гэту змену, могуць на яе адрэагаваць, змяніўшы ці адмяніўшы яе, або пакінуць яе ў сіле. У апошнім выпадку «маўчанне» (нябытнасць рэакцыі) з’яўляецца знакам згоды з занесенай праўкай, пры ўмове, што пра яе стала вядома дастатковаму ліку ўдзельнікаў." Існаванне і прастаноўка такіх шаблонаў вядома дастатковай колькасці ўдзельнікаў, і ніхто акрамя Вас ніколі супраць гэтых спасылак не выступаў, іх толькі дадавалі розныя ўдзельнікі ў розныя артыкулы. Таму гэта Вам трэба абгрунтаваць супольнасці тое, што такіх спасылак не павінна быць у артыкулах, а не наадварот.--Artsiom91 (размовы) 16:22, 8 жніўня 2019 (+03)Адказаць
«Часам невялікай групе аўтараў, якія працуюць над вызначаным артыкулам, атрымоўваецца прыйсці да кансэнсусу, які можа пасля выклікаць пярэчанні ў шырэйшага кола ўдзельнікаў. У гэтай сітуацыі спробы дадзенай групы аўтараў блакаваць занясенне змен у артыкул толькі на той падставе, што «кансэнсус ужо дасягнуты», будуць неправамернымі, бо ніводны ўдзельнік і ніводная абмежаваная група ўдзельнікаў не могуць у аднабаковым парадку заяўляць пра наяўнасць вызначанага кансэнсусу супольнасці —ці пра яго змену. Калі ж які-небудзь удзельнік (ці невялікая група ўдзельнікаў) лічыць, што ў яго ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што раней дасягнуты кансэнсус больш не адпавядае рэчаіснасці, ён мае права падняць гэта пытанне на адпаведнай старонцы абмеркавання артыкула ці на адпаведным форуме, запрасіўшы зацікаўленых удзельнікаў выказацца па гэтай нагодзе» — тут, здаецца, якраз такі выпадак. --Krylowicz (размовы) 16:32, 8 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
«Вандалізм у Вікіпедыі — відавочна шкодніцкае даданне, выдаленне ці змена ўтрымання, дасканалае наўмысна ў мэтах скампраметаваць пэўнасць і аўтарытэтнасць энцыклапедыі» — па-Вашаму, выдаленне вонкавых спасылак на неаўтарытэтныя рэсурсы кампраметуе пэўнасць і аўтарытэтнасць энцыклапедыі? --Krylowicz (размовы) 16:35, 8 жніўня 2019 (+03)Адказаць
Ніхто не супраць, выстаўце на шырокае абмеркаванне (напрыклад, да выдалення або на форуме), і калі высветліцца што зараз супольнасць насамрэч схіляецца да таго, каб такіх спасылак не мець, то кансэнсус будзе зменены. Аднак, пакуль нікога акрамя Вас, хто быў бы супраць такіх спасылак, не бачна, наадварот ужо некалькі ўдзельнікаў выказаліся за спасылкі. Выдаленне спасылак кампраметуе вікіпедыю, бо ў выніку спасылак не застаецца, як быццам вікіпедыя піша пра рэчы, якія нікому ў сеціве не цікавы (і часам такія артыкулы яшчэ і да выдалення выстаўляюцца).--Artsiom91 (размовы) 17:43, 8 жніўня 2019 (+03)Адказаць

Музычныя альбомы

Вітаю! У нас ёсць дзве амаль што аналагічныя катэгорыі пра музычныя альбомы: Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта і Катэгорыя:Музычныя альбомы, прычым першая ўваходзіць у апошнюю. У некаторых артыкулах стаяць абедзве гэтыя катэгорыі, што прыводзіць да дублявання. Можа, прыбраць з гэтых старонак Катэгорыя:Музычныя альбомы?

