Дамаск

(Пасля перасылкі з Горад Дамаск)

Дамаск (араб. دمشق‎‎‎‎) — сталіца і другі па велічыні горад Сірыі пасля Алепа, шырока вядомы ў Сірыі як «Дымашк-эш-Шам» (араб. دمشق الشام‎‎). Акрамя таго, ён з'яўляецца адным з найстарэйшых бесперапынна населеных гарадоў у свеце. Дамаск — найстаражытнейшая з сучасных сталіц свету[1]. Дамаск з'яўляецца буйным культурным і рэлігійным цэнтрам на Блізкім Усходзе. Паводле ацэнак колькасць насельніцтва ў горадзе на 2009 годе складала 1 711 000 чалавек[2]. Дамаск з'яўляецца самым буйным прамысловым і навуковым цэнтрам Сірыі, значным гандлёвым цэнтрам і адным з чатырох асноўных святых гарадоў ісламу. Горад выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку Сірыі.

Горад
Дамаск
араб. دمشق‎‎ («Дыма́шк»)
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Губернатар
Бішр Аль-Сабан
Першая згадка
2500 год да н.э.
Плошча
118 км²
Вышыня цэнтра
600 м
Водныя аб’екты
Барада[d]
Афіцыйная мова
Насельніцтва
2 503 000 чалавек (2022)
Шчыльнасць
14 864,41 чал./км²
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
11
Афіцыйны сайт
Дамаск на карце Сірыі
Дамаск (Сірыя)
Дамаск
Дамаск (Сірыя)
Дамаск
Мячэць Амеядаў, пабудавана ў 702

Размешчаны на паўднёвым-захадзе Сірыі, Дамаск цэнтр буйной гарадской метраполіі ў 2,6 млн чалавек (на 2004 год)[3]. Геаграфічна размяшчаецца ля ўсходніх перадгор'ях Антыліванскага хрыбта ў 80 кіламетрах унутр ад усходняга берага Міжземнага мора на плато ў 680 метрах над узроўнем мора. Дамаск мае паўзасушлівы клімат з-за эфекту даждавога ценю. Праз горад працякае рака Барада.

Першыя пасяленцы з'явіліся тут у II тысячагоддзі да н.э., горад быў абраны ў якасці сталіцы халіфата Амеядаў, і з'яўляўся ёй з 661 да 750 гады. Пасля перамогі дынастыі Абасідаў, сталіца была перанесена ў Багдад. Дамаск апынуўся ў палітычным заняпадзе і не меў значнай палітычнай вагі падчас усёй эпохі Абасідаў. Сваё істотнае значэнне ён вярнуў толькі ў перыяды Аюбідаў і мамлюкаў. Падчас асманскага валадарства, горад зноў страціў сваё значэнне, захоўваючы пры гэтым пэўны культурны прэстыж. Сёння гэта месца цэнтральнага сірыйскага ўрада і ўсіх міністэрстваў. Дамаск быў абраны ў 2008 годзе арабскай культурнай сталіцай[4].

Гісторыя правіць

 
Малюнак Дамаска 1837 года

Дата заснавання горада губляецца ў стагоддзях да пачатку нашай эры. Сярэднявечны арабскі гісторык Ібн Асакір, які жыў у XII стагоддзі, сцвярджаў, што першай сцяной, узведзенай пасля сусветнага патопу, была дамаская сцяна, і адносіў узнікненне горада да IV тысячагоддзя да н.э. Дамаск з'яўляецца адным з самых старых гарадоў Міжземнамор'я, вядомы ўжо з XV стагоддзя да нашай эры, з егіпецкіх надпісаў. Некаторыя гісторыкі лічаць горад самым старым нязменна заселеным у свеце.

На пераломе другога і першага тысячагоддзяў да нашай эры Дамаск быў сталіцай арамейскай дзяржавы. У 732 годзе да н.э. горад быў заваяваны асірыйцамі, потым некаторы час належаў да Вавілона, а потым апынуўся ў персідскай дзяржаве. Як і ўся Персідская імперыя ўвайшоў у склад імперыі Аляксандра Македонскага, а потым належаў на дзяржавы Пталамеяў. У 85 годзе да н.э. Дамаск захапілі набатэйцы, а ў 64 годзе да н.э. рымскі палкаводзец Гней Пампей далучыў горад да Рымскай імперыі як правінцыю пад назвай Сірыя. Тут размяшчалася штаб-кватэра рымскіх легіёнаў, якія ваявалі з персамі. Выхадцам горада ў гэту эпоху быў грэчаскі гісторык і філосаф-перыпатэтык Мікалай Дамаскін (грэч. Νικολαος Δαμασκινος). Пасля падзела імперыі ў 395 годзе Дамаск апынуўся ў Візантыі. Першыя хрысціяне з'явіліся ў Дамаску ўжо ў I стагоддзі пасля візіту апостала Паўла. У 635 годзе горад быў заваяваны арабамі. Да 750 года быў сталіцай Амеядскага халіфата, а пасля пераносу сталіцы застаўся адным з важнейшых гарадоў арабскага свету. У 1076 годзе Дамаск стаў часткай дзяржавы туркаў-сельджукаў.

Крыжакі тры разы ў 1125, 1129, 1148 гадах безвынікова спрабавалі захапіць Дамаск. У 1154 годзе ён быў узяты войскамі Нур ад-Дзіна Зенгіда, а ў 1260 годзе ўладу ў Дамаску захапілі егіпецкія мамлюкі. Перыяд іх панавання адзначыўся росквітам мастацтва і рамёстваў. У Еўропу ў тыя часы экспартавалася дамаская сталь і дамаскае шкло. У 1300 годзе Дамаск быў разрабаваны манголамі. Яны наладзілі такі гвалт, што, паводле сведчанняў арабскага гісторыка аль-Макрызі, «па вуліцах ракой цякла кроў». У 1400 годзе Тамерлан цалкам разбурыў горад, а лепшых збройнікаў і рамеснікаў адвёў у рабства ў Самарканд. Калі ў 1516 годзе войскі турэцкага султана прымушалі людзей сяліцца ў горадзе, ён усё яшчэ ляжаў напалову ў руінах.

У XVI стагоддзі, горад быў заваяваны туркамі-асманамі. У Асманскай імперыі Дамаск стаў адным з правінцыйных цэнтраў, вядомых толькі як транзітны пункт для пілігрымаў, якія адпраўляюцца на хадж у Меку. У 1833 годзе Мехмед-Алі, авалодаўшы Сірыяй, падпарадкаваў сабе часова і Дамаск, але еўрапейскія саюзнікі султана вярнулі яго разам з Сірыяй да Турцыі ў 1840 годзе. З 9 па 16 ліпеня 1860 года Дамаск быў сведкам жудаснага гвалтавання хрысціян друзамі. Горад заставаўся пад турэчкай уладай да Першай сусветнай вайны, пад час якой быў заняты арабскімі саюзнікамі Вялікабрытаніі. Пасля вайны Дамаск стаў сталіцай Сірыі, застаючыся часткова пад французскай адміністрацыяй[5].

Увесну 2011 года пачаліся мірныя пратэсты супраць дзейнай улады, якія выраслі да грамадзянскай вайны. 6 студзеня 2012 года, аснашчаны выбуховымі рэчывамі аўтамабіль выбухнуў у Дамаску, з-за чаго загінулі больш за 26 чалавек, большасць з іх грамадзянскія асобы. Згодна з паведамленнямі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі тэракт зрабілі тэрарысты[6]. У студзені 2012 года сутыкненні паміж рэгулярным войскам і паўстанцамі дасягнулі прадмесцяў Дамаска.

17 сакавіка 2012 года падвоены выбух аўтамабіляў у цэнтры гораду, арыентаваны на штаб-кватэру сіл бяспекі, забіў па меншай меры 27 чалавек, большасць з іх грамадзянскія асобы. Фракцыя ісламскага джыхаду Джабат эль-Нусра ўзяла на сябе адказнасць за тэракты[7]. Да чэрвеня 2012 года адбыліся вулічныя баі паміж войскам і паўстанцамі. З-за баявых дзеянняў у шматлікіх рэгіёнах краіны Дамаск у цяперашні час зведвае наплыў бежанцаў, якія спяць наўпрост у гарадскіх парках, з-за адсутнасці месца пражывання.

Геаграфія правіць

 
 
Выгляд на горад са спадарожніка

Дамаск знаходзіцца на адлегласці каля 80 км ад Міжземнага мора, абаронены Антыліванскімі гарамі. Ён размешчаны на плато на вышыні 680 метраў над узроўнем мора. Горад займае плошчу ў 105 км², з якіх 77 тыс. км² прыходзяцца на горад, у той час як астатнюю плошчу займае гара Джабель Казіун[8].

Стары горад Дамаска, абнесены сценамі горада, знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Барада. На паўднёвым усходзе, поўначы і паўночным усходзе горад акружаны прыгараднымі раёнамі, гісторыя якіх сыходзіць каранямі ў сярэднія стагоддзі. Мідан на паўднёвым-захадзе, Саруджа і Імара на поўначы і паўночным захадзе першапачаткова паўсталі на дарогах, якія вядуць з горада, недалёка ад грабніц рэлігійных дзеячаў. У XIX стагоддзі аддаленыя вёскі з'явіліся на схілах Джабель Казіун, і мелі выгляд на горад. Гэтыя новыя раёны былі першапачаткова пабудаваны для курдскіх салдат і мусульманскіх уцекачоў з еўрапейскай часткі Асманскай імперыі, якая трапіла пад уладу хрысціянскіх дзяржаў. Такім чынам, яны былі вядомыя як аль-Акрад (курды) і аль-Мугаджырын (мігранты). Яны ляжалі ў 2-3 кіламетрах да поўначы ад старога горада.

З канца XIX стагоддзя, сучасныя адміністрацыйныя і гандлёвыя цэнтры пачалі ўзнікаць на захад ад старога горада, вакол ракі Барады ў раёне, вядомым як аль-Мардж (луг). Суды, пошта і чыгуначная станцыя стаяла на ўзвышшы трохі на поўдзень. Еўрапеізаваныя жыллёвыя кварталы неўзабаве былі пабудаваны на дарозе, якая вядзе з аль-Марджа да аль-Салігія. Камерцыйны і адміністрацыйны цэнтр новага горада паступова ссоўваецца на поўнач да гэтай вобласці.

Клімат правіць

Дамаск мае гарачы засушлівы клімат паводле кліматычнай класіфікацыі Кёпена з-за эфекту даждавога ценю Антыліванскіх гораў[9] і пераважна акіянскіх паветранных плыняў. Лета сухое і гарачае з меншай вільготнасцю. Зіма мяккая і адносна дажджлівая, часам снежная. Гадавая колькасць ападкаў складае каля 220 мм, якія праходзяць у асноўным з верасня па май.

Клімат Дамаска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 21 30 28 35 38 39 42 45 39 34 30 21 45
Сярэдні максімум, °C 12 14 18 29 29 33 36 37 33 27 19 13 24,6
Сярэдні мінімум, °C 2 4 6 9 13 16 18 18 16 12 8 4 10,5
Абсалютны мінімум, °C −6 −5 −2 −1 7 9 13 13 10 6 −2 −5 −6
Норма ападкаў, мм 43 43 8 13 3 0 0 0 18 10 41 41 220
Крыніца: BBC Weather

Эканоміка правіць

 
Галаўны офіс банка Аль-Шарк у Дамаску

Гістарычная роля, якую Дамаск гуляў як важны цэнтр гандлю, змянілася ў апошнія гады з-за палітычнага развіцця ў рэгіёне, а таксама развіцця сучаснага гандлю[10]. Большасць тавараў, вырабленых у Дамаску, а таксама ў Сірыі, распаўсюджваюцца на краіны Аравійскага паўвострава[10]. У Дамаску таксама праводзіцца штогадовыя міжнародныя экспазіцыі гандлю з 1955 года[11].

Дамаск мае патэнцыял для вельмі паспяховай турыстычнай індустрыі. Багацце культурных каштоўнасцей у Дамаску было сціпла занята з канца 1980-х гадоў. З пачатку 2000-х гадоў, шматлікія бутыкі, атэлі і шумныя кавярні адчыніліся ў старым горадзе, якія прыцягваюць вялікую колькасць еўрапейскіх турыстаў і жыхароў гораду[12].

Рынак нерухомасці знаходзіцца на ўздыме ў Дамаску. Кампанія Cushman & Wakefield, якая прадастаўляе паслугі кансультацыі на рынку нерухомасці, ацаніла дамаскія офісныя памяшканні, як восьмыя самыя дарагія ў свеце ў 2009 годзе[12]. Рынак офіснай нерухомасці ў Дамаску яшчэ не зусім развіты, а попыт на іх перавышае прапанову. Тым не менш чакаецца, што новыя офісныя плошчы будуць адчынены[13]. Дамаск з'яўляецца месцам для шырокага спектру прамысловай дзейнасці, як тут развіта тэкстыльная, харчовая прамысловасць, цэментная і розныя галіны хімічнай прамысловасці. Большасць заводаў знаходзіцца ў падпарадкаванні дзяржавы, аднак абмежаваная доля прыватызацыі была дазволена, пачынаючы з пачатку 2000-х гадоў з лібералізацыяй гандлю, якая мела месца. Традыцыйныя рамёствы і рамесная гравіроўка медзі ўсё яшчэ практыкуюцца ў старым горадзе[10].

