Остготы

(Пасля перасылкі з Астраготы)

Остго́ты (астраготы (лац.: Ostrogothi) або грэйтунгі (лац.: Greutungi)) — старажытнагерманскае племя, якое складала ўсходнюю галіну гоцкага племяннога аб'яднання, і распалася да сярэдзіны III стагоддзя на дзве племянныя групы: вестготаў і остготаў.

Сцяг Італіі Гісторыя Італіі
Flag of Italy
Старажытны свет
Дагістарычная Італія
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.)
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.)
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.)
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.)
Сярэдневякоўе
Сярэдневяковая Італія
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.)
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.)
Сярэдневяковае каралеўства Італія
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы
Новы час
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.)
Італьянскія войны (1494—1559)
Італія ў Новы час (1559—1814)
Рысарджымента (1815—1861)
Сучасная гісторыя
Каралеўства Італія (1861—1945)
✰ Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918)
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945)
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945)
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час)
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я)
Асобныя тэмы
Гістарычныя дзяржавы Італіі
Ваенная гісторыя Італіі
Эканамічная гісторыя Італіі
Генетычная гісторыя Італіі
Выбарчая гісторыя
Гісторыя моды ў Італіі
Паштовая гісторыя
Чыгуначная гісторыя
Гісторыя грошай у Італіі
Гісторыя музыкі ў Італіі

Партал «Італія»

Нароўні з лангабардамі остготы лічацца аднымі з далёкіх продкаў сучасных італьянцаў.

З сярэдзіны III ст. па вызваленне з-пад улады гунаў правіць

 
Вельбарская і чарняхоўская культуры ў III стагоддзі н.э.:
      — Гёталанд       — вельбарская культура,       — чарняхоўская культура,       — Рымская імперыя.

У III—IV стст. арэал пражывання остготаў ад арэала вестготаў аддзяляла Днепра-Днястроўскае двурэчча; остготы тады жылі ў Крыме і стэпах Прыазоўя паміж Дняпром і Донам.

Археалагічнымі даследаваннямі ўсталявана, што напачатку IV ст. асобныя групы носьбітаў чарняхоўскай культуры з выразнай вельбарскай традыцыяй пачалі прасоўвацца на поўнач ад ракі Стугны, выцясняючы насельніцтва кіеўскай культуры; паводле меркавання Р. У. Церпілоўскага, такая сітуацыя найбольш дакладна адпавядае апісаным Іарданам войнам остготаў з венетамі[1].

Заснавальнікам остгоцкага конунгства лічыцца Германарых, які паходзіў з роду Амалаў, што некалі кіравалі ўсімі готамі. Суседзі паважалі Германарыха за адвагу, у народных паданнях ён займае бачнае месца. Быўшы конунгам, Германарых аб'яднаў пад сваёй уладай некаторыя германскія плямёны — грэйтунгаў, тайфалаў і інш. (за выключэннем вестготаў) — і частку суседніх сармацкіх і аланскіх плямёнаў. Каля 370 г. каля нізоўяў Дона з'явіліся гуны і напалі на багатыя ўладанні остготаў. Германарых павёў свае войскі супраць гунаў, але быў разбіты. Пасля забойства Германарыха ў 375 г. яго пераемнік Вітымір-Вінітарый («Вітымір, пераможца венедаў») напаў на краіну падуладных гунам антаў і загадаў раскрыжаваць іх правадыра Боза, яго сыноў і 70 старэйшын; неўзабаве пасля гэтага Вітымір ваяваў з гунамі, але таксама быў разбіты і паў на полі бітвы ў 376 г. Вайскаводы Алатэй і Сафрах адступілі з ацалелымі остготамі і маленькім сынам Вітыміра да Днястра, пад прыкрыццё лагера вестготаў; астатнія остготы скарыліся гунам, якія пакінулі іх жыць на ранейшых месцах. Шматлікія остгоцкія военачальнікі і нават нашчадкі Амалаў сустракаюцца потым сярод вайскаводаў Атылы, які здзяйсняў свае паходы разам з остготамі. Пры Феадосіі частка остготаў была паселена ў Лідзіі і Фрыгіі. Пасля смерці Атылы яго дзяржава пачала распадацца, і остготы пасяліліся ў Паноніі, паўстаўшы супраць гунаў пад правадырствам трох братоў з роду Амалаў, Валаміра, Тэадэміра і Відыміра I. У 454 г. у Паноніі адбылася бітва пры рацэ Недаа, у выніку якой гунскае валадарства ў Еўропе было канчаткова падарвана.

Каралеўства остготаў правіць

 
Межы каралеўства остготаў

Остготы часта нападалі на Ілірыю, патрабуючы выплаты даніны, а затым уключылі Ілірыю і Далмацыю разам з Італіяй у склад сваёй дзяржавы, якая ў айчыннай гістарыяграфіі атрымала назву Каралеўства остготаў. Яны заключылі саюз з Гейзерыхам для нападу на Усходнюю Рымскую імперыю. У 454 г. каханая наложніца Тэадэміра, Эрэліва (Еўсевія ці Еліена), нарадзіла сына Тэадорыха, пазней празванага Вялікім. У дзяцінстве ён быў адпраўлены закладнікам у Канстанцінопаль, дзе атрымаў выхаванне і адукацыю. Вярнуўшыся да бацькі ва ўзросце 18 гадоў, ён стаў яго спадчыннікам каля 475 г., а ў 481 г. стаў адзіным каралём усіх остготаў. Са згоды імператара Зянона Тэадорых адправіўся ў паход супраць Італіі, дзе кіраваў тады Адаакр.

Узімку 488 г. готы сабраліся з Панонскіх раўнін у Нову, сталіцу каралеўства Тэадорыха, і ў колькасці да 250 тыс. рушылі ў Італію. Дзякуючы добра ўмацаванай Равене, Адаакр некалькі гадоў абараняўся, але ў 493 г. з ім быў заключаны мірны дагавор, паводле якога Тэадорых і ён разам павінны былі кіраваць Італіяй. Пазней Тэадорых забіў Адаакра і застаўся адзіным уладаром Італіі, а таксама Норыка, Рэцыі, Ціроля. Марай Тэадорыха была зліць остготаў і рымлян у адзін народ, аб'яднаць рымскі элемент з германскім, насадзіць рымскую культуру сярод германцаў і падпарадкаваць варвараў.

 
Палац Тэадорыха на мазаіцы з Сант-Апалінарэ-Нуова

Але Тэадорых быў не імператарам, а намеснікам імператара Усходняй Рымскай імперыі (dominus rerum) і гоцкім каралём. Яго адносіны з імперыяй былі фальшывыя, бо яму трэба было жыць з ёю ў міры, але тым жа часам ён хацеў быць незалежным валадаром. Знешняя палітыка Тэадорыха мела мірны характар; ён быў старэйшым над усімі каралямі варвараў. Ён глядзеў на сябе і остготаў, як на пасярэднікаў паміж антычным светам і варварскім. Сямейства Тэадорыха атрымала рымскую адукацыю. Быўшы арыянінам, ён адрозніваўся верацерпнасцю, але рэлігійны антаганізм готаў-арыян і каталікоў-рымлян быў галоўнай перашкодай поспеху яго імкненняў. Пры двары Тэадорыха жылі Сімах, Баэцый, Касіядор, Іардан.

Рэлігійныя звады служылі нагодай да сутыкненняў каралеўства остготаў з Усходняй Рымскай імперыяй; гэта зрабіла Тэадорыха больш жорсткім, і пад канец жыцця ён стаў пераследваць рымскіх сенатараў і каталікоў. У 526 г. Тэадорых памёр, і з гэтага часу пачынаецца хуткі заняпад остгоцкага каралеўства, якое за Тэадорыхам дасягнула вышэйшай ступені росквіту.

Спачатку кіравала дачка Тэадорыха Амаласунта (526534) як апякунка свайго малалетняга сына Аталарыха. Разумная і адукаваная, яна не карысталася любоўю готаў, таму што заступалася за рымлян. Яна вярнула дзецям Баэцыя і Сімаха канфіскаваныя маёнткі іх бацькоў, прыслухвалася ў сваёй дзейнасці да парад Касіядора, а свайго сына Аталарыха прымушала займацца навукамі.

Падзенне каралеўства правіць

Уварванне Велізарыя правіць

Пасля смерці Аталарыха (у кастрычніку 534 г.) Амаласунта спрабавала вярнуць сабе каралеўскую ўладу шляхам замужжа, прапанаваўшы свайму стрыечнаму брату Тэадахаду стаць яе мужам, але кіраванне каралеўствам пакінуць выключна за ёй. Яна прымусіла Тэадахада паклясціся, што ён будзе карыстацца толькі імем караля; аднак Тэадахад, ледзь стаўшы ў лістападзе 534 г. суправіцелем сваёй жонкі, у канцы таго ж года пры дапамозе антырымскай арыяна-гоцкай партыі зрынуў Амаласунту і саслаў на востраве возера Бальсена, дзе яна ўвесну 535 г. была забіта.

Юстыніян, які яшчэ пры жыцці Амаласунты быў у зносінах з остготамі, думаючы далучыць Італію да сваёй імперыі, у 535 г. узяў на сябе ролю мсціўца за Амаласунту (якая, дарэчы, карысталася сімпатыямі рымскага насельніцтва Італіі) і абвясціў остготам вайну, якая працягвалася амаль 20 гадоў і скончылася падзеннем Остгоцкага каралеўства. Ужо напачатку гэтай вайны (535—536) да імперыі былі далучаны Далмацыя, Сіцылія, Сардзінія і Корсіка. У 536 г. Велізарый, вайскавод Юстыніяна, узяў Неапаль, скарыў Кампанію, а за ёю — і ўсю Паўднёвую Італію.