Таксама звяртаю ўвагу, што ў Катэгорыя:Альбомы паводле алфавіта змешчаны артыкулы пра фільмы, у якіх выкарыстаны шаблон {{Картка:Альбом}} (напрыклад, Бягун па лязе 2049). Магчыма, варта нейкім чынам прыбраць гэтую катэгорыю з артыкулаў, бо ўсё-такі яны не з’яўляюцца паўнавартаснымі старонкамі пра альбомы? (праз HotCat не атрымліваецца прыбраць)

P.S. Наконт артыкулаў пра храмы: прашу не ставіць у раздзел «Спасылкі» шаблон {{ГККРБ}}, бо ён прастаўляецца ў картку (параметр «Статус»). Таксама, у раздзеле «Гісторыя» я заўжды дапсіваю інфармацыю, у якім годзе быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму, лічу, не варта трэці раз дубляваць гэтыя звесткі ў артыкулах.

--Krylowicz (размовы) 15:12, 24 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Артыкулы, што зараз ёсць у катэгорыі Катэгорыя:Музычныя альбомы, варта размеркаваць па меншай меры па гадах, таксама калі гэта магчыма — па выканаўцах (напрыклад мае сэнс для Тэйлар Свіфт). Калі гэта будзе зроблена — катэгорыю з артыкулаў прыбяру.
Каб пазбегнуць дадавання непатрэбных катэгорый, можна ў шаблоне {{Картка:Альбом}} у артыкуле пра фільм дадаць параметр nocat=1.
{{ГККРБ}} для храмаў ставіць не буду, аднак усё ж лічу такую вялікую шыльду карыснай, бо яе адразу бачна, не трэба шукаць звесткі ў картцы або тэксце артыкула, дзе іх куды цяжэй заўважыць. Картка ўвогуле лічыцца дадатковай інфармацыяй, усё што ў ёй ёсць мае сэнс дубляваць у артыкуле, бо напрыклад картка можа не паказвацца на пэўных мабільных прыладах.--Artsiom91 (размовы) 15:24, 24 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Размеркаваў усе альбомы па гадах. Па выканаўцах можна размеркаваць, але маю пытанне як пісаць: Катэгорыя:Альбомы «Троіцы» ці Катэгорыя:Альбомы Троіцы? --Krylowicz (размовы) 15:30, 24 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Назвы гуртоў кірыліцай бяруцца ў двукоссі, лацініцай — не.--Artsiom91 (размовы) 15:37, 24 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Катэгорыя:Альбомы «Ляпіс Трубяцкі» ці Катэгорыя:Альбомы «Ляпіса Трубяцкога», як лічыце? Ці варта скланяць? --Krylowicz (размовы) 16:37, 24 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Катэгорыя:Альбомы гурта «Ляпіс Трубяцкі» і няма праблем.--Artsiom91 (размовы) 16:38, 24 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Праект:Футбол

Вітаю! Перад тым як стварыць праект, я прачытаў рэкамендацыі. Там напісана, што калі няма некалькіх удзельнікаў для пачатку працы, то можна зрабіць аб’яву на форуме і чакаць новых людзей. Так што я прапаную дачакацца далучэння хоць бы пяці чалавек, тады можна будзе паўнавартасна арганізаваць працу элітарнага клуба :) А пакуль што працягнем рэдагаваць артыкулы як звычайна, пасля асноўнага спісу стадыёнаў я займуся арэнамі ў буйных беларускіх гарадах.

Плюс, мне як пачаткоўцу вельмі многія рэчы яшчэ незразумелыя, асабліва па стылізацыі артыкулаў. Я за «старую школу», без празмернасцяў. Але ў іншых моўных раздзелах дзеецца поўны заапарк. Для павелічэння аб’ёмаў артыкула ў байтах піхаюць у яго ўсё запар: перапісваюць гісторыю футбольнага клуба другі раз; табліцы спаборніцтваў дублююць; спасылкі на інфармацыю жоўтых газет, а не на афіцыйныя сайты або службовыя асобы стадыёнаў. Жах.