Дамаская фондавая біржа афіцыйна была адкрыта ў сакавіку 2009 года і працавала толькі на сірыйскім рынку[14]. Яна ў цяперашні час знаходзіцца ў раёне Барзэ, у межах фінансавых рынкаў Сірыі і камісіі па каштоўных паперах. Яе канчатковым месцам размяшчэння плануецца зрабіць прэстыжны бізнесовы раён Яфур[15].

Дэмаграфія правіць

 
Дамаскія жанчыны ў 1873 годзе

Колькасць насельніцтва Дамаска ў 2009 годзе складала 1,711 млн чалавек. Але сталічны рэгіён Дамаска мае насельніцтва ў 2,4 мільёны чалавек. Сталічны вобласць Дамаска ўключае гарады Дума, Гараста, Дарае, Аль-Таль і Джарамана. Большасць насельніцтва ў Дамаску з'яўвілася ў Дамаску ў выніку сельска-гарадской міграцыі.

Адукацыя правіць

Дамаск з'яўляецца асноўным цэнтрам адукацыі ў Сірыі. У горадзе знаходзіцца Дамаскі ўніверсітэт, які з'яўляецца найстарэйшым і самым буйным універсітэтам у Сірыі. Пасля прыняцця заканадаўства, якое дазваляе прыватныя навучальныя ўстановы, некалькі новых універсітэтаў былі створаны ў горадзе і ў прылеглых раёнах, у тым ліку:

  • Сірыйскі Віртуальны ўніверсітэт
  • Міжнародны ўніверсітэт Навукі і Тэхнікі
  • Вышэйшы Інстытут Дзелавога адміністравання
  • Вышэйшы Інстытут Прыкладны Навукі і Тэхнікі
  • Універсітэт Каламун
  • Арабскі Міжнародны ўніверсітэт
  • Нацыянальны Інстытут Кіравання

Рэлігія правіць

Большасць жыхароў Дамаска, каля 85%, складаюць мусульмане-суніты. Лічыцца, што ў горадзе месцяцца звыш за 2000 мячэцей, самы вядомы з якіх з'яўляецца мячэць Амеядаў[16]. Хрысціяне складаюць 10% насельніцтва. Ёсць некалькі хрысціянскіх раёнаў горада, як Баб Тума, Касаа і Гасані, са шматлікімі цэрквамі, у першую чаргу старажытнай капліцай Святога Паўла. У прыгарадзе Саўфаніі мясцовыя жыхары распававядалі пра серыю з'яў Дзевы Марыі, як паведамляецца, назіраемую ў перыяд паміж 1982 і 2004 гадамі[17].

Існуе невялікая яўрэйская абшчына ў яўрэйскім квартале Гарэт аль-Яхуд. Яна з'яўляецца рэшткамі старажытнай і значна большай, яўрэйскай прысутнасці ў Сірыі, пачынаючы прынамсі з рымскіх часоў, калі не раней, у часы панавання цара Давіда[18].

Адукацыя правіць

Дамаск з'яўляецца галоўным цэнтрам адукацыі ў Сірыі. У горадзе размешчаны Дамаскі ўніверсітэт, які з'яўляецца найстарэйшым і найбуйнейшым універсітэтам у Сірыі. Пасля прыняцця заканадаўства, якое дазваляе існаваць прыватным навучальных установам, некалькі новых універсітэтаў былі створаны ў горадзе і ваколіцах, у тым ліку:

  • Сірыйскі віртуальны ўніверсітэт
  • Міжнародны ўніверсітэт навукі і тэхналогіі
  • Вышэйшы інстытут бізнесовага адміністравання
  • Вышэйшы інстытут прыкладной навукі і тэхнікі
  • Універсітэт Каламун
  • Арабскі міжнародны ўніверсітэт
  • Нацыянальны інстытут кіравання

Транспарт правіць

 
Аўтобус у Дамаску

Галоўны міжнародны аэрапорт Дамаска знаходзіцца прыкладна ў 20 км ад горада. Ён мае транспартнае злучэнне з многімі краінамі Азіі, Еўропы, Афрыкі, а ў апошні час і паўднёваамерыканскімі гарадамі. Вуліцы ў Дамаску, часцяком вузкія, асабліва ў старых раёнах горада, а ляжачыя паліцыянты шырока выкарыстоўваюцца для абмежавання хуткасці руху транспартных сродкаў.

