ФК Ліда

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Абутнік Ліда)

«Ліда» — беларускі футбольны клуб з горада Ліда, заснаваны ў 1962 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія сустрэчы праводзіць на стадыёне «Старт».

Ліда
ФК Ліда.gif
Поўная назва ДУ «Футбольны клуб „Ліда“»
Заснаваны 1962
Горад Ліда, Беларусь
Стадыён «Старт»
Умяшчальнасць: 3000
Дырэктар Іван Дубатоўка
Галоўны трэнер Аляксей Дабравольскі
Чэмпіянат Першая ліга
2023 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

У 1992—2000 гадах (з перапынкамі) гуляла ў Вышэйшай лізе. З 2001 года выступае ў Першай лізе, двойчы (па выніках сезонаў 2006 і 2010) апускаліся ў Другую лігу.

2013 правіць

У пачатку 2013 года быў адкрыты новы стадыён «Старт», дзе «Ліда» стала праводзіць свае хатнія матчы нароўні з ранейшым стадыёнам «Юнацтва».

У сезоне 2013 «Ліда» мела добры склад, у якім галоўным чынам выступалі ўласныя выхаванцы. Каманда выдала добры старт, не атрымаўшы ніводнага паражэння за першыя 10 тураў. У многім гэта адбылося дзякуючы намаганням нападніка Ігара Крывабока, які хутка ўзначаліў табліцу бамбардзіраў усёй Першай лігі. Але ў ліпені Крывабок перайшоў у наваполацкі «Нафтан», а «Ліда» выдала некалькі дрэнных матчаў (сярод іх паражэнне ў Кубку Беларусі ад «Смаргоні» 0:5).

У жніўні гульня каманды зноў наладзілася. Замест Крывабока лідарства ў камандзе ўзяў іншы ветэран, Дзмітрый Кавалёнак. У выніку «Ліда» выйшла на чацвёртае месца і нават навязвала барацьбу «Віцебску» за трэці радок. Тым не менш, у канцы турніру камандзе прыйшлося бараніць сваё чацвёртае месца ад «Бярозы-2010». Толькі дзякуючы перамозе ў апошнім туры над «Гарадзеяй» (2:0) «Ліда» змагла заняць чацвёртае месца, якое стала найлепшым для каманды з 2001 года.

2014 правіць

Узімку 2014 «Ліду» пакінулі вопытныя ігракі: Віталь Надзіеўскі і Віталь Тарашчык завяршылі кар’еру, а ўжо перад самым пачаткам сезона ў склад гродзенскага «Нёмана» вярнуўся Дзмітрый Кавалёнак. У выніку каманда, хоць і захавала большую частку ігракоў, ужо не здолела змагацца за высокія месцы і большую частку сезона правяла ў сярэдзіне табліцы. Але, правальны канец сезона адкінуў «Ліду» на 14 месца з 16.

2015 правіць

У сезоне 2015 у «Лідзе» адбылася змена на трэнерскім мастку: замест Андрэя Пятрова каманду ўзначаліў былы брамнік клуба Максім Лычоў, які раней уваходзіў у трэнерскі штаб. Нягледзячы на тое, што клуб пакінула значная колькасць ігракоў, гэта было кампенсавана запрашэннем шэрагу выканаўцаў, як Эдуард Чудноўскі і Сяргей Кавалюк. «Ліда» няўдала пачала сезон, атрымаўшы два паражэнні на старце, але потым стала атрымліваць перамогу за перамогай, і першы круг каманда скончыла на трэцім месцы, якое давала права на выхад у Вышэйшую лігу. Падчас летняга трансфернага акна Кавалюк перайшоў у гродзенскі «Нёман», і другі круг «Ліда» правяла няўдала, хутка выбыўшы з барацьбы за медалі. Сезон каманда скончыла на шостым месцы.

2016 правіць

У пачатку сезона 2016 галоўным трэнерам «Ліды» быў прызначаны Віталь Тарашчык. Аднак, ужо ў чэрвені ён пакінуў сваю пасаду, на той момант каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы. У жніўні 2016 года новым трэнерам стаў Вячаслаў Герашчанка. Пры ім «Ліда» доўгі час знаходзілася ў ніжняй палове, але паспяховы фініш дазволіў камандзе ўзняцца на шосты радок.

