Літургічныя колеры

Літургічныя колеры[1] — гэта колеры, якія выкарыстоўваюцца для літургічнага адзення і элементаў упрыгожвання ў кантэксце хрысціянскай Літургіі. Сімвалізм фіялетавага, белага, зялёнага, чырвонага, залатога, чорнага, ружовага і іншых колераў можа служыць для надання асаблівага настрою пэўнаму перыяду літургічнага году ці падкрэсліваць спецыфічны повад.

Літургічнае адзенне розных колераў

Існуе розніца паміх колерамі клірыкаў, якія яны носяць падчас літургічных цэлебрацый, і іх харавым адзеннем, якое амаль што не змяняецца ў залежнасці ад літургічнага перыяду.

Рымска-Каталіцкая Царква правіць

Паслярэформенныя нормы правіць

У рымскім абрадзе, які быў рэфармаваны падчас Другога Ватыканскага сабора, падчас літургічных дзеянняў прымяняюцца наступныя колеры[2].

Колер Абавязковае выкарыстанне Іншыя выкарыстанні
Зялёны
  • Нядзелі і буднія дні на працягу звычайнага перыяду
Фіялетавы
Ружовы
  • Нядзеля Gaudete (Трэцяя нядзеля Адвенту)
  • Нядзеля Laetare (Чацвёртая нядзеля Вялікага посту)
Белы
Чырвоны
  • Ватыўныя імшы пра Святога Духа
  • Пахаванне Папы (паводле старажытнага візантыйскага звычаю, чырвоны — гэта колер суму па папу)
Чорны

У больш урачыстыя дні (святы) можна ўжываць найбольш дарагія літургічныя адзенні, нават калі яны маюць непрадпісаны колер. Такое адзенне можа быць зроблена, напрыклад, у залатым ці срэбным колеры. Канферэнцыі біскупаў могуць вызначаць і прапаноўваць Апостальскаму пасаду адаптацыі з улікам патрэбаў і культуры мясцовых народаў[2].

Рытуальныя імшы цэлебруюцца ў прадпісаным колеры, альбо ў белым, альбо ва ўрачыстым колеры. Імшы ў розных патрэбах служацца ў колеры бягучага дня ці літургічнага перыяду, альбо ў фіялетавым, калі яны маюць пакутны характар. Ватыўныя імшы цэлебруюцца ва ўласным колеры імшы, альбо ў колеры, які адпавядае бягучаму дню ці літургічнаму перыяду[4].

Прадпісанні дапускаюць наступныя варыяцыі:

  • Блакітны колер, які асацыюецца з Дзевай Марыяй, дазволены на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця ў Іспаніі, а таксама ў некаторых дыяцэзіях Партугаліі, Мексікі і Паўднёвай Амерыкі. На Філіпінах ён дазволены для ўсіх святаў Багародзіцы, а таксама без афіцыйнага дазволу выкарыстоўваецца ў такой ролі ў іншых месцах. Існуюць таксама выпадкі неапраўданага ўжывання блакітнага колеру замест фіялетавага падчас цэлебрацый Адвенту[5].
  • Белы ці залаты колер традыцыйна ўжываўся падчас Навэны з 16 па 24 снежня ў Іспаніі. У 1950-я гады гэты звычай перастаў прымяняцца, аднак ён усё яшчэ шырока выкарыстоўваецца на Філіпінах. Белы колер таксама ўжываецца на імшах за памерлых у Паўднёвай Азіі, дзе белы з’яўляецца традыцыйным колерам смутку ў мясцовых культурах. Таксама, калі для вялікай колькасці святароў не хапае літургічнага адзення, белы колер можа ўжывацца для ўсіх канцэлебрантаў.
  • Фіялетавы альбо чорны колер часта дазваляецца выкарыстоўваць у нацыянальныя дні памяці загінулых ваенных. Напрыклад, у Канадзе ён выкарыстоўваецца ў Дзень Памяці (Remembrance Day).

Дарэформенныя нормы правіць

Рымскі імшал у версіі Папы Яна XXIII (1962) быў дазволены для выкарыстання ў экстраардынарнай форме рымскага абраду Папам Бенедыктам XVI у 2007 годзе пасля апублікавання motu proprio Summorum Pontificum. Гэтая рэвізія імшала ўключала змены, зробленыя Янам XXIII у motu proprio Rubricarum instructum 29 ліпеня 1960 года[6]. Выкарыстанне літургічных колераў у розных версіях дарэформеннай літургіі адбывалася наступным чынам.

Колер 1920—1955 1955—1960 1960—1969
Фіялетавы
  • Сухія дні
  • Крыжовыя дні
  • Вігілія Божага Нараджэння
  • Свята святых Немаўлят (калі прыпадае на будні дзень)
  • Ахвяраванне Пана (асвячэнне свечак і працэсія)
  • Нядзелі Septuagesima, Sexagesima і Quinquagesima
  • Пальмавая нядзеля (толькі імша)
  • Вялікая Пятніца (толькі на камунію)
  • Пасхальная вігілія (абрады перад імшой)
  • Вігілія Пяцідзясятніцы (абрады перад імшой)
  • Вігілія Нараджэння святога Яна Хрысціцеля
  • Вігілія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Успамін усіх памерлых вернікаў (толькі падчас саракагадзіннага набажэнства)
  • Сакрамэнт хросту (уступныя абрады і экзарцызм)
  • Сухія дні
  • Крыжовыя дні
  • Вігілія Божага Нараджэння
  • Нядзелі Septuagesima, Sexagesima і Quinquagesima
  • Пальмавая нядзеля (толькі імша)
  • Вялікая Пятніца (толькі на камунію)
  • Пасхальная вігілія (абрады перад імшой)
  • Вігілія Пяцідзясятніцы (абрады перад імшой)
  • Вігілія Нараджэння святога Яна Хрысціцеля
  • Вігілія святых апосталаў Пятра і Паўла
  • Вігілія святога Лаўрэнція
  • Вігілія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • Успамін усіх памерлых вернікаў (толькі падчас саракагадзіннага набажэнства)
  • Сакрамэнт хросту (уступныя абрады і экзарцызм)
Ружовы
  • Нядзеля Gaudete (Трэцяя нядзеля Адвенту)
  • Нядзеля Laetare (Чацвёртая нядзеля Вялікага посту)
  • Нядзеля Gaudete
  • Нядзеля Laetare
  • Нядзеля Gaudete
  • Нядзеля Laetare
Белы
  • Вігілія Унебаўшэсця Пана
  • Сакрамэнт канфірмацыі
  • Вігілія Унебаўшэсця Пана
  • Сакрамэнт канфірмацыі
Чырвоны
  • Актава святога Стэфана
  • Актава святых Немаўлят
  • Актава Пяцідзясятніцы
  • Актава святых апосталаў Пятра і Паўла
  • Актава Пяцідзясятніцы
  • Актава Пяцідзясятніцы
Чорны
  • Вялікая Пятніца
  • Успамін усіх памерлых вернікаў (па-за саракагадзінным набажэнстам)
  • Імшы за памерлых
  • Вялікая Пятніца (галоўная літургія)
  • Успамін усіх памерлых вернікаў (па-за саракагадзінным набажэнстам)
  • Імшы за памерлых
  • Вялікая Пятніца (галоўная літургія)
  • Успамін усіх памерлых вернікаў (па-за саракагадзінным набажэнстам)
  • Імшы за памерлых

Папа Пій X падняў ступень святкавання нядзеляў звычайнага перыяду, таму тыя нядзелі, якія прыпадалі на пэўныя актавы, сталі цэлебравацца ў зялёным колеры замест колеру той актавы, дзе знаходзіліся[7].

Правілы, што датычылі літургічных колераў да часу Папы Пія X, былі, па сутнасці, такімі ж, як выкладзена ў Рымскім імшале Папы Пія V (1570), за выключэннем дададзеных за гэты перыяд святаў, якіх яшчэ не было ў гэтым імшале. Апісаная там схема колераў адлюстроўвала іх выкарыстанне, якое склалася ў Рыме да XII стагоддзя.

