Група дваццаці
G20, Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з’яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.
Група дваццаці | |
---|---|
па-англійску: Group of Twenty | |
Дзяржавы-ўдзельніцы Іншыя дзяржавы Еўрасаюза Дзяржавы-госці |
|
Абрэвіятура | G20 |
Тып арганізацыі | гаспадарчая |
Афіцыйныя мовы | англійская |
Кіраўнікі | |
Маўрысіа Макры | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 26 верасня 1999 |
Колькасць членаў | 20 член арганізацыі |
Член у | 19 дзяржаў і Еўрапейскі Саюз |
Папярэднік | Група сямі |
g20.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.
З’яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.
Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.
Гісторыя
правіць26 верасня 1999 года міністры фінансаў і старшыні галоўных банкаў Вялікай васьмёркі запрасілі на першую сустрэчу Групы дваццаці 15-16 снежня ў Берліне (Германія) сваіх калег з Еўрапейскага Саюза і 12 іншых буйных дзяржаў: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Інданезія, Індыя, Кітай, Мексіка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 года[1]. 15 лістапада 2008 года ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча Групы дваццаці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаў Групы дваццаці збіраліся на нараду двойчы на год.
19 чэрвеня 2012 года на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мексіка) Група дваццаці ўхваліла вылучэнне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленне гаспадарчых забурэнняў[2]. У 2017 годзе на ўдзельнікаў Групы дваццаці прыпадала 85% валавога прадукту свету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% інвестыцый у свеце[3].
Краіны G20
правіцьСпіс нарад
правіцьДата | Дзяржава | Горад | Старшыня |
---|---|---|---|
30 лістапада — 1 снежня 2018 | Аргенціна | Буэнас-Айрэс | Маўрысіа Макры |
7-8 ліпеня 2017 | Германія | Гамбург | Ангела Меркель |
4-5 верасня 2016 | Кітай | Ханьчжоу (правінцыя Чжэцзян) | Сі Цзіньпін |
15-16 лістапада 2015 | Турцыя | Серык (правінцыя Анталья) | Рэджэп Эрдаган |
15-16 лістапада 2014 | Аўстралія | Брысбен (штат Квінсленд) | Тоні Эбат |
5-6 верасня 2013 | Расія | Санкт-Пецярбург | Уладзімір Пуцін |
18-19 чэрвеня 2012 | Мексіка | Сан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія) | Феліпэ Кальдэрон |
3-4 лістапада 2011 | Францыя | Каны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг) | Нікаля Сарказі |
11-12 лістапада 2010 | Паўднёвая Карэя | Сеул | Лі Мён Бак |
26-27 чэрвеня 210 | Канада | Таронта (правінцыя Антарыа) | Стывен Харпер |
24-25 верасня 2009 | ЗША | Пітсбург (штат Пенсільванія) | Барак Абама |
2 красавіка 2009 | Вялікабрытанія | Лондан (Англія) | Гордан Браўн |
15 лістапада 2008 | ЗША | Вашынгтон (акруга Калумбія) | Джордж Уокер Буш |
Дата | Дзяржава | Горад | Старшыня |
---|---|---|---|
17-18 лістапада 2007 | Паўднёвая Афрыка | Клейнмонд (Заходнекапская правінцыя) | Трэвар Мануэль |
18-19 лістапада 2006 | Аўстралія | Мельбурн (штат Вікторыя) | Стывен Цімс |
15-16 кастрычніка 2005 | Кітай | Пекін | Цзінь Жэньцын |
19-21 лістапада 2004 | Германія | Берлін | Ганс Эйхель |
26-27 кастрычніка 2003 | Мексіка | Марэлія (штат Мічаакан) | Франсіска Хіль-Дыяс |
22-23 лістапада 2002 | Індыя | Нью-Дэлі | Ясвант Сінгх |
16-17 лістапада 2001 | Канада | Атава | Пол Марцін |
24-25 кастрычніка 2000 | Канада | Манрэаль (правінцыя Квебек) | Пол Марцін |
15-16 снежня 1999 | Германія | Берлін | Ганс Эйхель |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ "Частыя пытанні"(англ.). Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
- ↑ Коратка // Звязда : газета. — 21 чэрвеня 2012. — № 118 (27233). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "Што такое G20"(англ.). Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
- ↑ "Папярэднія сходы"(англ.). «Група дваццаці». 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
- ↑ "Сустрэчы міністраў фінансаў «G20» (афіцыйныя дакументы)"(англ.). Весткавы асяродак «G20» пры Таронтаўскім універсітэце (Канада). 2018. Праверана 6 сакавіка 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Група дваццаці
- Афіцыйны сайт G20 — Página oficial del G-20 Архівавана 8 лютага 2011.
- "Вялікая дваццатка (Група дваццаці)". Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 2018. Архівавана з арыгінала 11 лістапада 2021. Праверана 6 сакавіка 2018.