2017 правіць

Сезон 2017 «Ліда» пачала пад кіраўніцтвам Пятра Качуры. Пасля неблагога пачатку каманда стала цярпець паражэнні, некаторы час «Ліда» займала апошні радок табліцы. Улетку замест Качуры новым трэнерам стаў Сяргей Саладоўнікаў. Лідскі клуб па выніках сезона заняў 14-е месца і захаваў месца ў Першай лізе.

2018 правіць

Перад пачаткам сезона 2018 «Ліда» істотна ўзмацніла склад, запрасіўшы шмат ігракоў з вопытам гульні ў Вышэйшай лізе. Каманда разглядалася як адзін з прэтэндэнтаў на барацьбу з выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, з самага пачатку турніру «Ліда» стала саступаць асноўным канкурэнтам і хутка перастала навязваць барацьбу першым тром камандам. Далей сезон прайшоў даволі паспяхова, каманда ўпэўнена замацавалася на чацвёртым радку і ў канцы амаль дагнала «Белшыну», але ўсё ж фінішавала на чацвёртым месцы.

2019 правіць

У пачатку 2019 года «Ліду» пакінула большая частка ігракоў, каманду замест Сяргея Саладоўнікава зноў узначаліў Вячаслаў Герашчанка. Склад быў сабраны ў асноўным з маладых ігракоў, а таксама выхаванцаў лідскага футбола. Каманда не разглядалася як прэтэндэнт на высокія месцы, аднак здолела добра пачаць сезон, доўгі час ішла ўверсе табліцы. У ліпені 2019 года Герашчанка стаў галоўным трэнерам літоўскай «Палангі», кіраваць «Лідай» застаўся яго памочнік Юрый Каратай. У другой палове сезона «Ліда» паказвала горшыя вынікі і фінішавала ў чэмпіянаце сёмай.

2020-я правіць

У сезоне 2020 у каманды значна абнавіўся склад, былі запрошаны ў асноўным маладыя ігракі, а таксама расійскія выканаўцы. Трэнерам быў зацверджаны Юрый Каратай. Каманда пачала турнір са штрафам у тры ачкі за ўдзел у дагаварных матчах у сезонах 2017—2018. На працягу сезона «Ліда» заставалася ў сярэдзіне табліцы, паказваючы нестабільныыя вынікі: перамогу над камандамі верхняй паловы чаргаваліся з паражэннямі і нічыямі з аўтсайдарамі. У кастрычніку ад трэнерскай пасады быў адхілены Юрый Каратай, яго абавязкі стаў выконваць Сяргей Петрушэўскі. Каманда зноў скончыла сезон на сёмым месцы.

У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Сяргей Петрушэўскі. Клуб страціў асноўных ігракоў, якіх зноў замянілі маладыя, пераважна гродзенскія футбалісты. Сезон пачаўся для каманды няблага, але пазней клуб трапіў у ніжнюю частку табліцы. Гэта праходзіла адначасова з пагаршэннем фінансавага становішча, з-за чаго ўлетку каманду пакінула некалькі вопытных ігракоў, а пазней, у кастрычніку, з-за нявыплаты заробку былому трэнеру клуба Паўлу Лісоўскаму на «Ліду» была накладзена забарона на трансферы[1]. Апошняя трэць турніру была правалена, каманда цярпела паражэнні за паражэннямі і скончыла сезон на 11-м месцы з 12.

Сезон 2022 пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Віталя Рашкевіча. Каманда апынулася ўнізе табліцы, хоць часам адбірала ачкі ў фаварытаў. У ліпені Рашкевіч быў звольнены, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў яго памочнік Аляксей Дабравольскі. Чэмпіянат лідская каманда скончыла на 10-м месцы з 13. У сезоне 2023 «Ліда» знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала дзясятай з 17 каманд.

