Свята-Троіцкая царква (Зэльва)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у г. п. Зэльва (Гродзенская вобласць). Помнік архітэктуры.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Царква пасля перабудовы
Царква пасля перабудовы
53°08′51,98″ пн. ш. 24°48′47,65″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Зэльва
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Аўтар праекта Аляксандр Градзецкі
Дата заснавання 1815
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000021шыфр 113Г000021
Матэрыял цэгла

ГісторыяПравіць

 
Царква ў пачатку XX ст.

Пабудавана ў 1815 годзе як уніяцкая царква, па праекце архітэктара Аляксандра Градзецкага, на падмурку старажытнай драўлянай праваслаўнай царквы датаванай па адных крыніцах 1434, па іншых 1443 годам.

У 1904—1909 гадах перабудавана святарам Іосіфам Янкоўскім на сродкі Сінода і ахвяраванні вернікаў, па праекце архітэктара Івана Плотнікава[1]. Тады ж дабудаваная званіца, ў 1910 годзе храм зноў асвячоны як праваслаўны.

Цікавыя фактыПравіць

Доўгі час пастаяннай прыхаджанкай царквы была беларуская паэтэса Ларыса Геніюш. У памяць аб ёй на тэрыторыі храма ўсталяваны помнік.

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 75

ЛітаратураПравіць

  • Зэльвенская Троіцкая царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць