Бузіна чорная
Бузіна чорная[5][6][7] (Sambucus nigra) — лістападны куст, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae) (раней гэты род уключалі ў сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae)[8] ці вылучалі ў асобнае сямейства Sambucaceae)[9].
Бузіна чорная | ||||||||||||||||
Ягады бузіны чорнай | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Sambucus nigra L. (1753) | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Разнавіднасці | ||||||||||||||||
|
Назва
правіцьБузіна чорная, бузіна, бэз чорны[10], бузіна[11][12], бэза[13]
Батанічнае апісанне
правіцьБузіна чорная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Дыяграма кветкі
|
Бузіна чорная — хмызняк, які дасягае ў вышыню 2-6[8] метраў (радзей да 10 метраў). Сцябло галінастае, мае тонкую дравяністыя абалонку і кіпрую мяккую сэрцавіну. Сарцавіна галін белая, мяккая[8].
Лісце — чаргавальнае, буйное, даўжынёй 10-30 см, няпарна-перыстае[8]. Кветкі — жаўтлява-белага колеру (асобныя кветкі белыя), дыяметрам 5-8 мм, пяціпялёсткавая, сабраныя ў буйныя суквецці 10-25 см у дыяметры[8]. Плод — чорна-фіялетавая, ягадападобная, сакавітая касцянка, дыяметрам 5-7 мм з 3-4 костачкамі[8].
Цвіце ў маі-чэрвені, плады спеюць у жніўні-верасні.
Арэал
правіцьПрыродны арэал — Макаранезія (Азорскія астравы і Мадэйра), Паўночная Афрыка (Алжыр і Туніс), зона ўмеранага клімату ў Азіі (заходні і паўночны Іран, Турцыя), амаль ўся Еўропа, Закаўказзе (Арменія, Азербайджан, Грузія), Украіна, Малдова, Беларусь. Занесена і прыжылася ў Новай Зеландыі.
У Расіі расце на поўдні Еўрапейскай часткі.
Расце ў якасці падлеску ў іглічных і лісцяных лясах, месцамі ўтварае зараснікі[8]. Лёгка дзічэе і распаўсюджваецца ўздоўж дарог, на могілках, у населеных пунктах, на пустках.
Лекавая сыравіна
правіцьЭббі Уільямс Хіл . «Сунічнае дрэва, кізіл і бузіна». 1900
|
Эббі Уільямс Хіл . «Сунічнае дрэва, кізіл і бузіна». 1900
|
Нарыхтоўка
правіцьУ лекавых мэтах нарыхтоўваюць кветкі (лац.: Flores Sambuci) і плады бузіны. У добра праветраным і сухім памяшканні сыравіна бузіны захоўвае прыдатнасць на працягу 2-3 гадоў.
Суквецці бузіны (дзікарослай і культурнай) збіраюць у фазе поўнага цвіцення ў маі — чэрвені. Сабраныя суквецці сушаць на гарышчах, у адрынах, у добрае надвор'е — пад адкрытым небам. Затым праводзяць аддзяленне кветак ад кветаножак, праціраючы суквецці праз буйныя рэшаты. Сухія кветкі маюць слабы водар і саладкавы смак.
Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, у жніўні — верасні, сушаць у сушылках або ў печах пры тэмпературы 60-65 °C, у сонечнае надвор'е — пад адкрытым небам. Сухія плады без паху, маюць кіславата-саладкавы смак.
Хімічны склад
правіцьУ розных частках расліны ўтрымліваюцца біялагічна актыўныя рэчывы:
- У кветках — гліказіды (самбунігрын[8], расшчапляецца на сінільную кіслату, бензальдэгід і глюкозу[14] і іншыя), эфірны алей (0,27-0,32 %, істотнай часткай яго з'яўляюцца тэрпены ), халін , руцін ; алкалоіды каніін і сангвінарын; карацін; кіслоты: аскарбінавая, воцатная, яблычная, хларагенавая , кафейная , валяр'янавая і інш; дубільныя рэчывы, слізі, пентазаны, смолы, мінеральныя солі[8].
- У пладах змяшчаецца антацыяны, аскарбінавая кіслата (10-49 мг%), карацін, руцін, самбуцын, хрызантэмін, дубільныя рэчывы (0,29-0,34 %), карбонавыя кіслоты і амінакіслоты (тыразін[8]), цукры, сляды эфірных алеяў.
- У насенні — Тлусты алей і самбунігрын.
- У лісці: у сухой сыравіне — самбунігрын (0,11 %), смолы, якія валодаюць слабільнымі ўласцівасцямі, невялікая колькасць эфірнага алею. У свежым лісці маецца аскарбінавая кіслата 200—280 мг%, карацін.
- У каранях — сапаніны, дубільныя і горкія рэчывы,
- У кары — эфірны алей, халін, трыцерпенавые злучэнні, метылавы эфір урсолавай кіслаты, бетулін, α-амірын, β-сітасцерын, цэрылавы спірт, халін, фітасцерыны, цукры, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы.
Асноўныя фізіялагічныя ўласцівасці частак расліны
правіцьАтрутныя усе часткі расліны, за выключэннем кветак, абалонкі і мякаці спелых ягад (але уключаючы само саспелае насенне); таксічнасць абумоўлена утрыманнем гліказіду самбунігрына C14H17NO6 (Нумар CAS 99-19-4)), які адшчапляе цыяністы вадарод, бензальдэгід і глюкозу пры гідролізе[15]. Кара ўтрымлівае крышталікі аксалату кальцыю .
Прымяненне
правіцьЗверху ўніз:
Суквецце бузіны чорнай. Ягады бузіны чорнай. |
Медыцынскае прымяненне
правіцьПрэпараты з кветак бузіны чорнай валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьзапаленчым, дэзінфікуючым дзеяннем[8]. Іх ужываюць у выглядзе настояў, напараў, адвараў, пры прастудзе, грыпе, захворваннях верхніх дыхальных шляхоў, нырак і мачавога пузыра, для паласкання ротавай поласці. У гінекалогіі настоі і адвары кветак бузіны чорнай выкарыстоўваюць для мікраклізмаў, спрынцаванняў і ванначак пры запаленчых захворваннях похвы. Мачагоннымі ўласцівасцямі валодае таксама кара бузіны, што пацверджана клінічнымі назіраннямі. Пры запорах п'юць кісялі, прыгатаваныя з свежых або высушаных ягад бузіны. Настой з кветак выкарыстоўваюць для паласкання пры запаленчых захворваннях поласці рота і горла, для кампрэсаў і прыпарак.
У народнай медыцыне адвары з кветак бузіны прымаюць пры хваробах нырак, рэўматызме , падагры і запаленні суставаў. Маладое лісце бузіны, адваранае ў малацэ, ужываюць вонкава як супрацьзапаленчы сродак пры апёках, фурункулах, абапрэласцях , запаленні гемараідальных вузлоў. Хворыя суставы рэкамендуюць яшчэ абкладваць аблітай кіпенем сумессю кветак бузіны і рамонку, узятых пароўну (змякчальны збор). Адвары з каранёў бузіны рэкамендуюць пры дыябеце, хоць колькі-небудзь пераканаўчых дадзеных аб эфектыўнасці такога лячэння няма[16].
Па сваіх лекавых уласцівасцях гэта расліна падобна на бузіну травяністую (Sambucus ebulus)[9].
Харчовае прымяненне
правіцьЗ ягад бузіны чорнай зрэдку вараць варэнне, павідла, кісялі. У Англіі традыцыйна вясной збіраюць суквецці і рыхтуюць напой Elderflower cordial , які вырабляюць таксама і прамыслова. Часам ягады вараць разам з яблыкамі для традыцыйнага яблычнага пірага. Швейцарскі вытворца Biotta AG вырабляе свежавыціснуты сок з сабраных уручную ягад бузіны, якія раслі на сонцы, узмацняючы дзеянне соку экстрактам з кветак бузіны.
Маладыя суквецці бузіны часам дадаюць да вінаграднага сусла для паляпшэння водару і смаку віна.
Ужыванне ў дэкаратыўным садаводстве
правіцьДэкаратыўная расліна, часта гадуецца ў садах і парках[8]. Характэрная арнаментальным лісцем, карункавымі суквеццямі з духмянымі кветкамі, прыгожымі пладамі.
Выведзена мноства сартоў. Сярод іх — Sambucus nigra ‘Eva’ з ружова-чорным лісцем і ружовымі кветкамі (расліна больш вядома пад гандлёвай назвай Black Lace Elderberry — «Бузіна чорныя карункі»)[17].
Іншыя спосабы выкарыстання
правіцьСа спелых пладоў можна атрымліваць бясшкодны фарбавальнік, які выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці, у тым ліку для надання колеру вінам[8].
Таксанамічнае становішча
правіцьРаней род Бузіна ўключалі ў сямейства Caprifoliaceae альбо вылучалі ў асобнае сямейства Бузіновыя (Sambucaceae). Зараз гэты род ўваходзіць у сямейства Адоксавыя парадку Варсянкакветныя.
яшчэ адно сямейства Бружмелевыя | яшчэ больш за дваццаць відаў, у тым ліку бузіна гронкавая і бузіна травяністая | ||||||||||||
парадак Варсянкакветныя | род Бузіна | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя (класіфікацыя згодна Сістэме APG III) | сямейства Адоксавыя | Бузіна чорная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін, з якіх да варсянкакветных найбольш блізкія Астракветныя, Парасонакветныя і Aquifoliales | яшчэ тры роды: Адокса, Каліна і Sinadoxa | ||||||||||||
Сінонімы
правіць- Sambucus graveolens Willd.
- Sambucus peruviana Kunth[3]
- Sambucus nigra f. alba (Weston) Rehder,
- Sambucus nigra f. aurea (Sweet) Schwer.,
- Sambucus nigra f. laciniata (L.) Zabel,
- Sambucus nigra f. pendula Dippel[4]
Прыродныя разнавіднасці
правіцьПаводле The Plant List[18]:
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Sambucus nigra L. на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
- ↑ а б Бузіна чорная: інфармацыя на сайце GRIN
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Бузина чёрная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 31-33. — 200 с. — 130 000 экз.
- ↑ а б Бузина (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 24 красавіка 2012)
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 174. — ISBN 5-06-000085-0.
- ↑ Campa, C. et al. (2000): Analysis of cyanogenic glycosides by micellar capillary electrophoresis. In: J. Chromatogr. B. Biomed. Sci. Appl. 739:95-100. PMID 10744317
- ↑ Скляревский, Губанов 1970.
- ↑ Black Lace Архівавана 15 чэрвеня 2011. // Proven Winners. (англ.)
- ↑ Sambucus nigra L. на сайте The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
Літаратура
правіць- Гладкова В. Н. Семейство жимолостные (Caprifoliaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения. — С. 375—378. — 512 с. — 300 000 экз.
- Скляревский Л. Я., Губанов И. А. Лекарственные растения в быту. — М.: Россельхозиздат, 1970. — С. 49—51. — 223 с. — 500 000 экз.
- Blanchan, Neltje (2002). Wild Flowers: An Aid to Knowledge of our Wild Flowers and their Insect Visitors. Project Gutenberg Literary Archive Foundation. (англ.)
- Rushforth, K. (1999). Trees of Britain and Europe. HarperCollins ISBN 0-00-220013-9. (англ.)