Рыгор Юр’евіч Азаронак

беларускі тэлевізійны прапагандыст
(Пасля перасылкі з Рыгор Азаронак)

Рыгор Юр’евіч Азаронак (нар. 18 кастрычніка 1994, Мінск) — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, стваральнік сюжэтаў на «Сталічным тэлебачанні» падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў.

Рыгор Азаронак
руск.: Григорий Юрьевич Азарёнок
Імя пры нараджэнні Рыгор Юр’евіч Азаронак
Род дзейнасці прапагандыст
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1995(1995-10-18) (28 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Юрый Уладзіміравіч Азаронак
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і тэлепрапагандыста Юрыя Азаронка. Навучаўся ў Акадэміі мастацтваў на рэжысёра, пасля чаго служыў у войску у 56-й асобным палку сувязі ВПС і войск СПА на пасадзе механіка-тэлефаніста апаратнай П-261 «Мушкат»[1] і даслужыўся да звання яфрэйтара[2]. Пазней Рыгор Азаронак сцвярджаў, што міністр абароны Беларусі прысвоіў яму званне лейтэнанта запасу[3].

Да 2020 года асвятляў рэгіянальныя падзеі на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, але падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта 2020 года пачаў здымаць сюжэты на палітычныя тэмы[4].

Пасля брутальнага разгону пратэстаў Рыгор Азаронак 20 лістапада 2020 года быў уключаны ў санкцыйныя спісы Латвіі, Літвы і Эстоніі[5]. 2 снежня 2021 года ён трапіў у санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[6]. У 2022 годзе да санкцый супраць Азаронка далучыліся Канада[7], Еўрапейскі Саюз (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыя[8], у 2023 годзе — Украіна[9]. За антыўкраінскую прапаганду ў сакавіку 2021 года Азаронак таксама быў унесены ў базу «Міратворца».

Прапагандысцкая актыўнасць пасля 2020 года правіць

У красавіку 2020 года Азаронак агучыў канспіралагічную версію пра паходжанне каранавіруса COVID-19, звязаўшы яго з бактэрыялагічнай зброяй ЗША, і пахваліў пасіўную пазіцыю рэжыму Лукашэнкі па супрацьдзеянню пандэміі[10].

Азаронак публічна абвінавачваў перадвыбарчы штаб Святланы Ціханоўскай у намерах пабудаваць у Беларусі «балотны канцлагер» і планах па арганізацыі масавых беспарадкаў, параўноўваў пратэстоўцаў з нацыстамі[11], пашыраў канспіралагічныя версіі адносна прычын масавых пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі[12]. Неназваных былых супрацоўнікаў беларускага дзяржаўнага тэлебачання Рыгор Азаронак абвінаваціў у дэманстратыўным звальненні і далучэнні да пратэстаў узамен на «вялікія грошы»[4].

У верасні 2020 года Рыгор Азаронак зняў тэлесюжэт пра нібыта камфортныя ўмовы ўтрымання ў ізалятары на Акрэсціна, дзе, паводле шматлікіх сведчанняў, адбываліся катаванні затрыманых пратэстоўцаў[13]. Тэлесюжэт выклікаў шматлікую крытыку ў СМІ[14][15]. За сюжэт пра пахаванне Рамана Бандарэнкі, пратэстоўца, які загінуў пасля збіцця супрацоўнікамі лукашэнкаўскіх спецслужбаў, на Азаронка падала ў суд маці забітага. У сюжэце Азаронка выкарыстоўваліся матэрыялы тайнага праслухоўвання яе тэлефонных размоў[16].

11 студзеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 13 «Аб узнагароджанні» медалём «За адвагу» Рыгора Азаронка «за высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі»[17]. 16 студзеня 2021 года Лукашэнка асабіста ўручыў медаль Азаронку на прыёме ў выставачным цэнтры «БелЭкспа»[18].

Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін зазначыла як прыклад прапаганды ў Беларусі перадачы Азаронка на канале «СТБ», у якіх дэзынфармацыя суправаджаецца мовай нянавісці[uk][19].

Датычны да разгрому беларускага незалежнага кніжнага выдавецтва «Янушкевіч». 16 мая 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ўласную кнігарню «Кнігаўка» ў Мінску па вуліцы Змітрака Бядулі, 6. У гэты ж дзень у кнігарню прыйшлі прапагандысты рэжыму Лукашэнкі Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія спрабавалі правакаваць Андрэя Янушкевіча абсурднымі пытаннямі пра змест кніг, а таксама скардзіліся на пераважную беларускамоўнасць асартыменту[20]. Сярод іншых правакацый, Азаронак назваў савецкага і літоўскага генерал-лейтэнанта Вінцаса Віткаўскаса, выяўленага ў адной з кніг выдавецтва, ветэранам СС[21]. Увечары таго ж дня ў кнігарню прыйшлі з ператрусам сілавікі рэжыму Лукашэнкі, былі затрыманыя дырэктар Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні, кніжная блогерка Настасся Карнацкая[22]. 17 мая стала вядома, што сілавікамі былі канфіскаваныя 200 кніг, 15 выданняў нібыта «будуць аддадзеныя на экспертызу»[23]. Андрэй Янушкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту[24], Настасся Карнацкая была асуджаная на 13 сутак за нібыта «дробнае хуліганства»[25].