Візантыйскі абрад правіць

Візантыйскі абрад, які ўжываецца ўсімі Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі візантыйскага абраду, не мае ўніверсальнай сістэмы колераў, пры гэтым служэбныя кнігі візантыйскай традыцыі ўказваюць толькі, што колер павінены быць «светлы» альбо «цёмны». У грэцкай традыцыі каштанавы ці карычневы колеры ўжываюцца для ўрачыстых святаў, а ў іншыя дні выкарыстоўваецца цэлы шэраг іншых колераў, найбольш распаўсюджаныя з якіх залаты і белы.

Славянскія Праваслаўныя Цэрквы і Грэка-Каталіцкія Цэрквы, на якія ўплывае заходняя традыцыя, прынялі свой цыкл літургічных колераў. Паміж канкрэтнымі супольнасцямі магчымыя разыходжанні, але ў цэлым колеры ў візантыйскай літургіі ўжываюцца наступным чынам.

Колер Агульнае выкарыстанне Іншыя выкарыстанні
Залаты
  • Калі не вызначаны іншы колер
Блакітны
  • Цэрквы, прысвечаныя Багародзіцы, могуць ужываць блакітны колер па змоўчанні, замест залатога.
  • У некаторых месцах блакітны колер ужываецца на свята Богаяўлення.
  • У многіх месцах блакітны колер ужываецца падчас Успенскага посту (акрамя свята Перамянення).
Фіялетавы або цёмна-чырвоны
  • У многіх месцах фіялетавы і / або цёмна-чырвоны выкарыстоўваюцца толькі ў буднія дні Вялікага посту, тады як светлыя колеры (залаты ці белы) ўжываюцца ў суботы і нядзелі.
Чырвоны
  • Вялікдзень (гара Афон і Іерусалім)
  • Божае Нараджэнне (гара Афон і Іерусалім)
  • Святы Багародзіцы (гара Афон)
  • У некаторых месцах чырвоны колер ужываецца падчас Успенскага посту (акрамя свята Перамянення).
Зялёны
  • Святы Крыжа (у некаторых месцах, напрыклад, Іерусаліме)
Чорны
  • Буднія дні падчас Вялікага посту
  • Буднія дні падчас Вялікага тыдня (за выключэннем Вялікага Чацвяра)
  • Чорны колер больш пераважае ў славянскіх традыцыях, чым у грэцкай традыцыі.
Белы
  • Вялікдзень
  • Божае Нараджэнне
  • Богаяўленне
  • Іншыя вялікія святы Госпада Ісуса Хрыста
  • Пахаванні (праз увесь год, нават у Вялікім тыдні)

Колеры змяняюцца перад Вячэрняй напярэдадні таго ці іншага літургічнага дня. Падчас вялікіх святаў колер змяняецца перад вячэрняй службай, якая пачынае першы дзень перадсвята, і застаецца да апошняга дня паслясвята.

Пад уплывам Захаду чорны колер часта ўжываецца ў славянскіх цэрквах для пахаванняў, будніх дзён Вялікага посту і Вялікага тыдня як знак пакаяння і смутку, але ў другой палове XX стагоддзя старажытны белы стаў больш папулярны як сімвал надзеі Уваскрашэння.

Руская Праваслаўная царква правіць

Паводле выдання «Настольная книга священнослужителя», выдадзенага Рускай Праваслаўнай царквой, за літургічны год можа ўжывацца да васьмі літургічных колераў. Іх выкарыстанне можа мець варыянты, але ў асноўным яны выкарыстоўваюцца наступным чынам[8].

Колер Агульнае выкарыстанне Іншае выкарыстанне
Залаты
Блакітны
фіялетавы або цёмна-чырвоны
  • Буднія дні Вялікага посту
Чырвоны
Зялёны
  • Пяцідзясятніца да дня апосталаў Пятра і Паўла (русіны)
Чорны
  • Буднія дні Вялікага посту
  • Пахаванні, успаміны і літургіі будніх дзён (русіны)
Белы
  • Божае Нараджэнне
Аранжавы