Сітуацыя з выявамі стадыёнаў яшчэ горш. Я не разумею, чаму хаця б у абласных гарадах ніхто не можа купіць білет на экскурсію і зрабіць ўнутры 10 фота, а потым выйсці і звонку 10 фота. Адзін раз у год летам, калі добрае надвор’е. Зараз тэлефоны з добрымі камерамі, не трэба наймаць фатографа. Партал футбол памёр, не ведаю дабяруся я да яго ў гэтым жыцці. Наогул, удваіх усё гэта цягнуць нерэальна. --Football Beetle (размовы) 15:56, 25 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Як паказвае практыка ў беларускай вікіпедыі, каб удзельнікі зацікавіліся праектам, варта дакладна паказаць чым можна займацца (таму раздзелы "Да стварэння", "Да паляпшэння", "Да намінацыі ў добрыя" будуць карыснымі, нават калі ўдзельнікаў не будзе зараз —знойдуцца для будучыні). Ну і паказваць на сваім прыкладзе — дзейнасць аднаго ўдзельніка па стварэнні/дапаўненні артыкулаў можа зацікавіць іншых.
Іншыя раздзелы могуць змяшчаюць самую розную інфармацыю ў артыкулах, бо я дадаюць розныя ўдзельнікі. Таму ў беларускай вікіпедыі лепей вызначыцца спачатку з найбольш прымальным фарматам артыкула пра стадыён/клуб/турнір/футбаліста, падводіць пад фармат існуючыя артыкулы і ствараць у адпаведнасці з ім новыя. У гэтым раздзеле, у адрозненне ад іншых, амаль няма праблемы з даданнем нефарматаванага ці неправеранага зместу выпадковымі ўдзельнікамі.
Наконт выяў нічога не зробіш — або рабіць самому, або чакаць каб хтосьці зрабіў. Можна ў праект дадаць гэта як працы па паляпшэнні.--Artsiom91 (размовы) 16:06, 25 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Вітаю! Хачу пацікавіцца вось пра што. Для ўсіх беларускіх парталаў прадугледжана адна катэгорыя — Парталы. Я паглядзеў катэгорыі на Вікісховішчы для партала Футбол і катэгорыі Парталы. Прашу Вас праверыць, калі ў Вас будзе час, ці сапраўды правільна злучаныя гэтыя дзве старонкі з Вікісховішчам і Вікідадзенымі. Я там наогул нічога не зразумеў, нейкі набор спісаў пра ўсё. --Football Beetle (размовы) 19:34, 10 верасня 2019 (+03)Адказаць

У Катэгорыя:Парталы выправіў спасылку на вікісховішча, у Партал:Футбол спасылка ў вікісховішча проста на футбол, што ў цэлым прымальна. Цяпер можна лічыць, што яны звязаны слушна.--Artsiom91 (размовы) 19:59, 10 верасня 2019 (+03)Адказаць

Дзякуй за дапамогу. --Football Beetle (размовы) 20:47, 10 верасня 2019 (+03)Адказаць

