Тарту

(Пасля перасылкі з Юр’еў (горад))

Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.

Горад
Тарту
эст.: Tartu
Tartu asv2022-04 img31 View from Emajõe Tower.jpg
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Юр’еў
Плошча
Водныя аб’екты
Насельніцтва
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+3727
Паштовыя індэксы
50050–51111
Аўтамабільны код
T
Афіцыйны сайт
tartu.ee(эст.)
Тарту на карце Эстоніі
Тарту (Эстонія)
Тарту

МесцазнаходжаннеПравіць

Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.

ЭканомікаПравіць

У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.

ТранспартПравіць

Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.

АдукацыяПравіць

КультураПравіць

Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940—1988 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — мастацкі музей, музей спорту; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.

СлавутасціПравіць

У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яана (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя.

Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і інш. помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.

Раёны горадаПравіць

  • Анелін
  • Веэрыку
  • Ваксалі
  • Іхастэ
  • Карлава
  • Кесклін
  • Маар’ямыйза
  • Раадзі-Круусамяе
  • Ропка
  • Супілін
  • Тамелін
  • Цяхтверэ
  • Юлейые
  • Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)

ГалерэяПравіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

Зноскі

  1. а б Land Board — 1990. Праверана 18 ліпеня 2018.
  2. Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 4 чэрвеня 2021.

СпасылкіПравіць