Пратэсты ў Мінску 19—25 сакавіка 2006 года
Пратэсты ў Мінску 19—25 сакавіка 2006 года (таксама «Джынсавая рэвалюцыя»[1], «Васільковая рэвалюцыя»[2][3], «Плошча-2006»[4][5]) — акцыі пратэсту, якія праходзілі ў Беларусі з-за нязгоды часткі насельніцтва з ходам правядзення і афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Пратэсты ў Мінску 19—25 сакавіка 2006 года | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мітынг апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы 19 сакавіка 2006 года. | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Апазіцыя і яе прыхільнікі | Урад Беларусі | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
Аляксандр Мілінкевіч Аляксандр Казулін |
Аляксандр Лукашэнка Сяргей Сідорскі Уладзімір Навумаў Сцяпан Сухарэнка | ||||||||||||
Лік удзельнікаў | |||||||||||||
да 30 000 удзельнікаў (на піку) | |||||||||||||
Страты | |||||||||||||
дзясяткі пацярпелых больш за 500 арыштаваных |
Назва
правіцьТэрмін «джынсавая рэвалюцыя» з’явіўся пасля выпадку, які адбыўся 16 верасня 2005 года падчас акцыі ў памяць зніклых палітыкаў. Пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі адабралі ў пратэстуючых партрэты зніклых палітыкаў і бела-чырвона-белыя сцягі, актывіст моладзевага руху «Зубр» Мікіта Сасім узняў над галавой замест сцяга ўласную джынсавую кашулю як сімвал супраціву дыктатуры[6]. Пазней «Зубр» прапаноўваў апранаць джынсавую вопратку штомесяц 16-га чысла, у дзень успамінаў пра знікненні людзей у Беларусі.
Перадгісторыя
правіцьСупрацьстаянне абранага ў 1994 годзе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з апазіцыяй пачалося ў пачатку яго кіравання. Прычынай былі як ідэалагічныя рознагалоссі, так і імкненне Лукашэнкі дзейнічаць у абыход парламента, у якім ён не меў адназначнай падтрымкі[7]. Дзеянні прэзідэнта прывялі да супрацьстаяння з парламентам. Тым не менш, у 1995 і 1996 гадах прэзідэнт, карыстаючыся падтрымкай насельніцтва, здолеў правесці ў сваю карысць два рэферэндумы, у выніку якіх ён, сярод іншага, атрымаў права на роспуск парламента. Нягледзячы на рэкамендацыйны характар рэферэндуму 1996 года парламент быў распушчаны, а новы набраны без выбараў з ліку парламентарыяў, згодных у яго ўвайсці[8].
Частка дэпутатаў, якія не прызналі роспуск парламента, працягнула праводзіць пасяджэнні старога парламента, а ў 1999 годзе сфарміравала альтэрнатыўны выбаркам і паспрабавала арганізаваць прэзідэнцкія выбары. Арганізаваныя апазіцыяй выбары не адбыліся[9]. У 2000 годзе адбыліся выбары ў новы парламент, сфарміраваны ў 1996 годзе ўказам прэзідэнта. Выбары былі байкатаваны большасцю праціўнікаў прэзыдэнта, якія працягнулі дзейнасць у якасці непарламенцкай апазіцыі[9]. Апазіцыйныя мітынгі (напрыклад, Чарнобыльскі шлях) разганяліся міліцыяй. У 1999 годзе адбыліся знікненні апазіцыйных палітыкаў , расследаванні якіх так і не былі завершаны.
У 2004 годзе ў выніку новага рэферэндуму было знята абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Лукашэнка атрымаў магчымасць удзельнічаць у выбарах 2006 года. Значныя антыпрэзідэнцкія мітынгі з затрыманнем удзельнікаў праводзіліся і напярэдадні выбараў 2006 года. Актывісты апазіцыйнага руху «Зубр» расклейвалі ўлёткі з заклікамі да звяржэння Аляксандра Лукашэнкі і ўдзелу ў акцыі пратэсту ў дзень выбараў.
Пратэстны рух узначалілі кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч і Аляксандр Казулін, у ім прымалі ўдзел апазіцыйныя арганізацыі «Зубр», «Малады Фронт», «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)» і іншыя.