Катэгарызацыя мястэчак

Як Вы глядзіце на тое, каб катэгарызаваць колішнія мястэчкі Беларусі, стварыўшы Катэгорыя:Колішнія мястэчкі Беларусі і разбіўшы яе па абласцях? --Krylowicz (размовы) 11:49, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Саму катэгорыю зрабіць можна. Але пытанне, як вызначыць ці мела паселішча статус мястэчка (і ці павінна трапляць у катэгорыю)? Ці вядзецца размова пра мястэчкі часоў Вялікага Княства Літоўскага і Расійскай імперыі, або пра афіцыйны статус паселішча ў даваеннай БССР? Калі першае, то пэўна варта ствараць не катэгорыю мястэчак Беларусі, а адпаведных ваяводстваў/губерній/паветаў. Калі другое, то па меншай меры разбіваць па абласцях не трэба, бо іх тады яшчэ не было, ды і лепш будзе пачаць з катэгорыі Былыя пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі (ці Колішнія).--Artsiom91 (размовы) 12:11, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Размова пра паселішчы, якія мелі такі статус у мінулым. Вядома, гэта найперш пра часы ВКЛ, бо ў Расійскай імперыі статус мястэчка амаль напэўна не надаваўся, у БССР да вайны мястэчкі цалкам былі скасаваны. У мяне ёсць кніга «Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского», думаю, там пералічаны ўсе мястэчкі Беларусі часоў ВКЛ. Лічу, што трэба менавіта разбіць па абласцях цяперашняй Беларусі, бо калі рабіць гэта для ваяводстваў/губерняў, то ў такіх катэгорыях будзе шмат дубляванняў, таму што шмат паселішчаў не мянялі свой статус пры ВКЛ і Расійскай імперыі. --Krylowicz (размовы) 12:37, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
У гэтай кнізе ніяк не сцвярджаецца, што там пералічаны ўсе мястэчкі Беларусі часоў ВКЛ. Сама яна не выглядае надзейнай крыніцай у гэтым пытанні. Некалі ў нас была старонка Спіс гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, але яе выдалілі, бо не былі ніякіх крыніц. А з мястэчкамі будзе яшчэ горш. Аднак ствараць у разліку на Вялікае Княства Літоўскае можна, тады варта называць Катэгорыя:Мястэчкі Вялікага Княства Літоўскага, бо прывязка да Беларусі тут будзе дзіўнай.--Artsiom91 (размовы) 13:01, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
1. У кнізе напісана: «В алфавитной части книги предпринята попытка описать все известные в указанный период относительно крупные населенные пункты — города, местечки, большие сёла, где находились замки...». Таксама, няма ніякіх падстаў сцвярджаць, што яна не з'яўляецца надзейнай крыніцай: кніга складзена навукоўцамі, ёсць рэдактура, выдадзена ў «Беларускай энцыклапедыі імя Петруся Броўкі». Таму інфармацыю з яе цалкам можна выкарыстоўваць пры катэгарызацыі мястэчак.
2. Давайце тады створым Катэгорыя:Мястэчкі Вялікага Княства Літоўскага і падзелім яе на катэгарызацыю па ваяводствах. Але прапаную не ўключаць у яе ваяводствы, якія ўтварыліся пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай: Браслаўскае і Гарадзенскае, бо яны існавалі ўсяго толькі 2 гады. Катэгарызацыю па губернях Расійскай імперыі прапаную не ствараць: бракуе звестак па мястэчках у гэты перыяд.
3. Спіс гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, на мой погляд, цалкам магчымы і патрэбны. Можаце аднавіць яго ў маю асабістую прастору? Я паспрабую дадаць крыніцы. --Krylowicz (размовы) 13:57, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
1. Кнігу можна выкарыстоўваць як крыніцу. Калі там сказана, што паселішча мела статус мястэча, то яго можна дадаваць у катэгорыю. Проста няма падстаў лічыць, што ў кнізе прадстаўлены вычарпальны спіс мястэчак. Але для катэгорый вычарпальнасць зместу і не патрабуецца.
2. Так, падтрымліваю стварэнне з такімі прынцыпамі. Не ведаю, ці ўключаць мястэчкі Украіны і Падляшша, якія ў 1569 адышлі да Польшчы, але гэтае патынне вырашальна. Да ваяводстваў іх адносіць дакладна можна. Існуе pl:Kategoria:Miasta I Rzeczypospolitej, якая хутчэй апісвае менавіта мястэчкі.
3. Спіс магчымы, але аднаўляць яго не буду, бо ў тым выглядзе як ён існаваў — меў нулявую карысць. Пры жаданні можаце стварыць яго наноў.

--Artsiom91 (размовы) 14:06, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Заўтра пачну катэгарызацыю мястэчак. А наконт спіса: калі выдалілі толькі праз адсутнасць крыніц — гэта няцяжка выправіць. Іншая справа, ці бачаць удзельнікі ўвогуле сэнс у такіх спісах: калі так — магу стварыць у выглядзе табліцы. --Krylowicz (размовы) 14:20, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць
Чаму выдалілі спіс і як удзельнікі бачаць сэнс у падобных спісах, можна пабачыць у абмеркаванні выдалення.--Artsiom91 (размовы) 14:31, 29 жніўня 2019 (MSK)Адказаць

Коты (прэфектура)

Добры дзень, ці можаце зрабіць {{Коты (прэфектура)}}?--Rymchonak (размовы) 10:14, 6 верасня 2019 (MSK)Адказаць
  Зроблена.--Artsiom91 (размовы) 10:55, 6 верасня 2019 (MSK)Адказаць

Сан-Дэмэтрыа/Сан-Дзіметрыа

Вітаю!

