Поразава

гарадскі пасёлак у Беларусі
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Поразава)

Поразава[2] (трансліт.: Porazava, руск.: Порозово) — гарадскі пасёлак у Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Рось. У 22 км ад г. Свіслач, 112 км ад Гродна. Насельніцтва 900 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Поразава
Порозово - panoramio (1).jpg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1513
Аўтамабільны код
4
СААТА
4252857907
Поразава на карце Беларусі ±
Поразава (Беларусь)
Поразава
Поразава (Гродзенская вобласць)
Поразава

ГісторыяПравіць

Упершыню Поразава згадваецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых звестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Поразаву Магдэбургскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 атрымала яго паўторна[4]). У рэвізорскім лісце ад 4 снежня 1615 года зазначалася:

  …король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое…  

У чэрвені 1616 года Поразава атрымала герб: «у блакітным полі постаць Дзевы Марыі з дзіцём Ісусам на руках»[5]. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 года.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Поразава апынулася ў складзе Расійскай імперыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У 1878 годзе ў мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве меліся праваслаўная царква, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, вучэльня, аптэка і некалькі крамаў[6]. У XIX — пач. XX стагоддзяў мястэчка здабыла вядомасць цэнтру вытворчасці керамікі (працавала каля 200 майстроў)[7].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Поразава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Поразава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 стала цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

30 красавіка 1958 года Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[8]. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфарміравалі, Поразава ўвайшло ў склад Свіслацкага раёна.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1830 год — 207 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 124, мяшчан-хрысціян і сялян 79[9]; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 яўрэяў[10]; 1897 год — 1,5 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.[11]; 1998 год — 1450 чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119[13] чал. (перапіс); 2015 год — 922 чал.; 2016 год — 913 чал.[14]; 2017 год — 900 чал.[3]

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемства вытворчасці лазовай мэблі.

  • ААТ «Свіслацкая фабрыка лазовай мэблі»

ІнфраструктураПравіць

У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, спецшкола-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

СлавутасціПравіць

 
Сядзіба

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Поразава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 461. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Поразава // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Порозово // Поразава // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  7. Порозово // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  8. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  9. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  10. Porozów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 826.
  11. Porozów // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  12. Поразава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 550.
  13. Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць