Вішня звычайная

від раслін
(Пасля перасылкі з Prunus vulgaris)

Вішня звычайная[3][4], Вішэння[5] (Prunus cerasus) — драўняная расліна, якую вырошчваюць у садах; від роду Сліва (Prunus) падроду Вішня сямейства Ружавыя (Rosaceae)[6].

Вішня звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunus cerasus L., Sp. Pl., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24773
NCBI  140311
EOL  242597
GRIN  t:29866
IPNI  729574-1
TPL  rjp-696

Батанічнае апісанне правіць

 
Вішня звычайная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Вішня звычайная — невялікае дрэва ці куст, дасягае да 5[6] м у вышыню з бліскучай карой шэра-бурага колеру[6].

Лісце скурыстае, чаргаванае, чарашковае, шырокаэліптычнае, завостранае, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлей, дасягае ў даўжыню да 5—6 см[6].

Кветкі найчасцей белага колеру, сабраныя ў парасоніках па 2—3 кветкі. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць, тычынак 15—20, песцік адзін. Кветкі распускаюцца пасля лісця[6].

Плод — кісла-салодкая, шарападобная касцянка светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру, да 1 см у дыяметры, пакрытая лупінай, мякаць сакавітая, мясістая, костачка ад мякаці не аддзяляецца[6].

Экалогія правіць

Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[7]. Цвіце ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, плоданасіць з другой паловы мая. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы вылучаюцца вялікімі памерамі дрэў[8].

Плады вішні звычайнай правіць

Неапрацаваныя плады вішні
Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта
Энергетычная каштоўнасць 52 ккал 217 кДж
Вада84,4 г
Бялкі0,8г
Тлушчы0,2 г
Вугляводы10,6 г

Рыбафлавін (B2)0,03 мг
Фалацын (B9)6 мкг
Аскарбінавая кіслата (віт. C)15 мг

Кальцый37 мг
Жалеза0,5 мг
Магній26 мг
Фосфар30 мг
Калій256 мг

Медзь100 мкг 

Плады вішні звычайнай маюць кісла-салодкі смак. Плады змяшчаюць арганічныя кіслоты (лімонная кіслата, яблычная кіслата, хінная кіслата, бурштынавая кіслата, саліцылавая кіслата)[6].

Плады вішні звычайнай змяшчаюць макраэлементы (калій, кальцый, фосфар, магній), мікраэлементы (медзь, жалеза), а таксама пекцінавыя рэчывы, дубільныя рэчывы, ферменты, антацыяны, цукры (глюкоза, фруктоза), вітаміны А, С, В2, РР, Р, фалійная кіслата, кумарын[6].

Выкарыстанне правіць

 
 
Паштовая марка Беларусі, 2004

Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні для стварэння культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і стэпавая (Prunus chamaecerasus).

Сустракаецца толькі ў культуры; у дзікай прыродзе няма. Некаторыя біёлагі лічаць вішню звычайную вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай (Prunus chamaecerasus) з чарэшняй (Prunus avium)[8], які ўзнік і шмат разоў паўтараўся ў месцах сумеснага росту матчыных відаў. Думаюць, што натуральнае скрыжоўванне чарэшні і вішні стэпавай адбылося ў Македоніі, але, магчыма, на Паўночным Каўказе і ў Прыдняпроўі[9].

Плады вішні спажываюць свежымі. Таксама яны прыдатны для розных відаў перапрацоўкі: з іх гатуюць сокі, кампоты, пладовыя віны, варэнне, джэм, кісялі, жэле; начынку для варэнікаў, пірагоў.

Медыцынскае выкарыстанне правіць

Лекавай сыравінай з’яўляюцца спелыя свежыя плады вішні і высушаны сок дрэва (клей)[6]. Вішнёвы сіроп прымяняюць у медыцыне для выпраўлення смаку вадкіх лекавых формаў (настоек, адвараў, мікстур), звычайна складае 1/5—1/10 іх аб’ёму[6].

У народнай медыцыне вішнёвы сок ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах. Ёсць указанні пра заспакойваючае і супрацьсутаргавае дзеянне водных настояў пладоў вішні[6]. У эмульсіі з насення вішань і адвару з пладаножак выразнае мачагоннае дзеянне, іх рэкамендуюць для лячэння мачакіслых дыятэзаў і захворванняў суставаў. Адвары з галін вішні аказваюць добрае супрацьдыярэйнае дзеянне, іх назначаюць пры хранічных калітах[6].

Костачкі вішні і яе насенне пры ўжыванні ў вялікай колькасці могуць аказаць атрутнае дзеянне[6].

Галерэя правіць

 

Агульны выгляд

 

Лісце

 

Кветкі

 

Плады

Вішня ў культуры правіць

У літаратуры правіць

Ціха трапечуцца лісці зялёныя,
З ветрыкам мову вядуць;
Вішні, узняўшыся белай каронаю,
Быццам дзяўчаты, цвітуць.

Якуб Колас. «Майская раніца».[10]

Вобразам вішні ў сваіх вершах карысталіся Яўгенія Янішчыц[11], Таццяна Дзям'янава[12], Максім Багдановіч[13].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914. (руск.)
  6. а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Вишня обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 37—39. — 200 с. — 130 000 экз.
  7. Вишня обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  8. а б Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с.
  9. Вишня обыкновенная Архівавана 12 чэрвеня 2013. (руск.)
  10. Якуб Колас. «Майская раніца» Архівавана 4 сакавіка 2016.
  11. Я. Янішчыц. «Вішня»
  12. Т. Дзям’янава. «Санет»
  13. М. Адамовіч. «Па-над белым пухам вішняў»

Спасылкі правіць