Тут спрабую навучыць некаторых гісторыкаў рэлігіі і рэлігіяведаў з маіх знаёмых рэдагаваць Вікіпедыю, то прыглядваю за іх праўкамі.

Маю пытанне па транслітарацыі назвы, згаданай у загалоўку, бо дзе-нідзе маем тут і "Сан-Дзіметрыа".

Таксама хацеў бы папрасіць Вас стварыць галасаванне па уласных імёнах з Бібліі і зрабіць абвестку на Форуме аб гэтым. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:35, 23 верасня 2019 (+03)Адказаць

Наконт напісання "дэ/дзе/ды/дзі", то варта ў першую чаргу глядзець, як у арыгінале — di або de. Далей, замежнае de амаль заўсёды перадаецца як "дэ". Наконт di складаней, аднак італьянскае di часцей перадаецца як "дзі", бо так бліжэй да італьянскага гучання. Наконт жа галасавання, то не думаю што змагу нечым дапамагчы, бо амаль не арыентуюся ў гэтай тэматыцы, таксама не бачна каб былі істотныя спрэчкі ў супольнасці на гэты конт і была патрэба ў шырокім абмеркаванні. Таму можаце пакуль самастойна вызначыцца з крыніцай, якая больш падабаецца, і даваць напісанні ў адпаведнасці з ёй, нейкае абмеркаванне праводзіць тады, калі знойдзецца хтосьці супраць. Аднак пры жаданні можна стварыць тэмы на старонцы Вікіпедыя:Апытанні або Вікіпедыя:Галасаванні на гэты конт.--Artsiom91 (размовы) 10:25, 23 верасня 2019 (+03)Адказаць
Па-мойму, там як раз "Dimetrio". Спадар Чаховіч, а што Вы думаеце наконт наймення артыкулаў пра асоб з Бібліі? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:29, 23 верасня 2019 (+03)Адказаць

Змены ў шаблоне

Вітаю! 10 дзён таму я напісаў спадару Чаховічу з просьбай аб паляпшэнні шаблону аб гістарычнай каштоўнасці ў артыкуле пра стадыён «Дынама». Ён мне не адказаў, таму звяртаюся да Вас. Я паглядзеў рускі артыкул пра стадыён, там шаблон акуратна размешчаны пад карткай, у мабільнай версіі назвы раздзелаў пад шаблонам. Адзіны недахоп, гэта дрэнны падзел месца для выявы і для тэксту (там 50 на 50, але лепш 30 на 70). Вы не маглі б паглядзець у вольны час, што можна зрабіць, каб шаблон адлюстроўваўся карэктна ў стацыянарнай, і ў мабільнай версіях (накшталт Вонкавыя выявы у артыкуле пра Віцебскі ЦСК)? Пад карткай ён вельмі добра выглядае ў артыкуле. --Football Beetle (размовы) 18:20, 27 верасня 2019 (+03)Адказаць

Я не ўпэўнены, што даваць шаблон славутасці адразу пасля карткі — добрая ідэя. Лепей тады падтрымаць пазначэнне такога статуса ў самой картцы, як гэта зроблена ў артыкуле Свята-Пакроўская царква (Мілаславічы).--Artsiom91 (размовы) 18:42, 27 верасня 2019 (+03)Адказаць

Калі дадаць гэты шаблон пад карткай, за гэта расстраляюць? Чытачу адразу відаць значнасць спартыўнага аб’екта ва ўсіх версіях. У нас у краіне акрамя «Дынама» іншых гістарычна важных стадыёнаў больш няма. З-за адной арэны ўносіць змены ў картку для ўсіх? Я паглядзеў, што шаблон аб гістарычнай каштоўнасці выкарыстоўваецца ў сотнях артыкулаў, там таксама могуць узнікнуць пытанні з карэктным адлюстраваннем. --Football Beetle (размовы) 19:02, 27 верасня 2019 (+03)Адказаць

Катэгарызацыя дэканатаў Пінскай дыяцэзіі

Вітаю. Падвойную катэгарызацыю рабіў толькі для сартавання ў Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі, бо шаблон {{Пінская дыяцэзія}} закідвае туды не толькі касцёлы, а і дэканаты з дыяцэзіяй -- усё змяшана. Калі можна вырашыць з мешанінай праз выключэнні ў шаблоне або асобных артыкулах, вядома, катэгарызацыя лішняя, калі не -- няхай бы была, бо праўда ж нязручна. --Максім Л. (размовы) 10:11, 10 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