Сімволіка колераў у традыцыі Рускай Праваслаўнай царквы заснавана, між іншым, на спектральных якасцях святла. Белы колер, паводле традыцыі, сімвалізуе Божае нястворанае святло, якое ўключае ў сябе ўсе іншыя колеры. Падобную сімволіку мае таксама залаты колер, дзякуючы свайму сонечнаму бляску. Ён таксама абазначае багацце, дастойнасць, каралеўскую ўладу. Акрамя гэтых, традыцыя ўжывае сем колераў спектру сонечнага святла, у сувязі з чым існуюць шматлікія паралелі з біблійным і традыцыйным ужываннем і сімвалізмам лічбы сем (сем Таінстваў, шэсць дзён стварэння і адзін адпачынку, Тройца і чатыры Евангеллі і г. д.). З гэтых колераў тры з’яўляюцца «нястворанымі» (чырвоны, жоўты і сіні), а астатнія чатыры (аранжавы, зялёны, блакітны, фіялетавы) — створанымі ад першых трох (сімвал нястворанай Тройцы і стварэння)[8].

Копцкі і Эфіопскі абрады правіць

Копцкая Праваслаўная і Каталіцкая традыцыя, якая мае месца таксама ў Эфіопіі і Эрытрэі, выкарыстоўвае толькі белыя літургічныя адзенні, а залаты і срэбны колеры лічацца варыянтамі белага.

Англіканская царква правіць

 
Ужыванне неадбеленага льну на англіканскім алтары падчас Вялікага посту

Большасць англіканскіх цэркваў выкарыстоўвае колеры, прадпісаныя ў рымскім абрадзе, звычайна ў яго дарэформеннай версіі, за выключэннем таго, што блакітны колер ужываецца падчас Адвенту замест фіялетавага. У некаторых месцах на службах за памерлых ужываецца чорны колер, хоць больш распаўсюджанымі варыянтамі з’яўляюцца белы і фіялетавы.

Па гістарычных прычынах большасць сусветнай англіканскай супольнасці бярэ прыклад з практыкі Царквы Англіі. Пасля выхаду ў 1980 годзе Альтэрнатыўнай служэбнай кнігі (англ.: Alternative Service Book) з’явіліся практычныя рэкамендацыі па выбары колераў на сезоны літургічнага году. Таксама дэтальныя рэкамендацыі апублікаваныя ў лекцыянарыях, прычым яны амаль што цалкам супадаюць з сістэмай колераў, прыведзенай вышэй для рымскага абраду (пасля рэформы) з некаторымі выключэннямі:

  • не ўзгадваецца ўжыванне колераў у сувязі са смерцю папаў ці кардыналаў;
  • не прапануюцца колеры для Вялікай Суботы;
  • рэкамендацыя чырвонага колеру для абраду канфірмацыі таксама распаўсюджана на абрад сакрамэнту святарства;
  • неадбелены лён прапануецца як альтэрнатыва для фіялетавага колеру падчас Вялікага посту;
  • існуе магчымасць выкарыстання чырвонага колеру замест зялёнага падчас «Перыяду Каралеўства» (англ.: Kingdom Season) — чатырох апошніх нядзеляў літургічнага году, што заканчваюцца нядзеляй Хрыста Валадара;
  • нарэшце, белы колер прапанаваны для нядзеляў ад Аб’яўлення Пана да Ахвяравання Пана: гэты час аб’ядноўваецца ў асобны «перыяд Аб’яўлення».

Каляровая схема, прапанаваная Царквой Англіі, таксама ўказвае, калі выкарыстоўваць залатыя адзенні ў тых цэрквах, дзе залаты і белы — гэта адрозныя колеры. Выкарыстанне ружовага адзення, як у рымскім абрадзе, падаецца як варыянт у штогадовых лекцыянарыях, аднак пазнейшыя выданні пазначаюць яго як «традыцыю».