Бачачы, што Тэадахад не ў сілах абараніць сваё каралеўства, частка войска остготаў у лістападзе 536 г. новым каралём абвясціла Вітыгеса — нязнатнага, але храбрага воіна; Тэадахад неўзабаве быў забіты падасланым ад Вітыгеса воінам.

Вітыгес ажаніўся з дачкой Амаласунты і пачаў рыхтавацца да вайны. Сабраўшы каля 150 000 войска і звярнуўшыся за дапамогай да франкаў, якім абяцаў саступіць Праванс, ён аблажыў Рым (537538). Аднак ваеннае мастацтва і вераломства Велізарыя прымусілі остготаў, пасля года аблогі, паспешна адступіць у Равену; Велізарый авалодаў амаль усёй Сярэдняй Італіяй, узяў, пры дапамозе хітрасці, Равену (снежань 539 г.) і напачатку 540 г. вярнуўся ў Канстанцінопаль, прывёўшы з сабой палоннага Вітыгеса. Апошні звярнуўся ў праваслаўе і атрымаў багатыя маёнткі ў Малой Азіі, а таксама сан сенатара і тытул патрыцыя.

Контрнаступленне правіць

Аднак, остготы не спынілі барацьбы. Яны абралі каралём Ільдэбада (540541), храбрага вайскавода, пляменніка вестгоцкага караля Тэўдэса. Ён удала ваяваў з дробнымі атрадамі ворагаў, але быў забіты. У 541 г. каралём быў абраны Эрарых, які праз 5 месяцаў быў забіты за зносіны з Юстыніянам. Пасля яго смерці остготы абралі каралём Тотылу, сына брата Ільдэбада. Тотыла, сцягнуўшы да сябе раскіданыя атрады остготаў, перайшоў Апеніны, узяў Беневент, Кумы і Неапаль і заняў усю Паўднёвую Італію, а ў 546 г. увайшоў у Рым.

Уварванне Нарзеса, гібель каралеўства правіць

 
Остгоцкія завушніцы

Юстыніян другі раз паслаў Велізарыя ў Італію, але ў яго не было дастатковай колькасці ваенных запасаў і ў 549 г. ён выпушаны быў пакінуць Італію. Остготы авалодалі Сіцыліяй і Корсікай, разрабавалі Керкіру і берагі Эпіра. Юстыніян, аднак, не пагадзіўся на мір, які яму прапанаваў Тотыла, і рыхтаваўся да вялікай вайны. Даведаўшыся пра гэта, прыморскія гарады Анкона, Кратонэ і Цэнтумпелы, яшчэ не ўзятыя остготамі, сталі актыўна рыхтавацца да абароны, але каля Анконы быў разбіты гоцкі флот. Новы галоўнакамандуючы ўсходне-рымскіх войскаў у Італіі Нарзес рушыў да Равены. Рашучая бітва адбылася ў ліпені 552 г. пры Тагінах (у Этрурыі); остготы былі разбіты, а сам Тотыла памёр ад смяротнай раны.

Сабраўшыся ў Павіі, войскі остготаў абралі каралём Тэю, адважнага вайскавода Тотылы. Гэта быў апошні кароль остготаў. З невялікімі рэшткамі остготаў Тэя адправіўся з Павіі на дапамогу яго абложанаму брата Алагерну. На беразе ручая Сарна, які ўпадае ў Неапалітанскі заліў, ён сустрэўся з Нарзесам. Голад прымусіў остготаў уступіць у адчайны бой, які працягваўся тры дні; Тэя быў забіты, частка остготаў адправілася ў Павію, іншыя разбрыліся па Італіі. Брат Тэі, Алагерн, доўга абараняў Кумы, дзе знаходзілася каралеўская казна. Остготы яшчэ спадзяваліся вярнуць сабе Італію пры дапамозе франкаў і алеманаў, але ў 554 г. былі разбіты Нарзесам на беразе Вальтурны, ля Казіліна. Ацалелы атрад остготаў у колькасці 7000 (?) воінаў засеў у горнай крэпасці Кампсэ, добра забяспечанай харчом; праз некалькі месяцаў, аднак, і гэты атрад здаўся Нарзесу. Пасля дваццацігадовай барацьбы каралеўства остготаў пала.

Зноскі

  1. Р. В. Терпиловский, Киевская и черняховская культуры. Проблема контактов // Stratum Plus. Время великих миграций, № 4, 2000.

Літаратура правіць

  • Чаркасаў Дз. Остготы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Manso, «Geschichte des Ostgothischen Reiches in Italien» (Брэслау, 1824);
  • Deltuf, «Th éodoric, roi des Ostrogolhe s et d'Italie» (П., 1869);
  • Dahn, «Die K önige der Germanen»; Wietersheim, «Geschiche der Völkerwanderung» (1880);
  • «Urgeschichte der germanischen und romanischen Völker» (у зборніку Онкена);
  • Кудрявцев, «Судьбы Италии»;
  • Грановский, «Италия под владычеством остготов»;
  • Виноградов, «Происхождение феодальных отношений в лангобардской Италии».

Гл. таксама правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).