Я ўвогуле выступаю супраць таго, каб навігацыйныя шаблоны дадавалі катэгорыі ў артыкулы — менавіта таму, што могуць дадавацца непатрэбныя артыкулы або з некарэктным сартаванннем. Таму выключыў у шаблоне прастаўленне катэгорыі (яна і так была ва ўсіх артыкулах прастаўлена ўручную), прыбраў дэканаты і дыяцэзію з катэгорыі, бо яны і не павінны там знаходзіцца.--Artsiom91 (размовы) 10:44, 10 кастрычніка 2019 (+03)Адказаць

Выява:Ivan Hielda.jpeg

Вітаю! Дзякуй за падказку. Памяняў. Так можа быць?  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Kryvich (р · у)

Трохі паправіў, зараз усё добра! --Artsiom91 (размовы) 11:31, 5 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Мікола Антонавіч Чарнецкі

Маю пытанне, у артыкуле Мікола Антонавіч Чарнецкі было памылкова пазначана месца нараджэння - Малыя Азяранкі, насамрэч ён нарадзіўся ў вёсцы Малыя Азяраны. У асноўным тэксце выправіў, а як выправіць месца нараджэння ў шаблоне не разабраўся. Буду ўдзячны за дапамогу. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Kryvich (р · у)

Зараз у артыкуле Мікола Антонавіч Чарнецкі і ў Маракова даецца месца нараджэння "Малыя Азяраны Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл." Аднак мне гэта падаецца не зусім слушным. У сучасным Ваўкавыскім раёне ёсць толькі Малыя Азяранкі, з якімі, відаць, выйшла блытаніна і ў Маракова. Тут сказана, што Малыя Азяраны знаходзяцца каля Крынак, а гэта pl:Ozierany Małe. Хутчэй за ўсё, менавіта там насамрэч Чарнецкі і нарадзіўся. Калі ўсё так, то выпраўлю на гэтую вёску і яе адміністрацыйную прыналежнасць.--Artsiom91 (размовы) 11:42, 5 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Вітаю, Artsiom91!

Пагартай, калі ласка, старонку Hair Peace Salon. Артыкул вылучаны на атрыманне ★, ідзе галасаванне: https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_выдатныя_артыкулы#Hair_Peace_Salon. На карысць абрання сведчаць прыклады Тэйлар Свіфт (спявачка, выдатны артыкул) і Jitters (гурт, добры артыкул), а таксама створаныя дыхтоўныя спадарожныя да Hair Peace Salon артыкулы: Gentleman, Split Before, Together Now, той жа Jitters. Што трэба палепшыць, перараблю.

Удалага дню! -- pr12402, 13 лістапада 2019

https://be.wikipedia.org/wiki/Размовы_з_удзельнікам:EROY 👀 -- pr12402, 26 лістапада 2019

Патрыярхат

Вітаю!

Скажыце, калі ласка, адкуль крыніца на напісанне "патрыярхата" (гаворка пра Родны склон)? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:34, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Ёсць напрыклад скарнік. Аднак увогуле няпростае пытанне. У нас ёсць артыкул Антырэстаўрацыя Маскоўскага патрыярхата, але пры гэтым і "патрыярхату" сустракаецца нярэдка ў адносінах да царкоўнай структуры. Тое ж датычыцца "экзархату". Таму, калі я нешта перанёс або выправіў, то гэта было хутчэй на прыведзеных вышэй падставах, але зараз з-за складанасці сітуацыі буду ўстрымлівацца ад нейкіх змяненняў да высвятлення сітуацыі.--Artsiom91 (размовы) 09:16, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Дык ніякага высвятлення сітуацыі няма. Слоўнік беларускай мовы 2013 года (граматычны, назоўніка) адназначна падае толькі канчатак "-у", што выглядае лагічным. Згадкі "патрыярхата" варта выправіць на правільныя - "патрыярхату". Увогуле канчатак "-а" ў Родным склоне абстрактных назоўнікаў падаецца даволі рэдка, хіба што ў саветызмах. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:50, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Скарнік і дае канчатак -у для абстрактнага назоўніка — пазначэння грамадскага ладу. А Патрыярхат як царква назоўнік даволі канкрэктны, бо пазначае пэўную арганізацыю. Пішам жа "старшыня камітэта", а не "старшыня камітэту", таксама "края" калі размова пра адміністрацыйную адзінку і "краю" калі проста пра нейкі афіцыйна не акрэслены кавалак зямлі.--Artsiom91 (размовы) 13:00, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Граматычны слоўнік назоўніка беларускай мовы ў тых выпадках, калі дапускаюцца двайныя канчаткі (с тым жа словам "суд"), падае абодва варыянты. Тут жа толькі адзін. Змяняю на "патрыярхату". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:29, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Калі будзеце змяняць, то змяняйце, калі ласка, на ўсіх старонках і ў назвах артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 13:32, 18 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Значэнні

