Няміга (станцыя метро, Мінск)
Няміга (трансліт.: Niamiha) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі. Адкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў.
«Няміга» | |
![]() | |
Дата адкрыцця: | 1990 |
---|---|
Суседнія станцыі: | Фрунзенская і Купалаўская |
![]() |
Станцыя знаходзіцца ў гістарычным цэнтры города Мінска і названа па імені ракі Нямігі.
Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.
Архітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр’ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільнікі, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятлюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няміга (станцыя метро, Мінск)