3 лютага
(Пасля перасылкі з 3.2)
3 лютага — трыццаць чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 1488: Партугальскі мараплавец Барталамеў Дыяш дасягнуў паўднёвага пункта Афрыкі — мыса Добрай Надзеі.
- 1769: У Расіі выпушчаны першыя папяровыя грошы — асігнацыі.
- 1815: У Швейцарыі заснавана першая ў свеце фабрыка па вытворчасці цвёрдага сыру.
- 1830: Прадстаўнікамі Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі падпісан Лонданскі пратакол, які абвясціў Грэцыю незалежнай канстытуцыйнай манархіяй.
- 1854: Рускія войскі пад кіраўніцтвам М. Д. Гарчакова адбілі атаку турэцкай арміі ля Журжы падчас Крымскай вайны.
- 1867: Муцухіта стаў 122-м імператарам Японіі (Імператар Мэйдзі).
- 1919: На Усебеларускім з’ездзе саветаў была прынята першая канстытуцыя БССР.
- 1927: Косаўскі расстрэл: у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- 1945: Пераможнае заканчэнне Вісла-Одэрскай аперацыі савецкіх войскаў.
- 1990: У Мінску адбыўся І-ы з’езд Сялянскага саюза Беларусі (са студзеня 1993 года Беларускі саюз фермераў).
- 1994: Пачатак Беларуска-пакістанскіх адносін.
- 2022: Падчас аперацыі амерыканскіх вайскоўцаў у Сірыі забіты лідар Ісламскай дзяржавы Абу Ібрагім аль-Хашымі аль-Курашы.
Нарадзіліся
правіць- 1758: Валянцін Воднік, cлавенскі паэт, дзеяч нацыянальнага адраджэння.
- 1809: Фелікс Мендэльсон, нямецкі кампазітар (пам. 4.11.1847)
- 1830: Роберт Гаскойн-Сесіл Солсберы, брытанскі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (пам. 22.8.1903)
- 1854: Сяргей Корсакаў, рускі псіхіятр, заснавальнік маскоўскай школы псіхіятрыі (пам. 1900)
- 1862: Сава Цімафеевіч Марозаў, прамысловец і мецэнат.
- 1872: Іван Фамін, выдатны рускі архітэктар, заснавальнік неакласіцызму ў рускай архітэктуры (пам. 1936).
- 1874: Гертруда Стайн, амерыканская пісьменніца (пам. 27.7.1946)
- 1887: Георг Тракль, аўстрыйскі паэт
- 1895: Андрэ Бодэн, французскі жывапісец
- 1898: Алвар Аалта, фінскі архітэктар і дызайнер
- 1899: Лао Шэ, кітайскі пісьменнік (пам. 24.8.1966)
- 1915: Ёханес Коткас, эстонскі барэц класічнага стылю
- 1947: Пол Остэр, амерыканскі пісьменнік
- 1948: Хенінг Манкель, шведскі тэатральны рэжысёр, пісьменнік
- 1956: Нейтан Лейн, амерыканскі акцёр
- 1968: Ігар Мікалаевіч Кавалевіч, беларускі футбаліст
- 1968: Віктар Каліна, беларускі музыкант, спявак шансону
- 1985: Андрэй Касціцын, беларускі хакеіст
- 1992: Павел Дзмітрыевіч Крук, беларускі футбаліст
Памерлі
правіць- 865: Ансгар, святы
- 1451: Мурад II, султан Асманскай імперыі (нар. 1404)
- 1468: Ёган Гутэнберг, пачынальнік кнігадрукавання
- 1811: Іаган Бекман, нямецкі вучоны
- 1924: Томас Вудра Вільсан, 28-ы прэзідэнт ЗША (нар. 28.12.1856)
- 1925: Олівер Хэвісайд, англійскі вучоны-самавук
- 1935: Гуга Юнкерс, нямецкі авіяканструктар і прамысловец
- 1959: Бадзі Холі, амерыканскі спявак
- 1964: Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадска-культурны дзеяч, паэт, выдавец
- 1989: Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар
- 2005: Зураб Жванія, прэм’ер-міністр Грузіі (нар. 9.12.1963)
- 2012: Март Порт, эстонскі архітэктар
Святкуюць
правіць- ЗША: Дзень чатырох капеланаў
- Мазамбік: Дзень герояў
- Сан-Тамэ і Прынсіпі: Дзень пакутнікаў
- Тайланд: Дзень ветэранаў
- Японія: Сэцубун
- Дзень памяці св. Максіма Грэка (Руская праваслаўная царква)