Зрабіў перасылку з {{Значэнні}} на абноўлены {{Іншыя значэнні}}, але ўзнікла праблема: цяпер з НП Беларусі спасылкі ідуць у нікуды, бо раней шаблон неадназначнасці спасылаўся на старонкі без удакладнення, а цяпер з удакладненнем (значэнні). Трэба або ботам панаствараць перасылак, або ў саміх шаблонах праставіць значэнне (ідэнтычнае назве артыкула без ўдакладненне, тады шаблон не дадае (значэнні)) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:23, 24 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Лепей прайдуся ботам па старонках неадназначнасцей і для кожнай назвы, якая не змяшчае "(значэнні)" і для якой старонка з дадаткам "(значэнні)" не існуе, ствару перасылку з такога варыянта на старонку неадназначнасці. Як разумею, гэта вырашыць праблему.--Artsiom91 (размовы) 13:27, 24 лістапада 2019 (+03)Адказаць
Падтрымаў параметр "Спасылка=", думаю дапаможа для большасці выпадкаў, будзе даваць правільную спасылку. Цяпер хутчэй маецца адваротная праблема: {{значэнні|спасылка}} раней давала "спасылка (значэнні)", а зараз проста "спасылка", што для шэрагу старонак можа быць няслушна. І незразумела як гэта выправіць ботам.--Artsiom91 (размовы) 01:55, 30 лістапада 2019 (+03)Адказаць

Грэцыя на конкурсе песні Еўрабачанне

Прывітанне. Я канечне разумею, што вы паправілі накаторыя памылкі (якія дарэчы маюць спрэчныя моманты), але колеры ў табліцы навошта было псаваць? Там жа ўсё добра было. --Valkovich (размовы) 15:18, 1 снежня 2019 (+03)Адказаць

Некарэктна спрацаваў вікіфікатар, бо двукоссі там увогуле непатрэбны. Зараз прыбраў і ўсё выглядае карэктна.--Artsiom91 (размовы) 16:53, 1 снежня 2019 (+03)Адказаць
Дзякуй --Valkovich (размовы) 17:07, 1 снежня 2019 (+03)Адказаць

Шаблон:Далей

Вітаю! Можаце на хвіліначку зняць абарону з гэтага шаблона, каб я яго дагледзеў? Бо цяпер шмат артыкулаў, на якія ён спасылаецца трапляюць пад артыкулы з неправеранымі зменамі. Віт; размовы 15:25, 7 снежня 2019 (+03)Адказаць

Старонка дагледжана. --JerzyKundrat (размовы) 15:27, 7 снежня 2019 (+03)Адказаць

Завулак Вакзальны (Мвларыта)

Спадар Artsiom91, не маглі б вы зрабіць перанакіраванне гэтай старонкі на Завулак Вакзальны (Маларыта). С павагай. 178.125.50.226

Ці адпавядае, дарэчы, прадмет артыкула мінімальным крытэрыям значнасці? --JerzyKundrat (размовы) 14:24, 8 снежня 2019 (+03)Адказаць
На мой погляд, адпавядае, таму што прадмет разгледзены ў іншых крыніцах. 178.125.50.226 16:22, 8 снежня 2019 (+03)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Artsiom91/2019»