Палацава-паркавы комплекс Валовічаў (Свяцк)

Свяцк
(Пасля перасылкі з Свяцкі палац)

Палацава-паркавы комплекс Валовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й паловы XVIII — пач. XIX ст. Размешчаны ў в. Свяцк, цяпер Гродзенскі раён, у былым маёнтку Валовічаў, на маляўнічай узгорыстай мясцовасці.

Палацава-паркавы комплекс
Палацава-паркавы комплекс Валовічаў
Śviacak. Сьвяцак (2006).jpg
53°47′50,75″ пн. ш. 23°39′39,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Свяцк
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Дж. Сака
Заснавальнік Ю. Валовіч
Дата пабудовы 1779 год
Будынкі:
палац • два флігелі • парк • капліца • склад
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000212шыфр 413Г000212

ГісторыяПравіць

Створаны паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака пры гродзенскім маршалку Юрыі Валовічу і яго сыне Антоніі. Фармаваўся ў два этапы: на першым у 1779 г. — будаўніцтва і афармленне інтэр’ера палаца ў раннекласіцыстычным стылі, на другім у пачатку ХІХ ст. — дапаўненне агульнай кампазіцыі бакавымі флігелямі з галерэямі-каланадамі. У пачатку ХХ ст. належаў Ю. Гурскаму.

 
Свяцкі палац у 1933 годзе

У 1920-я гады ўладальнікі Свяцка Мірэцкія прадаюць яго Гумніцкім, якія падверглі маёнтак парцэляцыі, а палац давялі да стану руінаў. У 1929 г. уладальнікі хацелі яго разабраць на цэглу, але палацу пашанцавала: яго выкупіла Міністэрства аховы здароўя Польшчы з мэтай стварыць тут наркалагічны санаторый. У 19301933 гадах палац быў рэканструяваны па праекце архітэктарам Оскарам Сасноўскім. Згодна з праектам Сасноўскага і Ю. Рачыньскага, свяцкаму палацу быў пакінуты стылістычны выгляд XVIII ст., старанна адрэстаўраваны інтэр’ер, некалі адкрытая калонная галерэя была аформлена шклом. Па звестках М. Арловіча, рэстаўрацыя палаца каштавала дзяржаве каля 1 млн. злотых. У пансіянаце ад марфінавай і іншай залежнасці лячыліся сярод іншых прадстаўнікі гарадзенскіх творчых колаў[1].

У 1985 г. парк адноўлены паводле спецыяльнага праекту. У палацы размяшчаўся санаторый «Свяцк» для хворых на сухоты. Старадаўні інтэр’ер быў знішчаны. У 2000-х санаторый быў выведзены з будынкаў палацу, а палац перададзены на баланс упраўлення адукацыі гарадзенскага райвыканкама. Палацавы комплекс апынуўся ў занядбаным стане[2][3].

Са студзеня 2017 года ідзе рэканструкцыя з частковай рэстаўрацыяй будынкаў палацава-паркавага комплексу пад шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс. У левым флігелі быў зроблены новы дах, пакрыты чарапіцай. У правым флігелі быў узмоцнены падмурак, зроблены маналітныя сцены, заменена пакрыццё даху. Былі перакладзены вонкавыя сцены дваровых і паркавых фасадаў галерэй, а таксама быў перакладзены падмурак правай галерэі[4]. Згодна з праектам левы флігель комплексу будзе функцыянаваць як гасцініца. У цэнтральнай частцы палаца каля ля параднай лесвіцы, што вядзе на другі паверх, падчас даследавання слаёў тынкоўкі былі раскрыты фрагменты гістарычнага роспісу сценаў з выявай рыцара са шчытом у руках. Таксама будзе адноўлены роспіс рамантычнай залы з выявай неба на столі і пейзажных замалёвак на сценах. Пры галоўным ўваходзе адноўлены спадзістыя карэтныя спускі паабапал шырокай лесвіцы[5].

АрхітэктураПравіць

ПалацПравіць

 
Сучасны выгляд палаца

Палац, які знаходзіцца на ўзвышшы, ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак з цокальным паверхам, накрыты высокім ламаным мансардавым дахам. Галоўны фасад расчлянёны трыма рызалітамі, цэнтральны — чатырохкалонны з трохвугольным, бакавыя — з лучковымі франтонамі. Дваровы з пяцігранным эркерам, дэкарыраваны пілястрамі і завершаны гранёным шатровым дахам. У дэкоры будынка выкарыстаныя дробныя пілястры, парталы ўваходаў, вузкія рызаліты.

Інтэр'ерПравіць

Планіроўка першага паверху калідорная, другога — анфіладная. У цэнтры — вестыбюль з параднай трохмаршавай лесвіцай, на другім паверсе — парадная васьмігранная зала з калонамі. У аздобе інтэр'ераў выкарыстаныя рэльефы, ліштвы дзвярэй, нішы з камінамі і скульптурай, роспісы сцен (рамантычныя пейзажы, антычныя статуі, вазы; мастакі Т. Манькоўскі, Ф. Смуглевіч; не захаваліся); мелася зала ў пампейскім стылі. Элементы інтэр'ера (панэлі, каміны, дзверы, люстры, кансолі, вазоны, супрапорты, мэбля) былі зроблены па эскізах і пад кіраўніцтвам Сакі.

ФлігеліПравіць

 
Флігель і аркадная галерэя

Флігелі пастаўленыя перпендыкулярна да асноўнага корпуса, накрытыя вальмавымі дахамі, аздобленыя руставанымі лапаткамі; адзін выкарыстоўваўся пад жыллё, у другім — манеж. З асноўным корпусам злучаныя паўцыркульнымі галерэямі ў выглядзе аркад.

КапліцаПравіць

 
Капліца

Насупраць палацу ў ХІХ ст. ў рэтраспектыўна-гатычным стылі пабудаваная капліца. Капліца ўяўляе сабой кампактны і прыземісты кубападобны аб'ём з трохсценнай алтарнай часткай. Спічастыя вокны на галоўным фасадзе (суцэльны двухгранны шчыт-вімперг) разам са спічастым уваходным парталам ствараюць урачыстасць фасаду і імітуюць грандыёзную трохнефную базіліку. Гатычную вертыкальнасць будынку надае таксама высокі двухсхільны дах[6].

За савецкім часам капліца не дзейнічала. Наноў яе асвяцілі 6 жніўня 1996. У наш час капліца належыць да Сапоцкінскай парафіі Сапоцкінскага дэканата[7].

ПаркПравіць

 
Сажалка ў парку

Парк пейзажнага тыпу, плошча 12 га; закладзены ў канцы XVIII — пачатку ХІХ ст. Размешчаны на двух пагорках, у лагчыне — сістэма вадаёмаў на розных узроўнях, за імі лясны масіў. Цэнтр кампазіцыі — палац з партэрам перад ім.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць