Вуліца Свярдлова (Мінск)

вуліца ў Мінску
(Пасля перасылкі з Вуліца Свярдлова, Мінск)

Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Названа ў гонар Якава Свярдлова, расійскага дзяржаўнага дзеяча, старшыні Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта, аднаго з арганізатараў разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу, расказачвання, чырвонага тэрору.

Вуліца Свярдлова
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Кастрычніцкі
Працягласць 1,6 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Леніна
Тралейбусныя маршруты 3, 6, 16, 20, 30
Аўтобусныя маршруты 79, 81э, 102, 123
Назва ў гонар Якава Свярдлова
Навучальныя ўстановы Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Паркі Міхайлаўскі сквер
Паштовы індэкс 220006 і 220030
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Пачынаецца ад перасячэння з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Ленінградскую, Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Бабруйскую і пасля скрыжавання з вуліцай Аранскай пераходзіць у вуліцу Маякоўскага. Працягласць — 1,6 км.

Гісторыя правіць

Да 1922 года называлася Каломенская[2], у 19191920 гадах — Ігуменская[3], з 1945 года — Свярдлова[4].

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

 
Будынкі № 3 і 5
Пасля Вялікай Айчыннай вайны на месцы абшчыны сясцёр міласэрнасці па праекце архітэктара Р. Гегарта ўзведзены чатырохпавярховы будынак. у якім цяпер знаходзяцца Мінскі абласны суд і прыёмная Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[6].
 
Будынак № 7
 
Фантан каля БДТУ

На рагу з вул. Ульянаўскай невялікі сквер з фантанам.

  • № 11 (Ульянаўская № 33) — Інтэрнат № 2 БДТУ.
  • № 13 (Ульянаўская № 35) — корпус БДТУ № 1.
  • № 13а — карпусы БДТУ № 3 і № 4
  • № 17 — корпус БДТУ № 2.
  • № 19а — корпус БДТУ № 5.
  • № 19 — Інтэрнат № 4 БДТУ.
  • № 21 — Інтэрнат № 5 БДТУ.

Цотны бок правіць

Зноскі

  1. Вуліца Свярдлова — Google Карты
  2. Якаў Міхайлавіч Свярдлоў (руск.)
  3. Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
  4. Вуліца Свярдлова ў Мінску Архівавана 24 жніўня 2019. (руск.)
  5. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  6. а б в Карла Маркса (Подгорная) от Свердлова (Коломенской) до Володарского (Серпуховской) Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі правіць