Лютэранства правіць

Евангелічная лютэранская царква ў Амерыцы (ELCA) выкарыстоўвае тую самую схему колераў, што і англікане і скандынаўскія лютэране, але з выкарыстаннем залатога колеру толькі для Пасхальнай вігіліі і набажэнстваў Велікоднай нядзелі. На Вялікім тыдні замест цёмна-чырвонага выкарыстоўваецца алы колер. Супольнасці, якія не маюць такога колеру, выкарыстоўваюць фіялетавы ад Пальмавай нядзелі да Вялікай серады і белы колер у Вялікі Чацвер. Чорны колер, які англікане традыцыйна выкарыстоўвалі для Вялікай Пятніцы і пахаванняў, прымяняўся ў ELCA толькі на Папялец, але з выхадам новага Евангелічнага лютэранскага малітоўніка, які замяніў Лютэранскую кнігу малітваў, чорны больш не рэкамендуецца для Папяльца ці Вялікай Пятніцы — замест яго ў Папялец выбіраецца фіялетавы колер, а для Вялікай Пятніцы не прадпісана ніякага колеру. Таксама новае выданне малітоўніка прапануе блакітны колер (альбо фіялетавы як варыянт) для перыяду Адвенту, адлюстроўваючы традыцыйнае выкарыстоўванне блакітнага колеру ў Скандынаўскіх лютэранскіх цэрквах.

Таксама Лютэранская Царква — Місурыйскі сінод (LCMS), Вісконсінскі евангелічны лютэранскі сінод (WELS) і Аб'яднаная царква метадыстаў выкарыстоўваюць падобную сістэму, але з выкарыстаннем фіялетавага колеру як асноўнага і для Адвенту, і для Вялікага посту (блакітны можа быць варыянтам толькі для Адвенту), а залатога колеру замест белага як на Божае Нараджэнне, так і на Вялікдзень. WELS выкарыстоўвае чырвоны таксама падчас «Перыяду канца свету» — часу разважанняў над кнігай Апакаліпсісу. Усе тры супольнасці носяць чырвоны колер у апошнюю нядзелю кастрычніка, на святкаванне Рэфармацыі 31 кастрычніка, калі Марцін Лютэр прыбіў 95 тэзісаў да дзвярэй Вітэнбергскай царквы.

Пратэстанты правіць

Некаторыя пратэстанцкія цэрквы, гістарычна — метадысты, а сёння шматлікія супольнасці Пратэстанцкага мэйнстрыму, выкарыстоўваюць схему колераў, падобную да англіканскай і рымска-каталіцкай, хоць такая практыка і не паўсюдная. Многія пратэстанцкія цэрквы не выкарыстоўваюць літургічных колераў увогуле.

Сарумскі абрад правіць

Сарумскі абрад выкарыстоўваўся ў сярэднявечнай Англіі да Рэфармацыі і меў асаблівы набор літургічных колераў. Пасля адраджэння англакаталіцтва ў XIX стагоддзі некаторыя супольнасці Царквы Англіі пачалі прымаць літургічныя колеры сарумскага абраду, каб атрымаць пэўны англійскі выраз каталіцтва, а не рымскі. Дакладныя літургічныя колеры сарумскага абраду застаюцца прадметам дыскусій, але сучасныя карыстальнікі гэтых колераў сцвярджаюць, што ў ім блакітны колер захоўваўся для Адвенту, а неадбелены лён ужываўся падчас Вялікага посту. Сарумскі абрад ніколі не атрымаў афіцыйнага адабрэння Царквы Англіі, але паўплываў на шматлікія кафедральныя саборы гэтай царквы.

Зноскі

  1. Лазука 2015, с. 123.
  2. а б в Общее наставление к Римскому миссалу, § 346.
  3. Магчымасць выкарыстання блакітнага літургічнага колеру для святаў Багародзіцы абмежаваная некалькімі дыяцэзіямі.
  4. Общее наставление к Римскому миссалу, § 347.
  5. Cantica Nova Publications, Advent Blues, editorial by Gary D. Penkala, December 2000
  6. Missale Romanum 1962 (PDF) Архівавана 28 жніўня 2008.
  7. Rubricae generales Missalis: XVIII — De Coloribus Paramentorum, 1920 typical edition Архівавана 1 сакавіка 2020. (апушчаны словы «exceptis Dominicis infra octavas occurrentibus, in quibus color octavarum servatur», якія былі ў ранейшых версіях, пачынаючы ад рэдакцыі Папы Пія V ў 1570 годзе.
  8. а б Настольная книга священнослужителя

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Ordo missae celebrandae et divini officii persolvendi secundum calendarium romanum generale pro anno liturgico 2005—2006, Libreria Editrice Vaticana, 2005.

Спасылкі правіць