Ход акцый пратэсту
правіць19 сакавіка
правіць19 сакавіка, у дзень выбараў, быў праведзены мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, які пачаўся пасля закрыцця выбарчых участкаў, але яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў[10]. На мітынгу, у якім прынялі ўдзел па розных ацэнках ад 8[11] да 30[12] тысяч чалавек, гучалі заклікі да правядзення сумленных выбараў, звяржэння ўлады Лукашэнкі, лозунг «Жыве Беларусь!».
Аляксандр Казулін у сваім выступе паведаміў, што, параіўшыся з Аляксандрам Мілінкевічам, яны вырашылі пайсці на Плошчу Перамогі, каб ускласці кветкі, пасля чаго завяршыць мітынг. Ён таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца на наступны дзень у 18:30 у цэнтры Мінска[13]. Падчас правядзення мітынгу сутычак з міліцыяй і затрыманняў зафіксавана не было[11].
У ноч на 20 сакавіка Цэнтрвыбаркам апублікаваў вынікі папярэдняга падліку 100 % выбарчых бюлетэняў: яўка склала 92,6 % (6 614 998 грамадзян), Аляксандра Лукашэнку падтрымалі 82,6 % выбаршчыкаў (прыкладна 5 460 000 грамадзян), Аляксандра Мілінкевіча — 6 % (каля 400 000 грамадзян), Сяргея Гайдукевіча — 3,5 % (каля 250 000 грамадзян), Аляксандра Казуліна — 2,3 % (каля 154 000 грамадзян)[14].
20 сакавіка
правіць20 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску зноў адбыўся мітынг, які сабраў ад 6 да 10 тысяч чалавек. У гэты дзень на плошчы была прынята «Дэкларацыя народа Беларусі» з патрабаваннем паўторных выбараў[15]. У гэты ж дзень дэманстранты пачалі ўсталёўваць палаткі.
Перад удзельнікамі мітынгу выступілі лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей, дэпутат Дзярждумы Расіі Уладзімір Рыжкоў , пісьменнік Уладзімір Арлоў, дэпутат Гомельскага гарсавета Юрый Глушакоў[15] і іншыя.
21 сакавіка
правіцьНа плошчы быў арганізаваны палаткавы гарадок, які складаўся з дзевятнаццаці палатак. У Мінск прыехалі прадстаўнікі апазіцыйных рухаў з іншых рэгіёнаў Беларусі[16].
Каля палаткавага гарадка з’явіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў. Імі было затрымана больш за сто чалавек за дастаўку прадуктаў на плошчу[17]. Улады ўжывалі і іншыя метады уздзеяння: выключэнне ўдзельнікаў-студэнтаў з навучальных устаноў[18], закрыццё ўстаноў каля плошчы (ўдзельнікам акцыі даводзілася шукаць прыбіральні ў іншых месцах, дзе іх арыштоўвала міліцыя). Дэманстранты скандзіравалі лозунгі: «Міліцыя з народам» і «КДБ з народам».
Увечары палаткавы гарадок наведалі амбасадары з Вялікабрытаніі, Германіі, Латвіі, Літвы, Славакіі, Францыі і Чэхіі[19]. Акцыі падтрымкі прайшлі не толькі ў некаторых беларускіх гарадах, але і ў Расіі. Так, у Екацярынбургу прадстаўнікі праваабарончай асацыяцыі «Голод» правялі мітынг у падтрымку беларусаў, якія не пагадзіліся з вынікамі выбараў[20].
Ноччу ўлады адключылі асвятленне на плошчы[21].
22 сакавіка
правіцьКолькасць людзей, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту, павольна скарачалася. Раніцай 22 сакавіка паміж лідарамі апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам і Аляксандрам Казуліным узніклі рознагалоссі: Казулін прапаноўваў прыбраць палаткі з плошчы і працягнуць пратэставаць 25 сакавіка, Мілінкевіч выступаў за захаванне палаткавага гарадка[22].
У вячэрні час у палаткавым гарадку знаходзілася каля трох тысяч чалавек, каля трохсот[23] з іх знаходзілася там ноччу, днём і раніцай[24].
Працягваліся затрыманні мітынгоўцаў, адбываліся сутычкі з праціўнікамі апазіцыі[25]. Паведамлялася пра гвалт і прыніжэнні з боку праваахоўных органаў у дачыненні да затрыманых апазіцыянераў[26].
23—24 сакавіка
правіць23 сакавіка колькасць дэманстрантаў вырасла, колькасць палатак павялічылася да 35[25]. Уначы, калі пратэстуючых на плошчы было найменш, міліцыя абвясціла аб ліквідацыі гарадка і прапанавала ўдзельнікам добраахвотна прайсці да аўтазакаў. Мітынгоўцы аказалі пасіўнае супраціўленне, сеўшы на зямлю і трымаючыся адзін за аднаго. У выніку міліцыя для затрымання ўдзельнікаў была вымушана ўжыць сілу. Ліквідацыя гарадка заняла 15—20 хвілін[25][27].
Па афіцыйных дадзеных было арыштавана больш за 500 чалавек. Затрыманых павезлі ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на 1-м завулку Акрэсціна, дзе над імі пачаліся суды[28].
25 сакавіка
правіць25 сакавіка міліцыя стала затрымліваць удзельнікаў акцыі пратэсту, якія своечасова сышлі з палаткавага гарадка. Па некаторых дадзеных, затрыманых збівалі[29].
А 12 гадзіне прыкладна 2,5 тысячы чалавек паспрабавалі прайсці на Кастрычніцкую плошчу для правядзення новай несанкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту. Супрацоўнікі міліцыі адцяснілі іх з плошчы, апазіцыя была вымушана правесці мітынг у размешчаным непадалёк парку Янкі Купалы[30]. Там колькасць мітынгоўцаў павялічылася да 7—10 тысяч чалавек, прысутнічалі Мілінкевіч і Казулін. У канцы мітынгу Казулін заклікаў мітынгоўцаў працягнуць акцыю пратэсту ля спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна (па версіі афіцыйных уладаў заклікаў узяць яго штурмам), пачалося шэсце. На ўчастку паміж Тэатрам музычнай камедыі і будынкам адміністрацыі Маскоўскага раёна мітынг быў разагнаны супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія ўжылі пры разгоне дубінкі, светлашумавыя гранаты, гумовыя кулі і слёзатачывы газ[31][32]. Колькасць мітынгоўцаў на той момант складала прыкладна 2—3 тысячы чалавек (па версіі афіцыйных уладаў не больш за 900 чалавек), з іх каля 100 чалавек, у тым ліку Казулін, былі затрыманы.
На гэтым актыўная хваля пратэстаў завяршылася, наступны буйны мітынг апазіцыі адбыўся толькі 26 красавіка 2006 года («Чарнобыльскі шлях»).
Вынікі
правіцьАкцыі пратэсту не прынеслі чаканых вынікаў. Прэзідэнт Лукашэнка пачаў свой трэці тэрмін праўлення. У якасці прычын правалу называюць жорсткія захады ўладаў і раз’яднанасць лідараў апазіцыі. З-за жорсткага падаўлення акцый пратэсту Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрасаюз увялі санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі[33].
У мастацтве
правіцьПаслявыбарчыя пратэсты на Кастрычніцкай плошчы былі задакументаваны беларускім рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім у фільме «Плошча».
У лістападзе 2006 года польскі рэжысёр Мірослаў Дэмбінскі выпусціў дакументальную стужку «Урок беларускай мовы», прысвечаную ўдзелу апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах.
Гл. таксама
правіць- Плошча 2010 — акцыя пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года
Зноскі
правіць- ↑ "Financial Times": ці адбудзецца джынсавая рэвалюцыя? . Радыё Свабода (16 сакавіка 2006). Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ “Свабодная Беларусь” вылучае Статкевіча і абяцае “васільковую” рэвалюцыю . Радыё Свабода (18 студзеня 2005). Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ Сінявокая рэвалюцыя . Наша Ніва (21 студзеня 2005). Праверана 27 жніўня 2019.
- ↑ Хто з кандыдатаў што рабіў у часе Плошчы-2006? . news.21.by (18 снежня 2010). Праверана 10 жніўня 2019.
- ↑ Артем Шрайбман.. Плошча-2006. Фотохроника попытки белорусского Майдана (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (19 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 10 жніўня 2019.
- ↑ Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма зноў збіраюцца прызваць на тэрміновую службу ў беларускае войска . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (22 кастрычніка 2007). Праверана 22 жніўня 2019.
- ↑ Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года 2006, с. 13—18.
- ↑ Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года 2006, с. 19—23.
- ↑ а б Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года 2006, с. 23.
