Галіцка-Валынскае княства
Галіцка-Валынскае княства або Рускае каралеўства — адно з буйнейшых княстваў Русі, размешчанае у вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці. Узнікла ў выніку аб'яднання Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў (1199) уладзіміра-валынскім князем Раманам Мсціславічам (1170—1205).
Гістарычная дзяржава | |||
Галіцка-Валынскае княства | |||
---|---|---|---|
Каралеўства Русь | |||
|
|||
|
|||
1199 — 1349
|
|||
Сталіца | |||
Мова(ы) | старажытнаруская мова | ||
Афіцыйная мова | старажытнаруская мова | ||
Рэлігія | праваслаўе | ||
Форма кіравання | Манархія | ||
Кіраўнікі дзяржавы | |||
Князь | |||
• 1199—1205 | Раман Мсціславіч | ||
Князь, Кароль Русі | |||
• 1211—1264 | Даніла Раманавіч | ||
Князь | |||
• 1293—1301 | Леў Данілавіч | ||
Кароль Русі | |||
• 1301—1308 | Юрый Львовіч | ||
Каролі Русі | |||
• 1308—1323 | Андрэй і Леў Юрыевіч | ||
Кароль Русі | |||
• 1323-1340 | Юрый ІІ Тройдзенавіч | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗ 1170 года князь Уладзіміра-Валынскага княства Раман Мсціславіч вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі. У 1199 годзе ён авалодаў прастолам Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага.
Пасля смерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры і палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засілле баяраў, нашэсці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэнне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — Даніла, які ў 1229 пасля смерці Мсціслава Удатнага (1228) зноў аб'яднаў Галічыну з Валынню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе.
Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасля цяжкай барацьбы з іншымі князямі, Венгрыяй і Польшчай аб'яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Данііл праводзіў асцярожную палітыку па дачыненні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям IV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай уніі.
У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі знішчылі умацаванні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасля смерці Данілы (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі паслядоўна былі: Шварн Данілавіч (1264 −1269), Леў Данілавіч (1269 −1301), Юрый Львовіч (1301—1308), Андрэй і Леў Юр'евічы (1308—1323).
У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасля яго баяры на чале з Дзмітрыем Дзяцько, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага Княства Літоўскага. У 1352, паводле пагаднення паміж польскім каралём Казімірам з вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя развітыя рамёствы, наяўнасць вялікай колькасці гарадоў — у XIII ст. звыш 80, з якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімір, Церабоўль, Перамышль, Дарагічын, Луцк, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаванні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў еўрапейскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаванні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе і аздабленню аналагічным пабудовам Уладзіміра-Суздальскага княства (Успенскі сабор ва Уладзіміры-Валынскім (1160), палац, лесвіцы з сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. XII ст.). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |
Літаратура
правіць- Га́ліцка-Валы́нскае княства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 204. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Крип’якевич I. Галицько-Волинське князівство. 2 вид. — Львів, 1999. (укр.)