Цэнтральнае бюро КП(б)Б
Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Цэнтра́льнае бюро Камуністы́чнай па́ртыі (бальшавікоў) Беларусі (ЦБ КП(б)Б) — вышэйшы кіруючы орган Кампартыі Беларусі паміж з’ездамі 31 снежня 1918 да 6 сакавіка 1919 гг. і з верасня 1920 да лютага 1924 гг.
Гісторыя
правіцьЗ сакавіка 1919 года да верасня 1920 года КП(б)Б была аб’яднана з КП(б)ЛіБ. Выбіралася з’ездам для ажыцяўлення палітычнага, гаспадарчага і культурнага кіраўніцтва ў рэспубліцы, рэалізацыі рашэнняў з’ездаў РКП(б) і КП(б)Б. Мела Сакратарыят і Прэзідыум, з лютага да мая 1924 года ў сувязі з правядзеннем узбуйнення БССР замест ЦБ існавала Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б).
VIII з’езд КП(б)Б (12 — 14 мая 1924 года) выбраў ЦК КП(б)Б.
Склад
правіцьНа I з’ездзе КП(б)Б у склад бюро былі абраныя 15 чалавек: І. Я. Алібегаў, А. А. Андрэеў, З. Жылуновіч (Ц. Гартны), С. В. Іваноў, М. І. Калмановіч, В. Г. Кнорын (сакратар), І. В. Лагун, А. Ф. Мяснікоў, Р. П. Найдзёнкаў, Р. В. Пікель, Я. Ф. Пярно, І. І. Рэйнгольд, У. С. Селязнёў, В. З. Собалеў, В. І. Яркін.
На III з’ездзе КП(б)Б у склад бюро былі абраныя 9 членаў и 4 кандыдаты: В. Г. Кнорын, А. Р. Чарвякоў, А. С. Славінскі, Я. А. Адамовіч і іншыя.
Сакратарыят ЦБ
правіцьУ склад Сакратарыята ЦБ КПБ(б) у розныя часы ўваходзілі:
- Я. Б. Генкін (26 лістапада 1920 — 25 лютага 1921)
- В. Г. Кнорын (26 лістапада 1920 — 18 снежня 1920, 2 сакавіка 1921 — 10 мая 1921, 10 мая 1921 — 11 мая 1922 адказны сакратар)
- П. М. Серабракоў (26 лістапада 1920 — 7 студзеня 1921)
- І. А. Вайнер (7 студзеня 1921 — 15 кастрычніка 1921)
- А. Х. Гетнер (2 сакавіка 1921 — 28 красавіка 1921)
- С. Г. Булат (10 мая 1921 — 24 ліпеня 1921)
- В. А. Багуцкі (11 мая 1922 — 10 лютага 1924 адказны сакратар)
Прэзідыум ЦБ
правіцьНа пленарным паседжанні 20 кастрычніка 1921 года ў склад Прэзідыума ЦБ былі абраныя:
На пленарным паседжанні 20 сакавіка 1922 года ў склад Прэзідыума ЦБ былі абраныя:
- В. А. Багуцкі
- Я. Б. Быкін — вызвалены ад абавязкаў на пленарным паседжанні 14 кастрычніка 1922 года
- В. Г. Кнорын — вызвалены ад абавязкаў на пленарным паседжанні 14 кастрычніка 1922 года
- А. Р. Чарвякоў
На пленарным паседжанні 14 кастрычніка 1922 года ў склад Прэзідыума замест выбыўшых былі абраныя новыя члены:
На пленарным паседжанні 26 сакавіка 1923 года ў склад Прэзідыума ЦБ былі абраныя:
Старшыні ЦБ КП(б)Б
правіць- А. Ф. Мяснікоў 31.12.1918 — 04.03.1919
- В. Г. Кнорын 13.09 — 10.11.1920
- Я. Б. Генкін 11.11.1920 — 01.1921
- В. Г. Кнорын 02.1921 — 05.1922
- В. А. Багуцкі 11.05.1922 — 3.02.1924
Літаратура
правіць- ЦЭНТРАЛЬНАЕ БЮРО КП(б)Б [ЦБ КП(б)Б] // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). С. 170