У кастрычніку 2023 года на старонках «Мінскай праўды» Азаронак назваў крымінальную справу супраць Рады БНР, заведзеную ў Беларусі, справай «на ўсіх мярзотнікаў і гандляроў сумленнем і краінай, што здрадзілі вялікім продкам. Крымінальная справа на Бураўкіна, Алексіевіч і Быкава. Крымінальная справа на Шушкевіча. Гэта крымінальная справа на ўсё нацысцка-іудскае гняздо, якое вылезла з чорнай плямы Гарбачова»[26].

Зноскі

  1. СТБ. Корреспондент СТВ рассказал, каково это – почти год проходить срочную службу в армии (руск.)(недаступная спасылка) (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2020. Праверана 2022-1-18.
  2. Памятаеце прапагандыста Азаронка з 1990-х? Цяпер яго сын падрос і пляжыць апазіцыю ў эфіры СТБ . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  3. СТБ. Правда ли, что был руководителем ДК? Григорий Азарёнок про службу в армии (руск.)(недаступная спасылка) (9 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021. Праверана 2022-1-18.
  4. а б ОВСЕПЬЯН, Ирина. Журналист и ведущий СТВ Григорий Азаренок рассказал о психологии «невероятных» и работе в толпе (руск.). www.sb.by (20 лістапада 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  5. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников (руск.). Reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  6. ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
  7. Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 27 красавіка 2022.
  8. Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі. Новы Час (10 чэрвеня 2022).
  9. АЗАРЬОНОК Григорій Юрійович - біографія, досьє, активи | Війна і санкції (укр.). sanctions.nazk.gov.ua. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  10. Дзяржаўнае ТБ: Беларусь — не істэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай . Наша Ніва. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  11. «Это один из самых жестких фейков»: Как я читал весь трэш официальной пропаганды. The Village Беларусь (29 ліпеня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  12. Белорусам поведали о мистической войне против Лукашенко (руск.). Lenta.RU. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  13. Владыко, Александр. «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией - Лайфстайл Onlíner (руск.). Onlíner (14 верасня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  14. REFORM.by. Начальник ЦИП на Окрестина: изолятор заполнен на 90-100% (руск.). REFORM.by (14 верасня 2020). Праверана 8 кастрычніка 2023.
  15. Репортаж СТВ из Окрестина. Почему зрители оставили так много гневных комментариев? Архівавана 21 красавіка 2021. [Рэпартаж СТВ з Акрэсціна. Чаму гледачы пакінулі так шмат гнеўных каментарыяў?] — Media IQ, 17 верасня 2020 г.
  16. Беларусь: мать Романа Бондаренко подала в суд на журналиста – DW – 26.11.2020 (руск.). dw.com. Праверана 8 кастрычніка 2023.
  17. А. Лукашэнка (13 студзеня 2021). "Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2021 г. № 13 «Аб узнагароджанні»" (PDF). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 мая 2021. Архівавана 25 чэрвеня 2021.
  18. "Аляксандр Лукашэнка: Беларусы былі і будуць адным народам". Газета «Звязда». 17 студзеня 2021. Праверана 1 мая 2021.
  19. Disinformation Fuels Hate on Belarusian TV (англ.). Усходняя аператыўная група стратэгічных зносін (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2021. Праверана 8 ліпеня 2021.
  20. У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі(недаступная спасылка). budzma.org (17 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022.
  21. Михаил Полозняков. «Вы еще не читали эту книгу, а уже делаете оценки». Перед обыском в книжном магазине туда пришли Азаренок и Гладкая (руск.). mediazona.by (16 мая 2022).
  22. Анна Колмач. Гарри Поттер и «фашистская клоака». Как власти ищут экстремизм на книжных полках (руск.). mediazona.by (17 мая 2022).
  23. Пасля ператрусу сілавікі затрымалі выдаўца Янушкевіча і супрацоўніцу кнігарні «Кнігаўка», забралі 200 кніг. nashaniva.com (17 мая 2022).
  24. Выдаўцу Андрэю Янушкевічу далі 10 сутак. nashaniva.com (17 мая 2022).
  25. Прадавачку кнігарні «Кнігаўка» асудзілі за «дробнае хуліганства». nashaniva.com (18 мая 2022).
  26. За что Рада БНР попала под статью Уголовного кодекса. Все точки над і расставил Азарёнок (руск.). Минская правда (6 кастрычніка 2023). Праверана 8 кастрычніка 2023.

Спасылкі правіць