Грамадскі транспарт у Дамаску ў асноўным прадстаўлены мікрааўтобуснымі перавозкамі. Існуе каля ста ліній, якія працуюць унутры горада і некаторыя з іх распасціраюцца ад цэнтра горада ў бліжэйшыя прыгарады. Аднак з-за адсутнасці схемы працы такіх ліній, а таксама з-за абмежаванага ліку аўтобусных прыпынкаў, аўтобусы звычайна спыняюцца там, дзе пасажыр жадай выйсці. Колькасць аўтобусаў, якія курсіруюць па адной лініі адносна высокая, што зводзіць да мінімуму час чакання. Лініі не пранумараваныя, а ў асноўным указваюць толькі на дзве канчатковыя кропкі і важныя пункты ўздоўж маршруту.

У 2008 годзе ўрад абвясціў пра план будаўніцтва метрапалітэну ў Дамаску з адкрыццём адзінай лініі, здача якой плануецца на 2015 год[19]. Гэтая лінія стане важным воссю ў захадне-усходнім кірунку для будучай сеткі грамадскага транспарту. Чатыры лініі метрапалітэна, як чакаецца, будуць уведзены ў эксплуатацыю да 2050 года.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі правіць

  1. http://www.aif.ru/archive/1696555
  2. Central Bureau Of Statistics in Syria: Chapter 2: Population & Demographic Indicators Архівавана 13 лютага 2011. Table 3: Estimates of Population actually living in Syria in 31 December 2009 by Mohafazat and six (in thousands)
  3. Central Bureau of Statistics Syria. «Syria census 2004» Архівавана 10 сакавіка 2013.
  4. "دمشق عاصمة الثقافة العربية 2008" Архівавана 5 жніўня 2011.. Damascus.org.sy.
  5. История возникновения столицы Сирии Архівавана 12 кастрычніка 2011.. GeoSfera.info
  6. Blasts Hit Damascus as Syria Gears Up Monitors Архівавана 23 сакавіка 2012.. Google.com.
  7. Flashpoint international: Jabhat al-Nusra Claims Credit for Twin Bombings in Damascus Архівавана 23 сакавіка 2012.. Flashpoint-intel.com.
  8. Damascus Metropolitan Area Urban Planning and Development: DMA-UPD Discussion Paper Series No.2 October, 2009 Архівавана 28 кастрычніка, 2012. p.2
  9. Tyson, Patrick J. (2010). "Sunshine guide to the Damascus area, Syria". www.climates.com.
  10. а б в «Damascus». Encyclopædia Britannica.
  11. «Damascus International Fair». Peife.gov.sy
  12. а б Cummins, Chip. «Damascus Revels in Its New Allure to Investors». The Wall Street Journal.
  13. «Report: Office Space Across the World 2009» Архівавана 11 мая 2011.. Cushman & Wakefield.
  14. «Inauguration of Damascus Stock Exchange». Syrian Enterprise and Business Center.
  15. «AFP: Syria launches first stock exchange» Архівавана 12 лютага 2012.. Google.com.
  16. Flood, Finbarr Barry (2001). «The Great Mosque of Damascus: studies on the makings of an Umayyad visual culture». 33. BRILL. p. 12. ISBN 90-04-11638-9, 9789004116382.
  17. Sbalchiero in: Laurentin/ Sbalchiero (2007), p. 1093-1097.
  18. Katz, Ketsi'ah (1981), «Masoret ha-lashon ha-'Ibrit shel Yehude Aram-Tsoba (Ḥalab) bi-qri'at ha-Miqra ve-ha-Mishnah» («The Hebrew Language Tradition of the Jews of Aleppo in the Reading of the Bible and Mishnah»)
  19. «الخط الأخضر " أهلاً بكم في موقع الخط الأخضر» Архівавана 11 верасня 2008.. Damascus-metro.com.

Спасылкі правіць