- ↑ Хроника событий 19 марта (руск.). Камсамольская праўда (21 сакавіка 2006). Праверана 12 жніўня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Lenta.ru.. Митинг оппозиции в Минске завершился без эксцессов (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (20 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. По последним данным, на Октябрьской площади в Минске собралось около 30 тысяч человек (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (19 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2020. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Колонна людей отправилась с Октябрьской площади на площадь Победы (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (19 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2017. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. На выборах президента Беларуси победил Александр Лукашенко (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (20 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2020. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ а б БелаПАН.. Участники акции на Октябрьской площади в Минске приняли декларацию, в которой потребовали проведения повторных выборов (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (20 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Количество палаток на Октябрьской площади Минска возросло до девятнадцати (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2017. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. За доставку пищи митингующим арестовывают на 10 суток (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Более 380 белорусских студентов продолжат обучение в странах-соседях и странах ЕС (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (23 жніўня 2006). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Послы стран Евросоюза пришли на Октябрьскую площадь Минска, чтобы "увидеть все своими глазами" (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Участники акции на Октябрьской площади требуют отставки президента и правительства (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Lenta.ru.. Митингующей белорусской оппозиции отключили свет (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (21 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Штаб Козулина обвиняет Милинкевича в срыве договоренностей, касающихся продолжения акции протеста на Октябрьской площади (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (22 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Наталья Белова, Олеся Лучанинова.. Около 300 человек остаются на центральной площади Минска (руск.). РИА Новости (23 сакавіка 2006). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Сотрудники милиции устроили для журналистов экскурсию на крышу Дворца Республики, чтобы продемонстрировать количество участников акции оппозиции (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (22 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ а б в Naviny.by.. Подробности ликвидации белорусского Майдана (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (24 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Обзор-хроника нарушений прав человека в Беларуси, май 2006 года (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (7 чэрвеня 2006). Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ Lenta.ru.. Палаточный городок ликвидирован. Его жители задержаны (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (24 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2019. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. В спецприемнике-распределителе на 1-м переулке Окрестина проходят суды над задержанными на Октябрьской площади (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (24 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 13 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Продолжаются задержания участников акции в Минске (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Наумов: Органы внутренних дел предприняли максимум усилий для того, чтобы не допустить неконтролируемого развития событий (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2020. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Милиция начала применять спецсредства против участников демонстрации (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ БелаПАН.. Задержан Александр Козулин (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (25 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2018. Праверана 20 жніўня 2019.
- ↑ Newsru.. США ввели санкции против шести белорусских деятелей, Минск назвал это "юридическим нонсенсом" (руск.)(недаступная спасылка). Новости TUT.BY (28 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015. Праверана 22 жніўня 2019.
Літаратура
правіць- Владимир Ровдо. Перспективы «бархатной революции» в Беларуси(руск.) // Неприкосновенный запас . — Новое литературное обозрение, 2004. — № 1. — С. 26-34.
- Д. Костенко, Фокс, А. Кашко и др. Партизанская республика. Акции протеста в Минске 19-25 марта 2006 года / под ред. Е. Михайловской. — Москва: РОО «Центр „Панорама“», 2006. — 219 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-94420-023-5.
- Республика Беларусь накануне президентских выборов 2006 г. Серия информационно-аналитических записок. — Москва: ЦИРКОН, 2006. — 69 с.
- Застаемся! Сакавік 2006: Прыватнае і агульнае. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 284 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»). — 1 000 экз. — ISBN 978-9955-437-13-0.
- Плошча і акцыі 2006 года // Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988–2009 / пад рэд. В. Булгакава, А. Дынько. — 2011. — С. 500—520. — 576 с.
- Vasily Naumov. The Belarusian Maidan in 2006: A New Social Movement Approach to the Tent Camp Protest in Minsk / eds. Joanna Kurczewska, Yasuko Shibata. — Peter Lang GmbH, Internationaler Verlag der Wissenschaften, 2015. — 260 с. — (Polish Studies in Culture, Nations and Politics). — ISBN 978-3-653-05473-6. — DOI:10.3726/978-3-653-05473-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пратэсты ў Мінску 19—25 сакавіка 2006 года
- Мітынг апазіцыі на Кастрычніцкай плошчы на YouTube
- «Плошча», фільм Юрыя Хашчавацкага на YouTube