Папярэднія назвы правіць

  • 1962—1963: «Чырвоны сцяг»
  • 1963—1971: «Вымпел»
  • 1971—1996: «Абутнік»
  • з 1997: «Ліда»

Дасягненні правіць

БССР правіць

Рэспубліка Беларусь правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на сакавік 2024 года[2].

Паз. Імя Нар.
25   Бр Яўген Грэмза 1995
2   Аб Павел Шорац 1998
3   Аб Антон Лазараў 1996
5   Аб Арцём Салыга 2002
6   Аб Аляксандр Куйжа 2004
13   Аб Яўген Карповіч 2001
20   Аб Вадзім Іваноўскі 2003
23   Аб Васіль Васіленка 1996
  Аб Дзяніс Хадыка 2005
4   ПА Аляксандр Сасноўскі 2003
8   ПА Дзмітрый Градабоеў (капітан) 1991
10   ПА Ілья Баглай 1998
Паз. Імя Нар.
14   ПА Даніял Чэрыўханаў 1998
17   ПА Сямён Заец 2003
18   ПА Аляксей Жывушко 2004
19   ПА Яўген Санюк 2000
  ПА Руслан Аскераў 2001
  ПА Ягор Забелін 2004
  ПА Кірыл Кавалюк 2003
  ПА Максім Клунок 2000
7   Нап Даніла Слесарчук (у арэндзе са «Славіі») 2001
11   Нап Данііл Куцапалаў 1998
  Нап Марк Алелюнас 2003
  Нап Аляксандр Бурнос 1999

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 12 15 4 3 8 13–18 11 1/8 фіналу
1992/93 Першая (Д1) 16 32 4 9 19 13–45 17 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
1993/94 Другая (Д2) 1 28 20 6 2 49–14 46 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
1994/95 Першая (Д1) 8 30 10 10 10 32–36 30 1/8 фіналу
1995 Першая (Д1) 12 15 4 4 7 15–23 16 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 15 30 6 6 18 26–43 24 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 3 30 20 5 5 59–24 65 1/8 фіналу Змена назваў ліг
1998 Першая (Д2) 1 30 23 5 2 65–19 74 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
1999 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 4 19 27–64 25 Чвэрцьфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 14 30 3 10 17 16–60 19 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2001 Першая (Д2) 9 28 9 7 12 27–33 34 1/32 фіналу
2002 Першая (Д2) 6 30 14 4 12 39–39 46 1/32 фіналу
2003 Першая (Д2) 8 30 13 4 13 45–35 43
2004 Першая (Д2) 8 30 11 7 12 37–30 40 1/8 фіналу
2005 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 41–43 37 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 13 26 6 5 15 23–45 23 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2007 Другая (Д3) 2 30 20 5 5 78–34 65 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 11 26 6 7 13 24–45 25 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 11 26 6 8 12 19–31 26 1/32 фіналу
2010 Першая (Д2) 16 30 4 7 19 23–59 19 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2011 Другая (Д3) 1 30 23 4 3 60–21 73 Чвэрцьфінал   Выхад у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 11 28 8 6 14 32–49 30 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 4 30 15 7 8 53–38 52 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 14 30 10 1 19 46–64 31 1/16 фіналу
2015 Першая (Д2) 6 30 15 5 10 60–53 50 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 6 26 11 5 10 26–33 38 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 14 30 6 10 14 28–39 28 1/32 фіналу
2018 Першая (Д2) 4 28 18 4 6 45–18 58 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 7 28 12 8 8 49–32 44 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 7 26 9 7 10 37–42 31[A] 1/32 фіналу
2021 Першая (Д2) 11 33 4 9 20 33–75 21 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 10 24 6 8 10 35–43 26 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 10 32 12 5 15 44–48 41 1/16 фіналу
  1. З каманды зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. Футбол. На "Лиду" наложен запрет на трансферы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2023. Праверана 27 лістапада 2021.
  2. От "Арсенала" и "Витебска" до "Нивы" и "Бумпрома". Заявки команд первой лиги (руск.). football.by (31 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.

Спасылкі правіць